March 15th, 2019

Яўген Вапа: Святкаваць Дзень Волі для нас – гэта выратоўваць і дапамагаць самім сабе | Камунікат.org

Сённяшні госць Рацыі – прадстаўнік арганізацыйнага камітэта па святкаванні Дня Волі ў Беластоку, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа.РР: Якім будзе Дзень Волі–2019 на Беласточчыне?
Яўген Вапа: Беларусы Беласточчыны ўжо 30 гадоў святкуюць гэтае свята. Мы лічым, што традыцыя павінна быць. 101-ая гадавіна не дае нам права на адпачынак, а наадварот – гэта тая дата, якая вымагае ад нас таго часу і той нашай памяці, каб адудзячыць усім тым, хто змагаўся за незалежнасць думкі, за незалежнасць палітычнай дзяржавы, якая называлася Беларуская Народная Рэспубліка. І гэтае памкненне ёсць для нас тым нацыянальным і маральным запаветам, які павінен працягваць кожны беларус.
РР: 30 гадоў – гэта вялікі кавалак часу, за які ўжо вырасла новае пакаленне. Наколькі актыўна... Болей...

Да 100-годдзя „Маладняка” | Камунікат.org

Шэраг галоўных культурніцкіх устаноў Беларусі ўклалі пагадненне пра сумеснае святкаванне 100-годдзя ўтварэння літаратурнага таварыства “Маладняк”.Кажа намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша:
– Ініцыятыва ідзе ад супольнасці, ад грамадскасці. Гэта шыкоўна, што ўстановы культуры паядналіся са сродкамі масавай інфармацыі, натуральна, з часопісам “Маладосць”, каторы працягвае традыцыі маладнякоўцаў 100-гадовай даўніны. Натуральна, з выдавецтвамі сучаснымі беларускімі, з навукоўцамі, што вельмі хораша. Я ўпэўнены, што ў такім фармаце мы мусім працаваць: бачыць адзін аднаго, адзін аднаго чуць, дапамагаць. У нас даўно няма ніякіх сакрэтаў адзін ад аднаго. То чаму ж не паядаць свае намаганні?Юбілей “Маладняка” прыпадае на 2023 год. Да гэтае... Болей...

«Поўня» Міхася Андрасюка | Камунікат.org

Новую кнігу мастацкай прозы Міхася Андрасюка «Поўня» прэзентавалі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.„Поўня празаічнага таленту Міхася Андрасюка раскрываецца перад намі ў гэтай кнізе”, – адзначае Яўген Вапа, галоўны рэдактар штотыднёвіка “Ніва”:
– “Поўня” – гэта поўня жыцця нашага, бачнага і нябачнага. Гэта поўня майстэрства, якое выспявала гадамі. Гэта была цяжкая праца аўтара над тым, каб свае думкі, свой жыццёвы досьвед, досьвед стагоддзяў сваіх бабуляў, дзядуляў адлюстраваць у літаратурнай форме, якая цікавая чытачу. Чытач будзе мець дачыненне з гісторыямі, у якія ён няўзмозе паверыць, але яны ў нашым свеце і ў свеце нашых бацькоў, дзядоў былі рэальнымі. Бо перапляталася міфічнае з жыццёвым, праўдзівае з ... Болей...