March 30th, 2019

Лялько Хрысціна | Камунікат.org


Хрысціна Аляксееўна Лялько (нарадзілася 30 сакавіка 1956, в. Хадзюкі Лідскага раёна) — беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка.
Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». У 1995 годзе стала адным з ініцыятараў і сузаснавальнікаў двух каталіцкіх часопісаў – квартальніка "Наша Вера" і месячніка "Ave Marіa", ад таго часу з’яўляецца галоўным рэдактарам гэтых выданняў.
Першыя вершы апублікавала ў 1971 ў лідскай газеце «Уперад». Аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладыслава Сыракомлі «Мін... Болей...

Квяткоўскі Севярын, Як стаць беларусам | Камунікат.org

Як стаць беларусам
Сто гісторый
Квяткоўскі Севярын

"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я". Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку -- беларусам. Кніга аб'ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта. З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка, Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча. Болей...

Квяткоўскі Севярын | Камунікат.org



Севярын Квяткоўскі(нар. 30 сакавіка1973, беларускі літаратар, журналіст, блогер.
Творчую дзейнасць як літаратар пачаў у газеце «Наша Ніва» у 1992. Аўтар кнігі «Фрашкі дапляшкі», аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом». Аўтар шэрагу эсэ і апавяданняў. .
Працаваў журналістам у 1995-1996 на «Radio 101,2 FM»; 1995-1996 — газета «Имя»; 1996-1999 — газета «Наша Ніва»; 1997-1998 — беларуская рэдакцыя «Польскага радыё»; 1999-2002 — «Радыё Рацыя»; 2002-2008 — «Радыё Свабода»..
Ад 2008 — кіраўнік грамадскага блогу www.budzma.org. .
Жанаты, мае дваіх дзяцей.


Болей...

Пяткевіч Аляксей, Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны | Камунікат.org

Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны
працэсы, з'явы, асобы
Пяткевіч Аляксей

Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця. Болей...