April 8th, 2019

Абвесцілі пераможцу прэміі імя Міхала Анемпадыстава | Камунікат.org

Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбурга Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу «Віленскага покера» Рычарда Гавяліса.
Сябры журы адзначылі ягоную працу за свежы погляд на кніжны дызайн. Грыгорый Кацнэльсон – мастак, графік, афармляе кнігі ўласнага выдавецтва «Асф-АльтЪ ИЗДАТ», як ілюстратар супрацоўнічае з піцерскім часопісам «ЧИЖ И ЁЖ» ды іншымі выданнямі. Падчас працы над вокладкай да “Віленскага покера” ён стварыў шэсць мастацка-графічных варыянтаў, творы экспанаваліся на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.На прэмію намінаваліся больш за 60 кніг, фіналістамі сталі:Анатоль Лазар – Чарльз Букоўскі “Чытво”, выдавецтва “Логвінаў”;Аляксандр Лучына – VEHA ... Болей...