April 3rd, 2019

Нясвіжскія каеты, 1/2019 | Камунікат.org

Нясвіжскія каеты
краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс
1/2019

Часопіс спланаваны як электронны, канцавы прадукт будзе выходзіць у рэжыме ПДФ адзін раз на квартал і размяшчацца на самых розных сайтах. Кожны зможа сам раздрукаваць сабе папяровую версію. Геаграфічна часопіс арыентаваны на тэрыторыю былога Нясвіжскага павета. Болей...

Стольны град, 1/2018 | Камунікат.org

Стольны град
Наваградскі літаратурны альманах
1/2018

Навагрудчына - гэта край, дзе ў свой час адбыліся знакавыя падзеі, што сталіся яркай вяхой у нашай гісторыі. Тут нарадзілася і мацнела Вялікае Княства Літоўскае; тут напісаны радкі Лаўрышаўскага Евангелля - рукапіснага помніка першай паловы XIV стагоддзя, якое несла ў тутэйшыя землі святло хрысціянства; тут у Шчорсах існавала з другой паловы XVIII стагоддзя да пачатку XX стагоддзя славутая на ўсю Еўропу бібліятэка, заснаваная магнатам Іахімам Храптовічам. У нашы дні праходзіць свята сярэднявечнай культуры "Навагрудскі фэст", які мае статус міжнароднага. (Васіль Кузьміч, Тут Міцкевіча ліра гучыць, фрагмент) Болей...

Аліневіч Ігар, Еду ў Магадан | Камунікат.org

Еду ў Магадан
успаміны
Аліневіч Ігар

Ігар Аліневіч нарадзіўся ў 1983 годзе. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва анархісцкага руху, чытаў працы і вывучаў жыццё ягоных заснавальнікаў, тэарэтыкаў і практыкаў Па адукацыі інжынер-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расійска-беларускім спадарожнікам. Быў абвінавачаны ў нападзе на амбасаду РФ у Мінску і ва ўдзеле ў іншых акцыях анархістаў. 27 траўня 2011 года асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля, атрымаўшы найвялікшы тэрмін зняволення з усіх палітвязняў за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі. Вызвалены 22 жніўня 2015 года ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з падпісаным прэзідэнтам Беларусі ўказам аб памілаванні. Рукапіс дзённіка, напісаны ў турме КДБ, разам з іншымі артыкуламі Ігар Аліневіч здолеў перадаць на волю, і ў сакавіку 2013 года намаганнямі выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка» выйшла кніга «Еду ў Магадан». Яе невялікі наклад разышоўся вельмі хутка, іншыя выдаўцы другое выданне зрабілі няпоўным — без некаторых артыкулаў. У снежні 2013 года Ігар Аліневіч з кнігай «Еду ў Магадан» стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Кніга перакладзеная на іншыя еўрапейскія мовы — англійскую, нямецкую, польскую, чэшскую, сербскахарвацкую, французскую, іспанскую, беларускі пераклад дзённіка друкаваўся ў газеце «Новы час». Асобнае выданне кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» на беларускай мове выходзіць упершыню і дапоўнена новымі артыкуламі Болей...

Дзядок Мікалай, Фарбы паралельнага свету | Камунікат.org

Фарбы паралельнага свету
Дзядок Мікалай

Мікола Дзядок — сябар руху беларускіх анархістаў. Нарадзіўся ў 1988 г. З сямі гадоў займаўся ўсходнімі адзінаборствамі. Пасля заканчэння юрыдычнага каледжа БДУ быў залічаны на 3-і курс юрфака ўніверсітэта, але паступіў у ЕГУ на аддзяленне паліталогіі, вучыўся завочна і працаваў. 03.09.2010 затрыманы, 27.05.2011 асуджаны на 4,5 года пазбаўлен-ня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 339 КК РБ («Злоснае хуліганства, здзейсненае групай асобаў») — так званай «справе беларускіх анархістаў». Вядучымі праваабарончымі арганізацыямі Беларусі прызна-ны палітычным вязнем. 26.02.2015, за некалькі дзён за заканчэння тэрміну, Мікалай Дзядок быў асуджаны дадаткова яшчэ да 1 года зняволення па арт. 411 КК РБ («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). У віну яму паставілі 16 эпізодаў парушэння рэжыму адбыцця пакарання. (фрагмент) Болей...

Пазьняк Зянон, Краявід перад нізінай | Камунікат.org

Краявід перад нізінай
Выбраная публіцыстыка
Пазьняк Зянон

«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. Болей...

Цяжкі час, IV | Камунікат.org

Цяжкі час
Платформа беларускага змаганьня, кн. 4, артыкулы і матар'ялы (2011- 2015)

У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. Болей...