April 5th, 2019

Беларускі ПЭН-цэнтр і шэраг іншых праваабарончых арганізацый выступілі з заявай з нагоды сітуацыі ў

Раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты дэмантавалі і вывезлі мемарыяльныя крыжы, усталяваныя летась грамадскімі актывістамі. Хто прыняў рашэнне пра дэмантаж крыжоў, куды іх вывезлі і што з імі будзе далей дагэтуль невядома.Дырэктар Бараўлянскага спецлясгазу Аляксандр Мірановіч, які знаходзіўся ў Курапатах, адмовіўся размаўляць з журналістамі і патлумачыць ім, што адбываецца. Каля 12 гадзін пачаліся працы па ўстаноўцы металічнай сеткі вакол урочышча.Былі затрыманыя 15 абаронцаў Курапат, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Ніна Багінская, Дзяніс Урбановіч, Піліп Шаўроў, Валер Рабцаў. Паводле інфармацыі міліцыі, яны затрыманы "для высвятлення асобы і правядзення праверкі".Курапаты з’яўляюцца найбольш вядомым месцам масавых расстрэлаў, якія ажыццяўляў НКУС на тэрыторыі Мінска.... Болей...