March 19th, 2019

Кісялёў Генадзь, Сейбіты вечнага / Скарынаўская сімволіка | Камунікат.org

Сейбіты вечнага / Скарынаўская сімволіка
артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года / вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі
Кісялёў Генадзь

У выданне ўключаны дзве працы вядомага беларускага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Васільевіча Кісялёва (1931–2008): першая з ягоных кніг — "Сейбіты вечнага", што пабачыла свет у 1963 г., але дасюль шмат у чым не страціла сваёй актуальнасці, і даследаванне, над якім ён працаваў да апошніх дзён свайго жыцця, — "Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі". Кніга адрасуецца гісторыкам, даследчыкам літаратуры, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца мінуўшчынай Беларусі. Болей...

Кісялёў Генадзь | Камунікат.org


Генадзь Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 года ў г. Каломна Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе сям’я пераехала на Віцебшчыну, дзе Г. Кісялёў атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1964 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. З 1971 года жыў у Мінску, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Беларуская літаратура ХІХ ст. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі”.


Кнігі Генадзя Кісялёва, прысвечаныя паўстанню 1863–64 гг. і лёсам яго ўдзельнікаў, вызначэнню аўтарства славутых паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, разгадцы іншых таямніц беларускай мінуўшчыны, сталі класікай айчыннай гуман... Болей...