April 10th, 2019

БАЖ пратэстуе супраць ператрусу на "Белсаце" і новай крымінальнай справы | Камунікат.org

9 красавіка Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску правяло ператрус у кватэры, якую выкарыстоўваюць для сваёй працы супрацоўнікі спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.У выніку ператрусу, які доўжыўся каля 4 гадзін і пацягнуў за сабой фактычны разгром офіса, былі забраныя два сістэмныя блокі, тры ноўтбукі і ўсе электронныя носьбіты інфармацыі.Як паведамілі ў Следчым камітэце, ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы, заведзенай па факце распаўсюду паклёпніцкай інфармацыі на сайце тэлеканала. Журналісты мяркуюць, што падставай для крымінальнага пераследу стала памылка ў 2018 годзе ў артыкуле пра карупцыю, у якім памылкова быў згаданы старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз РБ Андрэй Швед.Пазней тэлеканал размясціў абвяржэнне і прынёс Шведу прабачэнні. Аднак крым... Болей...

Аляксей Дзікавіцкі пра ператрус: Гэта не спыніць працу “Белсата” | Камунікат.org

Улады зачышчаюць інфармацыйнае поле перад меркаванымі “выбарамі”. Гэтак у інтэрв’ю нашаму радыё пракаментаваў учорашні ператрус у менскім офісе “Белсата” Аляксей Дзікавіцкі.
Віцэ-дырэктар тэлеканала зазначыў, што рэпрэсіі супраць журналістаў розных выданняў, а таксама пераслед абаронцаў Курапатаў – гэта падзеі аднаго ланцуга:
– Памятаем таксама пра тое, што летась нашыя калегі пацярпелі ў так званай «справе БелТА». Гэта быў вельмі маштабны пераслед незалежных СМІ. І нават было неяк дзіўна, што мы тады не падпалі пад гэты каток рэпрэсійнай машыны. Але цяпер, пэўна, улады вырашылі пачаць крымінальную справу, каб чарга дайшла і да нас.Аляксей Дзікавіцкі таксама зазначыў, што такія дзеянні ўладаў не здольныя перапыніць працу тэлеканала:
... Болей...

Польскае МЗС адсочвае справу з „Белсатам” | Камунікат.org

„Мы кантактуем і з Белсатам і з уладамі Беларусі, каб высвятліць акалічнасці ператрусу ў менскім офісе Белсату”, – сказала польскаму прэсаваму агенцтву прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Эва Сувара.Яна дадала, што свабода СМІ і свабода выказвання – гэта базавыя грамадзянскія каштоўнасці, якія неабходна паважаць. „Белсат” з моманту свайго з’яўлення рэгулярна зазнае ціск з боку беларускіх уладаў і сілавікоў. Ператрусы ў офісах „Белсату” праходзілі і раней – у 2010, і ў 2017.
Журналістаў, што супрацоўнічаюць з тэлеканалам штрафуюць, затрымліваюць, садзяць на суткі. Цягам апошніх двух гадоў журналісты „Белсату” выплацілі штрафаў на суму больш за 87 тысяч даляраў. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У Гомелі прэзентавалі фільм „Рэпрэсаваная архітэктура” | Камунікат.org

Каля сотні гомельцаў завіталі на курсы “Мова Нанова”, каб паглядзець прэм’ерны паказ дакументальнага фільм пра рэпрэсаванага архітэктара Станіслава Шабунеўскага.У стужцы апавядаецца пра біяграфію і найбольш значныя праекты гомельскага дойліда, які паспеў папрацаваць у некалькіх рэгіёнах Беларусі і памежных раёнах цяперашніх Украіны і Расеі цягам некалькіх дзесяцігоддзяў.Гомельскі палітык Васіль Палякоў называе сенсацыяй інфармацыю з фільма пра тое, што касцёл у Бабруйску спраектаваў менавіта Станіслаў Шабунеўскі:
– Эмоцыі праз край. Два гады таму я быў у Бабруйску, мы праходзілі з Мікалаем Новікавым побач з гэтым касцёлам, заўважылі зайшлі, нам там крыху распавялі. Мы не маглі ўявіць, што Станіслаў Шабунеўскі можа быць архітэктарам гэтага касцёла.Рэжысёрка Марыя Бу... Болей...

