March 16th, 2019

Літаратурны фестываль “Прадмова” ў Гародні | Камунікат.org

У Гародні праходзіць фэст інтэлектуальнай кнігі. Гэта шырокі выезд у Гародню з Менска шэрагу беларускіх выдаўцоў, пісьменнікаў, філосафаў, мастакоў, паэтаў, перакладчыкаў.
Гэта першы выезд прадстаўнікоў менскай беларускай прасторы ў рэгіёны. Чытач мог пераканацца, што колькасна кніжны беларускамоўны рынак расце. Але ёсць і праблемы. Перадусім у яго вузкасці, як з літаратурай аўтарскай, так і перакладной.
Кажа перакладчыца Ганна Янкута, якая прывезла на фэст некалькі кніжак сусветнай літаратурнай класікі ў перакладзе на беларускую.
– Для таго, каб пераклад і літаратура развіваліся, каб гэта была прафесійная дзейнасць, трэба, каб людзі маглі гэтым займацца і зарабляць з гэтага грошы. Зразумела, што ў Беларусі з гэтым цяжка. Напэўна, у нас няма людзей, якія могуць жыць, толькі перакл... Болей...

Міхалу Анемпадыставу было б 55 | Камунікат.org

16 сакавіка Міхалу Анемпадыставу магло б споўніцца 55 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1964 годзе. Вядомы як дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст.
Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі.Анемпадыстаў напісаў тэксты для музычнага праекта “Народны альбом”, які выйшаў у 1997 годзе, а таксама тэксты для песень беларускіх і польскіх рок-гуртоў.
З 2011 года мастак з’яўляўся сябрам праўлення Беларускага саюза дызайнераў. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выставах за мяжой і ў Беларусі. Яго не стала 23 студзеня мінулага года.
Беларускае Радыё Рацыя Болей...