March 12th, 2019

Наталля Бімбірайтэ: Судоў над адыёзнымі асобамі пакуль не адбылося | Камунікат.org

Калі ў Херсоне з’явіліся „зялёныя чалавечкі”, тагачасная мясцовая ўлада, набліжаная да Януковіча, папросту разбеглася, а мэрыю і абласную адміністрацыю абаранялі простыя людзі.
Шмат чыноўнікаў так і не вярнулася ва Украіну. На жаль, да гэтага часу не адбылося судоў над здраднікамі, якія пакінулі горад у цяжкую хвіліну, канстатуе абаронца Херсонскай абласной адміністрацыі ў 2014 годзе Наталля Бімбірайтэ:
– Тыя людзі, якія былі на чале горада і вобласці, яны былі, прынамсі абласная адміністрацыя, гэта былі людзі набліжаныя да Януковіча. У горадзе была найлепшая сітуацыя. Тады паразбягаліся, хтосьці за мяжу, хтосьці схаваўся так, што іх не было бачна і чутна. Некаторыя былыя народныя выбранцы, напрыклад Аляксей Жураўко, знаходзіцца ў Расеі і жыве, бо проста баіцца в... Болей...

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе | Камунікат.org

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе.У гэтым горадзе музыка на працягу 4-х гадоў навучаўся ў музычнай вучэльні, таму ў поўнай залі Палаца культуры сярод прыхільнікаў яго творчасці былі былыя аднагрупнікі і выкладчыкі.Па словах Змітра, гэтая акалічнасць выступу ў Лідзе яго вельмі расхвалявала і ўзрушыла. Апошні раз музыка выступаў перад сваімі сябрамі і выкладчыкамі 8 гадоў таму:
– Самае неверагоднае і пазітыўнае таму, што Ліда ўсё ж такі месца, дзе я стаў беларусам у нейкім сэнсе. Тут былі канцэрты „Песняроў” у свой час. Я хадзіў у Дом афіцэраў яшчэ тады, слухаў, быў пад вельмі моцным уражаннем. Вельмі рады, што поўная заля, бо шчыра кажучы перажываў, што мяне тут забыліся. Доўга не бачыліся.Зміцер Вайцюшкевіч з 1986 па 1990 гады навучаўся ў Лідскай музычнай в... Болей...

Абвешчаны поўны спіс Прэміі імя Міхала Анемпадыстава | Камунікат.org

Да ўдзелу прымаліся вокладкі беларускіх папяровых кніг, якія выйшлі ў 2018 годзе.
Такім чынам, у поўны спіс прэміі ўвайшлі 62 выданні: 1. Іда Ліндэ «29 недасланых лістоў»2. Аліна Нагорная і Ігар Случак «Абаронім мову!»3. Алесь Мара «Ад Магніта-Балабуя да Готланда»4. Калектыў аўтараў фонда "Крэўскі замак" альманах «Kreva Incognita»5. Уладзімір Сіўчыкаў «Багоўка»6. Чак Паланюк «Байцоўскі клуб»7. Яніна Грыневіч «Беларускія пазаабрадавыя лірычныя песні»8. Юры Станкевіч «Бесапатам»9. Павал Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе»10. Рычардас Гавяліс «Віленскі покер»11. Андрэй Вашкевіч «Вінцэнт Гадлеўскі»12. Павел Сім «Вір»13. Алесь Аркуш «Возера Вялі... Болей...

Віталь Вановіч: Атрымалі станоўчы адказ па дарозе ў Ласосна-4 | Камунікат.org

Гарадзенскі аблвыканкам даў станоўчы адказ па сітуацыі з дарогай ў мікрараёне Ласосна-4.Па словах грамадскага актывіста Віталя Вановіча, магчыма, што дарога з’явіцца яшчэ сёлета:
– Дарога была з грунтовым пакрыццём, ішла праз лес, дастаткова цяжка там было перасоўвацца, асабліва ў такія міжсезонныя часы, калі рана цямнее. Адказвалі, што калі будуць грошы, то канешне ўсё зробяць. Ніякіх дакладных адказаў не было, у якія тэрміны і наколькі гэта верагодна. Вось нарэшце прыйшоў адказ з аблвыканкама пра тое, што ўключылі будаўніцтва ў інвестыцыйную праграму Гарадзенскай вобласці на гэты год. Калі пачнуцца будаўнічыя працы паведамяць пазней.Віталь Вановіч упэўнены, што зрухі з дарогай палепшаць і сітуацыю з грамадскім транспартам:
– Людзі працягваюць засяляцца, дзяцей напэўна... Болей...

