March 10th, 2019

У Беластоку будуць прымаць рашэнне па перайменаванні вуліцы Лупашкі | Камунікат.org

Ці пераймянуюць вуліцу Лупашкі ў Беластоку ў вуліцу 100-годдзя правоў жанчын? З такой ініцыятывай выступілі актывісткі Страйку жанчын.Рашэнне пра перайменаванне вуліцы Лупашкі ў Беластоку будуць прымаць радныя ад „Грамадзянскай платформы”, якія ў цяперашняй радзе горада маюць большасць, кажа радны Беластока ад „Права і справядлівасці” Пётр Янкоўскі.
– Да гэтай пары не было такіх сітуацый, дзе б быў такі моцны пратэст жыхароў, каб не называць вуліцу ў памяць Лупашкі. Мы ішлі на выбары, каб прадстаўляць жыхароў горада і чуць іх. І нельга прыкідвацца глухімі, калі мы чуем.Рашэнне пра наданне адной з вуліц на беластоцкіх Скарупах імя маёра Зыгмунта Шэндзеляжа, псеўданім “Лупашка”, было ініцыяванае і прынятае раднымі ад “Права і Справядлівасці&rd... Болей...

Фонд Kamunikat.org аб’яўляе конкурс | Камунікат.org

Фонд Kamunikat.org запрашае школьнікаў прыняць удзел у конкурсе пад загалоўкам „Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляшскім рэгіёне ў васмідзясятыя гады XX ст. ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці”. Конкурс накіраваны на вучняў апошніх класаў пачатковых школаў, гімназістаў ды вучняў сярэдніх школаў. Мэта праекту – сабраць успаміны пра васмідзясятыя гады ды паказаць, як гэтыя падзеі бачылі беларусы, якія жывуць у Польшчы, расказвае Міхал Сцепанюк – каардынатар праекту.
– Гэты праект накіраваны на тое, каб маладыя людзі пацікавіліся 80-мі гадамі ў сваім атачэнні: ці гэта будзе сусед, ці жыхар той самай мясцовасці, ці будуць гэта бабуля ці дзядуля. Усё ж такі ў кожнага, пэўна, ёсць цікавая гісторыя, якую варта запісаць, варта пац... Болей...