March 13th, 2019

Валкавыцкі Георгій, Ашчэпкі | Камунікат.org

Ашчэпкі
(1998-2000)
Валкавыцкі Георгій

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак" і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам. Болей...

Валкавыцкі Георгій | Камунікат.org

Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч.
Пасля заканчэння сямігодкі i рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Заснавальнік i рэдактар (1956-1987) беларускага тыднёвіка ў Польшчы «Ніва». Рэдагаваў таксама «Беларускія календары» i літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыве ў Беластоку i Белавежы.
Выступае ў друку з 1948 г. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) i кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991) i «Белая вязь» (Беласток, 1998). «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002). Друкуецца пад псеўданімамі Юрка Зубрыцкі,... Болей...

Пацюпа Юрась, Сабака | Камунікат.org

Сабака
вершы, эсэ, панегірыкі
Пацюпа Юрась

«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя i напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны», Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж... цяпер гэты зборнік можна лічьшь сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае. Болей...

Пацюпа Юрась | Камунікат.org


Нарадзіўся я, Юрась Пацюпа, 13 сакавіка 1965 году ў Полацку, калі бацькі былі студэнтамі Полацкага ляснога тэхнікуму — бацька прыехаў у гэты слаўны беларускі горад з Магілеўшчыны, з Касьцюковіцкага раёну, а маці — з Горадзеншчыны, зь Лідзкага. Усё маленства, як сябе помню, прайшло на Лідчыне, у дзеда ў Дамэйках — тыповай каталіцкай заходнебеларускай вёсцы, разьбітай на хутары. Жыцьцё на ўлоньні прыроды ў натуральным моўным асяроддзі стала найважнейшым чыньнікам маёй біяграфіі. Дагэтуль мая мова, у сваёй аснове — з Дамэек, пішучы вершы, я ўяўляю перш-наперш дамэйскую прыроду.


А вучыцца я пачаў у мястэчку Азёры, што ў Горадзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі. Цьвёрды ж намер стаць паэтам зьявіўся ў 1982 годзе, разам зь першым каханьнем, калі радкі ўзьнікалі самыя сабою, і ў... Болей...

Прэмію “Дэбют” уручаць 26 сакавіка | Камунікат.org

26 сакавіка ў 18:30 у "Грай-кафэ" (вул. Інтэрнацыянальная, 33, ст. м. "Кастрычніцкая") будуць названыя пераможцы прэміі “Дэбют”. Музычны госць — BarRokka. Уваход вольны.Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:ПаэзіяАлесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Мінск: Кнігазбор;Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Мінск: Медысонт;Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Мінск: Медысонт.ПеракладЮлія Алейчанка: розныя аўтары. Вецер у валасах. — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”;Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). — Вільня: Логвінаў;Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). — Вільня: Логвінаў.ПрозаАлесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор;Стэфан Корф. ... Болей...

Чачот Ян, Выбраныя творы | Камунікат.org

Выбраныя творы
Чачот Ян

Дарагі Чытач! У тваіх руках — першая кніга залатой бібліятэкі Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да на-шых дзён. Агульная яго назва — «Беларускі кнігазбор». Апрача кніг беларускіх аўтараў сюды ўвойдуць у перакладзе таксама лепшыя творы рускіх, польскіх і іншых пісьменнікаў, якія цікава расказалі пра зямлю нашых продкаў. На кніжнай паліцы побач стануць Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Васіль Цяпінскі, Сімяон Полацкі, Францішак Багамолец, Адам Міцкевіч, Ян Баршчэўскі, Юзаф Крашэўскі, Павел Шпілеўскі, Фадзей Булгарын, Iгнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Эліза Ажэшка, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Андрэй Мрый, Кузьма Чор-ны, Вацлаў Ластоўскі, Ларыса Геніюш, Алесь Сала-вей, Максім Танк, Iван Мележ, Алесь Адамовіч, Уладзімір Караткевіч… Гэта толькі асобныя імёны з вялікага сузор’я незвычайных талентаў, якіх узгада-вала і якім дала магутныя крылы для высокага палёту беларуская зямля. Болей...