March 28th, 2019

Мартысевіч Марыя, Амбасада | Камунікат.org

Амбасада
Вершы свае і чужыя
Мартысевіч Марыя

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі. Болей...

Мартысевіч Марыя | Камунікат.org

Нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэту, у 2005 – аддзяленьне філязофіі/літаратуры Беларускага Калегіюму. Cтыпэндыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналітска сцупрацоўнічае з газэтай “Новы час” і мультымэдыя часопісам CD_MAG. Перакладае паэзію і прозу з ангельскай, польскай, рускай, украінскай, чэскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на украінскую, чэскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “pARTyzan”. У 2008 годзе выйшла яе кніга “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе”. ... Болей...

Цвірка Кастусь, Воўчая выспа | Камунікат.org

Воўчая выспа
раман
Цвірка Кастусь

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двумахлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк… Болей...

Цвірка Кастусь | Камунікат.org

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэда... Болей...

Яновіч Сакрат, Мініяцюры | Камунікат.org

Мініяцюры
Яновіч Сакрат

Мініяцюры з’яўляюцца адной з распазнавальных рысаў творчасці Сакрата Яновіча. Гэтыя кароткія тэксты, хаця і напісаныя прозай, аднак з прычыны свайго лірызму, эмацыйнасці і незвычайнай моўнай гармоніі, балансуюць на мяжы паэтычнага ўзроўню. У сціснутай, лаканічнай форме пісьменнік распавядае пра свет беларускіх вёсак, які адмірае, пра сваю духоўную Радзіму, пра яе страту і абавязак захоўвання яе ў памяці, і робіць гэта з дапамогай мовы, якую ён называе сваёй рэлігіяй. Гэтым самым заварожвае іх, быццам у кроплі бурштыну, на вечнае існаванне, робячы нас захавальнікамі гэтага скарбу. Ян Леаньчук слушна прызнаваў „сакраткам” асобнае месца сярод літаратурных жанраў. (Катажына Савіцка-Межыньска) Сакрат Яновіч (1936-2013) – літаратурны феномен. І гэта зусім не перабольшанне. Яго апавяданні, асабліва мініяцюры – „сакраткі”, а нават аповесці („Самасей”, „Сцяна”, „Сярэбраны яздок”, „Хатняе стагоддзе”) напісаны ў духу лірычнай прозы. Чытаючы гэта адчувальны аграмадны творчы высілак аўтара. Словы там так падабраныя, што заадно аддаюць сабою змест, але і маюць яшчэ надта глыбокі сэнс і адначасова яны непаўторна прыгожыя.Свет мяняўся і будзе мяняцца. Але сапраўдная літаратура застаецца вечнай. І такой ёсць творчасць Сакрата Яновіча. Яна як класнае чырвонае віно, якім так любаваўся пры жыцці аўтар – чымсьці старэйшая, тым больш смакавітая. Таму я так надта люблю вяртацца да напісаных ім прыгожых літаратурных твораў і ўсё мацней у іх заглыбляцца, смакаваць эстэтыку слоў, мастацкі змест. (Юрка Хмялеўскі) Болей...