March 9th, 2019

#FLOWERPOWER: альтэрнатыўныя паштоўкі да 8 Сакавіка | Камунікат.org

ПЦ „Вясна” у межах праета #FLOWERPOWER выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 Сакавіка, накіраваных на тое, каб нагадаць беларусам, што Міжнародны жаночы дзень – гэта не свята прыгажосці і жаноцкасці, а дзень абароны раўнапраўя жанчын ва ўсім свеце.„Віншуйце правільна, стаўце акцэнты на поспехах жанчыны, якіх яна дабілася сёння”, – заклікае адная з арганізатарак кампаніі #FLOWERPOWER.
– У межах майстэрні “Всё Ясно! Беларусь”, мы зладзілі праект #FLOWERPOWER.
Нашыя кветкі выйшлі на так званы мітынг і распавядаюць пра сапраўдны сэнс Міжнароднага жаночага дня. Мы звяртаем увагу на тыя праблемы, якія цяпер існуюць. Мы проста ўліліся ў хвалю свята. Віншуйце, але віншуйце правільна.Праект #FLOWERPOWER прыдуманы ўдзельнікамі майстэрні &... Болей...

Савецкія архівы ў Беларусі засакрэцілі яшчэ больш? | Камунікат.org

Многія звесткі пра расстраляных камуністамі людзей былі засакрэчаныя ўладамі ў 2018 годзе.Кіраўнік ініцыятывы „Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” Ігар Станкевіч адзначае, што Нацыянальны архіў цяпер патрабуе пацверджанне сваяцтва з рэпрэсаванымі ад таго, хто запрошвае звесткі, акрамя таго, некаторыя звесткі ўсё адно не здабыць:
– Нягледзячы на тое, што папярэдняе кіраўніцтва архіву заяўляла пра тое, што база дадзеных не мае ніякіх грыфаў „сакрэтна”. Важна, што грамадзяне маюць доступ да гэтай базы. Сёння доступ да гэтай базы закрыты. Што адбылося мы пакуль не разабраліся. Магчыма давядзецца ісці ў суд, каб дамагацца права атрымаць інфармацыю пра сваіх родзічаў, сваіх сваякоў. Гэта тое, што тычыцца Нацыянальнага архіву.Ігар Станкевіч адзначае, што яшчэ большыя пр... Болей...

Абаронца Херсона-2014: мы забарыкадаваліся і былі гатовыя да ўсяго | Камунікат.org

Журналістка і грамадская актывістка Наталля Бімбірайтэ брала ўдзел у абароне Херсонскай абласной адміністрацыі — патрыятычным чыне, які перашкодзіў расейскім сілам акупаваць Херсоншчыну.У эфіры «Радыё Рацыя» Наталля Бімбірайтэ ўзгадала гістарычныя падзеі 5-гадовай даўніны.
– Што рабілі патрыёты? Сабраліся ў адміністрацыі і забарыкадаваліся ў сярэдзіне. І былі гатовыя да ўсяго. Такіх сабралося паўтары сотні, гэта тыя людзі, якія не былі пры ўладзе, разумелі, што вайсковыя падраздзяленні доўга не пратрымаюцца, але таксама разумелі, што проста так, мірна, горад не будзе здадзены, не адбудзецца сцэнару, як у Крыме.
Процістаянне на вуліцах Херсона трывала некалькі тыдняў, на кожную акцыю пад расейскімі і савецкімі сцягамі патрыёты адказвалі сваімі мітынгамі, якія штора... Болей...