Ці быць беларускай мове на магілах паўстанцаў Каліноўскага? | Камунікат.org

Беларускія грамадскія арганізацыі плануюць правесці перамовы з літоўскімі ўладамі адносна беларускай мовы на магілах паўстанцаў Каліноўскага.
У папярэднім варыянце, прапанаваным уладамі гэтай краіны, ёсць толькі літоўская і польская мовы. Перапахаванне паўстанцаў, парэшткі якіх былі знойдзены летась на гары Гедыміна ў Вільні, адбудзецца ўвосень, дакладнай даты пакуль няма.
Гаворыць старшыня арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць Анатоль Міхнавец.
– Я думаю, што, напэўна, нейкая прыблізная дата ў літоўскага боку ўжо ёсць, але яны не агучваюць яе, каб не было непатрэбных розных інсінуацый, а ўсё грунтоўна падрыхтаваць. Таму мы хочам правесці перамовы. Мы не ведаем, ці афіцыйны беларускі бок удзельнічае ў нейкіх перамовах, ці ёсць у іх зацікаўленасць. Калі няма ў афіцыйных улада... Болей...

У Беларусі дагэтуль не зарэгістраванае Таварыства беларускіх краязнаўцаў | Камунікат.org

У Беларусі дагэтуль не зарэгістраванае Таварыства беларускіх краязнаўцаў.Распавядае былы старшыня Беларускага фонду культуры, а цяпер галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп.
– Мы зрабілі спробу арганізаваць Рэспубліканскае краязнаўчае таварыства. А нас не зарэгістравалі. І вось доўга думалі – чаму? Ніхто не сказаў, як мы не пыталі. Мабыць разумныя людзі былі. Памятаеце, што сталася з краязнаўцамі, якія арганізавалі першае краязнаўчае нашае таварыства ў канцы дваццатых – пачатку трыццатых гадоў? Усе былі расстраляны.Сустрэча творчага калектыву “Краязнаўчай газеты” з чытачамі адбылася ў межах менскіх курсаў “Мова Нанова”. У ёй бралі ўдзел старшыня Фонду беларускай культуры Тадэвуш Стружэцкі і яго намеснік Анатоль Бутэвіч.М... Болей...

У Гародні пройдзе канцэрт Кацярыны Ваданосавай | Камунікат.org

Упершыню ў Гародні 30 сакавіка 2019 года ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца сустрэча са спявачкай Кацярынай Ваданосавай.Выступ спявачкі ў Гародні арнанізоўвае Андрэй Несцяровіч з этна-крамы ”Цудоўня”. – Гэта жанчына, якую я не саромеюся параўноўваць з расейскай Хелавісай, бо сапраўды Fantasy Orchestra – гэта беларуская «Мельница», калі так можна сказаць. Яны абапіраюцца на традыцыйныя матывы, але робяць музыку ў стылі Сярэднявечча з вельмі прыгожым вакалам і цікавымі інструментамі, але на базе рок-музыкі: гітара, бас-гітара, ударная ўстаноўка. Вакал, дудкі і скрыпка – вельмі цікавае спалучэнне. Яны крутыя.Кацярына Ваданосава і яе Fantasy Orchestra у 2016-м годзе запісалі першы альбом “Міфатворчасць”. Спявачка і Fantasy Orchestra ўдзел... Болей...

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі | Камунікат.org

Мастацкае і літаратурнае журы вызначыла поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.З мастацкім (23 пазіцыі) і літаратурным (30 пазіцый) спісамі можна азнаёміцца на сайце ciotka.by.У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.Сябрамі літаратурнага журы сталі Андрэй Жвалеўскі, Алена Казлова (Анка Упала), Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч.У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік ... Болей...