Шалкевіч і Бартосік – з прэзентацыямі кніг у Беластоку | Камунікат.org

Свята кнігі ў Беластоку. 12-14 красавіка ў Падляшскай оперы і філармоніі, а таксама ў будынку Тэатра лялек, пройдзе VIII Міжнародны кніжны кірмаш, спалучаны з літаратурным фестывалем “На паграніччы культур”.Адметнасць мерапрыемства ў тым, што акрамя непасрэдна продажу кніг ад шматлікіх выдавецтваў, плануецца каля сарака сустрэч з аўтарамі, прэзентацыі, забавы для дзяцей і дыскусіі. У тым ліку пройдзе сустрэча з двума беларускімі аўтарамі – запрашае арганізатар з фонду “Суседзі” – Анджэй Каліноўскі:
– Прыязджае Віктар Шалкевіч, які прадставіць сваю кнігу пра Гародню і ваколіцы “Miasteczka G…i okolice…” Чытаць гэтую кнігу – адно задавальненне. Мова Шалкевіча – іранічная. Ён расказвае пра ўзаемаадносіны паміж бел... Болей...

Фотавыстава да 105-й гадавіны пачатку І Сусветнай вайны | Камунікат.org

Адкрыццё фотавыставы “Баявы шлях другога Каўказскага армейскага корпуса” з калекцыі Ігара Сумрачэўскага, прымеркаванай да 105-й гадавіны пачатку Першай сусветнай вайны, адбылося ў сталічнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.Кажа старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:
– Выстава, сапраўды, вельмі ўнікальная, таму што даволі рэдкія фотаздымкі. Менавіта звязаны яны з адной аператыўна-тактычнай адзінкай – з Каўказскім корпусам – і адлюстроўваюць яго баявы шлях, пачынаючы ад польскіх тэрыторый і заканчваючы ўжо беларускімі тэрыторыямі. І геаграфічна, і храналагічна гэтая выстава вытрыманая бездакорна.Калекцыянер Ігар Сумрачэўскі, які здолеў сабраць частку фотаархіва ІІ-га Каўказскага корпуса, перадаў свой збор у Беларускі дзяржаўны архіў к... Болей...

Алесь Бяляцкі: Працэс над Пятрухіным – палітычна матываваны | Камунікат.org

Прыкладна ў 16:30 скончыўся першы дзень працэсу над блогерам Сяргеем Пятрухіным. Большасці журналістаў, праваабаронцаў і тых, хто прыйшоў яго падтрымаць, не знайшлося месца ў вялікай зале паседжанняў.
Пра тое, што адбывалася за дзьвярыма, апавядае Сяргей Пятрухін:
– Самыя яскравыя моманты – гэта тое, што ў зале былі міліцыянты ў чалавечай вопратцы. То бок, яны запаланілі ўсю залу. Яны прыйшлі яшчэ да таго, як адчынілі будынак суда з чорнага ўваходу. Пасля абеду таксаам – цэлая зала міліцыянтаў. Гэта цалкам палітызаваны працэс, дзе мне паказваюць, што мы не дамо табе больш размаўляць. І мы з табой можам зрабіць усё, што заўгодна. І ўсё, што заўгодна можам сфабрыкаваць. І гэты парцэс быў цалкам зачынены. Бо на першым паседжанні было пяць чалавек, а астатнія міліцыянты. А... Болей...

Рэгіянальная газета, 1/1995 | Камунікат.org

Рэгіянальная газета
інфармацыйна-рэкламнае выданне
1/1995

“Рэгіянальная газета” – недзяржаўнае выданне, якое не з’яўляецца выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях па пытаннях эканомікі, палітыкі, культуры, гісторыі, рэлігіі рэдакцыя захоўвае незалежную непрадузятасць і павагу да праўды, у роўнай ступені паказвае супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці. Выданне разлічанае на масавага чытача рознага ўзросту і актыўнай жыццёвай пазіцыі. Галоўнай мэтай выдання з’яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзянскай супольнасці рэгіёну шляхам збору і распаўсюджвання высакаякасных навінаў, інфармацыі і забаўляльных матэрыялаў. Болей...