March 17th, 2019

Украінскія тэлеканалы прыходзяць у Беларусь | Камунікат.org

У Менску афіцыйна прэзентавалі пачатак вяшчання ўкраінскага тэлеканала UA TV у Беларусі.
Перамовы пра запуск украінскага тэлеканала ў Беларусі вяліся з канца 2014 года, у студзені 2019-га Міністэрства інфармацыі выдала дазвол, у сярэдзіне лютага UA TV пачаў транслявацца шэрагам беларускіх кабельных аператараў.
У размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заўважыў, што беларусам стане прасцей дазнавацца пра сапраўднае жыццё суседзяў.
– Сапраўды, данясенне да беларускага тэлегледача праўдзівай інфармацыі пра тое, што адбываецца сёння ва Украіне, вельмі важнае. Калі я гляджу, якія тут тэлеканалы, а тут, на жаль, вялікая прысутнасць расейскіх тэлеканалаў, то мне шкада тых беларусаў, якія глядзяць толькі гэтыя каналы. Усе ведаюць, што частка т... Болей...

Гародня: гідам не хапае свабоды, а турыстам – парковак | Камунікат.org

У бліжэйшы месяц у Гародні распачынаецца турыстычны сезон. Гарадзенцы падзяліліся сваімі спадзяваннямі адносна развіцця турыстычнага патэнцыялу горада.Экскурсавод Аляксей Шота лічыць, што Гародні ў турыстычным патэнцыяле не хапае парковак і нацыянальнай кухні.
– Не хапае лагістычных рэчаў – гэта адэкватнай колькасці адэкватнага памеру парковак, бо зараз толькі адна. Трохі не хапае туалетаў, хоць з гэтым не так кепска, як было калісьці. Насамрэч не хапае месцаў, дзе можна было б, калі вялікі натоўп турыстаў, паесці сапраўды беларускай кухні за разумны кошт з пэўным лакальным каларытам.На думку Сяргея Верамеенкі з крамы „Адметнасць”, Гародні не стае ў сваім патэнцыяле свабоды, а таксама сапраўднага “бязвізу”:
– У турыстычным патэнцыяле Гародні не х... Болей...

Чарговая нядзельная акцыя супраць заводу АКБ у Берасці | Камунікат.org

Каля двухсот праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на чарговы нядзельны пратэст на плошчы Леніна ў Берасці.Актывісты традыцыйна ўжо кармілі галубоў і абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з сітуацыяй вакол небяспечнага прадпрыемства і ў прыватнасці нядаўнюю сустрэчу абласнога кіраўніка Анатоля Ліса з абранымі журналістамі.
Кажа ўдзельнік акцыі:
– Будзем ісці наперад. Усё ж такі вынікі ёсць, але з боку ўлады пакуль што ніякага абгрунтаванага адказу няма. Яны ў першую чаргу зацікаўленыя ў адкрыцці завода. Чаму? Гэта ўжо на іх сумленні.Паралельна на плошчы Леніна прысутнічалі вучні пачатковых класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў. Праваабаронцы зазначылі, што хутчэй за ўсё дзяцей вывелі на плошчу „па разнарадцы”.
Праз 40 хвілін пасля пачатку людзі рушылі ш... Болей...

Анёльская выстава ў Гародні | Камунікат.org

“Каляровыя анёлы” – такую назву носіць выстава прац мастакоў у выставачнай зале “Тызенгауз”.
Больш за 30 мастакоў, кожны з якіх выставіў па 1 працы, ствараюць свае творы у суполцы, што дзейнічае пры незалежным Саюзе палякаў.
Чым адметная гэтая экспазіцыя, распавядае Валянціна Брысач – старшыня таварыства польскіх мастакоў:
– Кожны з удзельнікаў выставы прадстаўляе сваё асабістае бачанне анёла. Тут прадстаўлена 36 прац, 33 аўтары, якія працуюць у розных тэхніках і стылях. Сярод жывапісных палотнаў ёсць разьба па дрэве нашых калегаў Мікалая Скляра і Анджэя Пагажэльскага. Тэма нашай выставы – анёлы. Яны пасланцы нябёсаў, незямныя істоты, незвычайныя постаці.На думку мастачкі Наталлі Клімовіч, стварэнне працы, прысвечанай анёлам, вельмі склад... Болей...

Анёльская выстава ў Гародні | Камунікат.org

“Каляровыя анёлы” – такую назву носіць выстава прац мастакоў у выставачнай зале “Тызенгауз”.
Больш за 30 мастакоў, кожны з якіх выставіў па 1 працы, ствараюць свае творы у суполцы, што дзейнічае пры незалежным Саюзе палякаў.
Чым адметная гэтая экспазіцыя, распавядае Валянціна Брысач – старшыня таварыства польскіх мастакоў:
– Кожны з удзельнікаў выставы прадстаўляе сваё асабістае бачанне анёла. Тут прадстаўлена 36 прац, 33 аўтары, якія працуюць у розных тэхніках і стылях. Сярод жывапісных палотнаў ёсць разьба па дрэве нашых калегаў Мікалая Скляра і Анджэя Пагажэльскага. Тэма нашай выставы – анёлы. Яны пасланцы нябёсаў, незямныя істоты, незвычайныя постаці.На думку мастачкі Наталлі Клімовіч, стварэнне працы, прысвечанай анёлам, вельмі склад... Болей...

Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на свой выступ у Лондане | Камунікат.org

Беларускае мастацтва на экспарт. Зміцер Вайцюшкевіч з канцэртам у Лондане.
Беларускі музыка едзе на юбілей беларуска-брытанскага задзіночання і прадставіць свае найлепшыя песні.
«Найперш буду выступаць перад беларусамі Вялікабрытаніі, але запрашаю ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай», – кажа музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
– 16 сакавіка – канцэрт з нагоды 65-годдзя Таварыства ангельска-беларускага ў Лондане. Тых, хто будуць у Лондане, ці тых, хто зараз у Лондане нас слухаюць, запрашаю. Адрас можна будзе знайсці.Зараз на рахунку Змітра Вайцюшкевіча больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў. Свае музычныя праграмы ён прэзентуе ў Беларусі, а таксама за межамі. Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

З Беластоку да Варшавы – крыху больш, чым за гадзіну | Камунікат.org

Цэнтральны камунікацыйны порт мае злучыць усе элементы грамадскай камунікацыі Польшчы, у тым ліку чыгунку.
Цэнтральны порт – гэта найперш вялізны аэрапорт, які зможа абслугоўваць да 100 мільёнаў пасажыраў у год. Ён мае паўстаць паміж Варшавай і Лоддзю да 2027 года, кошт яго будовы складзе ацэначна каля 35-ці мільярдаў злотых.
Будова порта істотна зменіць і чыгуначныя спалучэнні. Абяцаецца, што дарога з Беластоку да Варшавы зойме крыху больш за гадзіну, а да Цэнтральнага порта – паўтары гадзіны.
Гэтыя звесткі агучыў дэпутат польскага Сейму з Падляшша Яцэк Жалек падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку. Ён распавёў, якія змены чакаюць у перспектыве жыхароў Беластоку:
– З пункту гледжання жыхароў Беластока, самае галоўнае – гэта злучэнне Беласток – Варшава, якое ... Болей...