March 14th, 2019

З’явілася інтэрактыўная мапа месцаў сталінскіх расстрэлаў у ваколіцах Віцебска | Камунікат.org

Жыхар Віцебску Андрэй Кешанюк зрабіў першую ў рэгіёне інтэрактыўную мапу месцаў сталінскіх расстрэлаў.
Ён пазначыў на ёй вёскі Паляі і Хайсы, а таксама ўмоўнае азначэнне “25-ты кіламетр па Гарадоцкай шашы”: паводле ўспамінаў старажылаў і даследванняў гісторыкаў, менавіта тут у 1930-я гады расстрэльвалі мірных жыхароў.
Мапа будзе дапрацоўвацца па меры адкрыцця новых звестак пра масавая пахаванні ахвяраў сталінскага тэрору.Паводле Андрэя Кешэнюка, патрэба зрабіць гэтую мапу наспела, бо ў апошнія гады ўзрасла цікаўнасць да гэтага перыяду гісторыі, але не ўсе ведаюць, як знайсці жалобныя месцы.
– Нельга забываць тыя страшэнныя злачынствы, якія былі ў тыя гады. Гэтая мапа, напэўна, дасць магчымасць проста ведаць, каб на дні памяці занесці туды кветкі. У людзей павінна быць ... Болей...

У Менску ўручылі медаль імя Сяргея Ханжанкова | Камунікат.org

Рух салідарнасці “Разам” уганараваў памяць аднога з самых вядомых айчынных дысідэнтаў Сяргея Ханжанкова ўручэннем медаля ягонага імя на сталічнай сядзібе БНФ.Гаворыць сустаршыня Руху Алена Талстая:
– Айцец Вікенцій. Яшчэ шмат гадоў таму для мяне было загадкай, хто ж гэты святар, які ідзе наперадзе “Дзядоў”, на “Чарнобыльскім шляху”, у шэсці на Дзень Волі. Чалавек, які заўсёды на ўсіх акцыях, якому дастаткова толькі сказаць, што там і там будзе акцыя, і ён, як і спадарыня Ніна Багінская, таксама адразу з’яўляецца па першым жа закліку. Без роздумаў, што яму за гэта будзе. У нас ёсць палітычныя лідары, але тое, чаго нам бракуе, – менавіта лідара духоўнага.
Медалём Сяргея Ханжанкова сёлета быў узнагароджаны святар Беларускай аўтакефальнай... Болей...

Рэдактар “Еўрарадыё” Павал Свярдлоў ў HrodnaMediaRoom | Камунікат.org

У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця ў межах HrodnaMediaRoom адбылася сустрэча з журналістам і рэдактарам “Еўрарадыё” Паўлам Свярдловым.На думку кіраўніцы HrodnaMediaRoom Вольгі Корсун, Павал Свярдлоў паказаў гарадзенцам адметнасці працы радыёжурналіста:
– Вырашылі паразмаўляць увогуле пра радыё як з’яву, як філасофію. Як увогуле гэта робіцца, што гэта такое, што такое радыё як СМІ, і якія ўмовы жыцця, выжывання радыё ў беларускай прасторы. Тым больш быў вельмі ціквы досьвед “Еўрарадыё”, таму што іх офіс знаходзіцца ў Польшчы, але яны працуюць, маюць акрэдытацыю і ведаюць, як заставацца незалежнымі ці імкнуцца да гэтага, да аб’ектыўнасці і пры гэтым працааваць у Беларусі.На думку Паўла Свярдлова, праца сучаснага журналіста мае свае цікавыя бакі:
&... Болей...

Юры Каліна: Заява ІНП не мае юрыдычнай сілы | Камунікат.org

„Заява Інстытуту нацыянальнай памяці не мае ніякай юрыдычнай сілы”, – кажа дакументаліст Юры Каліна, які займаўся тэмай ахвяраў „Бурага”.
Ён дадае, што каб змяніць вынікі папярэдняга следства, то трэба было б правесці новае следства, а не абапірацца на публікацыі.У заяве ІНП канстатуецца, што ў следстве ў 2005 годзе былі зробленыя няправільныя высновы. Як кажа Юры Каліна, такая заява не можа мець ніякай сілы і не змяняе гістарычных фактаў:
– Факты такія, што на пераломе студзеня і лютага 1946 года атрад Рамуальда Райса „Бурага” спаліў пяць беларускіх праваслаўных вёсак і забіў 80 мірных людзей. Гэта факты, яны могуць пісаць, што гэта няпраўда, што яны не хацелі, а забілі, што гэтыя людзі самі забілі сябе. Дарослы чалавек разумее, што гэта ... Болей...

ІНП: Заява адносіцца толькі да кнігі „Камендант Буры” | Камунікат.org

Інстытут нацыянальнай памяці пракаментаваў заяву, якая з’явілася на сайце ўстановы.Следчы аддзел ІНП у Беластоку не плануе ўзнаўляць праведзенае ў 2005 следства па справе забойства 79 жыхароў беларускіх вёсак на Падляшшы, кажа яго кіраўнік Януш Раманьчук:
– Следчы аддзел не плануе правядзення следчых дзеянняў. Мы не з’яўляемся аўтарамі гэтай заявы, таму пакінем яго без каментара.У Варшаўскім аддзяленні інстытута паведамілі, што аўтарамі паведамлення з’яўляюцца Міхал Астапюк з аддзялення інстытута ў Ольштыне, а таксама Казімеж Краеўскі з аддзялення інстытута ў Варшаве.
Аўтары адзначаюць, што іх меркаванне адлюстроўвае пазіцыю ўсяго ІНП:
– Заява была апублікавана галоўнай сядзібай. Я шараговы супрацоўнік дэлегатуры ў Ольштыне. Мне цяжка выказвацца наконт таго... Болей...