Абаронца Херсона-2014: мы забарыкадаваліся і былі гатовыя да ўсяго | Камунікат.org

Журналістка і грамадская актывістка Наталля Бімбірайтэ брала ўдзел у абароне Херсонскай абласной адміністрацыі — патрыятычным чыне, які перашкодзіў расейскім сілам акупаваць Херсоншчыну.У эфіры «Радыё Рацыя» Наталля Бімбірайтэ ўзгадала гістарычныя падзеі 5-гадовай даўніны.
– Што рабілі патрыёты? Сабраліся ў адміністрацыі і забарыкадаваліся ў сярэдзіне. І былі гатовыя да ўсяго. Такіх сабралося паўтары сотні, гэта тыя людзі, якія не былі пры ўладзе, разумелі, што вайсковыя падраздзяленні доўга не пратрымаюцца, але таксама разумелі, што проста так, мірна, горад не будзе здадзены, не адбудзецца сцэнару, як у Крыме.
Процістаянне на вуліцах Херсона трывала некалькі тыдняў, на кожную акцыю пад расейскімі і савецкімі сцягамі патрыёты адказвалі сваімі мітынгамі, якія штора... Болей...

Зміцер Вайцюшкевіч: Улады Дзень Волі спускаюць на тармазах | Камунікат.org

Улады Дзень Волі спускаюць на тармазах і хочуць яе замыліць, сказаў у нашым эфіры беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч, аналізуючы тыя адмовы, што атрымалі заяўнікі святкаванняў на 25 сакавіка.Паводле Змітра Вайцюшкевіча, летась улады спалохаліся, калі пабачылі згуртаванасць беларускага грамадства. Таму цяпер ідэолагі сто разоў падумаюць перад тым як прыняць рашэнне, – заўважае Зміцер Вайцюшкевіч.
– Галоўная задача тых ідэолагаў, якія вядуць гэтую тэму з боку ўлады, замыліць, каб людзі стаміліся. Каб яшчэ адна важная дата перайшла ў бок маргінальны, каб не было ідэі, якая змагла б сабраць шмат людзей. Не чакалі, што на сто год будзе столькі людзей, што грамадства стане мірна святкаваць, радавацца. У гэтым годзе, думаю, будзе замыльвацца і на тармазах неяк з’едзе.Розныя ар... Болей...

„Талент беспрацоўным не бывае” | Камунікат.org

Адзін з вядучых сучасных даследчыкаў беларускай літаратуры – Язэп Янушкевіч адзначае сваё 60-годдзе.Незалежны навуковец распавядае пра свае дачыненні з сённяшнімі беларускімі ўладамі.
– Як адзін заўважыў, можа, міністр ці кэгэбіст. Як яны там усе супрацоўнічаюць? Калі я яшчэ спрабаваў некалі займець хоць нейкі дзе падробак, ад тэатра пачынаючы Купалаўскага, і заканчваючы ўніверсітэтам ці акадэмічнымі структурамі, і жаліўся на беспрацоўе, мне паківаў ён пальцам і так бы, па-сяброўску, ляпаючы па плячы, па-прыяцельску сказаў: “Язэпе, талент беспрацоўным не бывае”.
Язэп Янушкевіч паходзіць са знакавага для нашай культуры клану братоў Янушкевічаў з мястэчка Ракаў, што пад Менскам. Сярод яго сваякоў – дзеячы навукі і мастацтва.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё ... Болей...

Адукацыйная кампанія на тэму сучаснага рабства праходзіла ў Беластоку | Камунікат.org

Адукацыйная кампанія на тэму формаў сучаснага рабства, а менавіта гандлю людзьмі ладзілася ў Беластоку.Кампанію ў Польшчы праводзіць Амбасада Вялікабрытаніі разам з польскім Міністэрствам ўнутраных спраў і адміністрацыі, польскай паліцыяй, памежнай аховай, фондам LaStrada і Арміяй выратавання.
Кампанія накіраваная на павышэнне інфармаванне грамадскасці і абароны патэнцыйных ахвяр ад розных формаў сучаснага рабства. Кажа Кшыштоф Анджэйчык, з брытанскай амбасады:
– Мэта гэтай кампаніі, каб засцерагчы маладых людзей, і не толькі маладых, перад рызыкай стаць ахвярай гандлем людзьмі, або сучаснага нявольніцтва, як гэта называюць у Вялікабрытаніі. Тэма важная з тае прычыны, што гэтае злачынства з’яўляецца вельмі сур’ёзным, па-першае. Па-другое, гэтае злачыства схаванае, яго ц... Болей...