March 7th, 2019

«Рышард Капусцінскі. Дарогамі памяці» | Камунікат.org

«Рышард Капусцінскі. Дарогамі памяці». Такую назву мае літаратурная імпрэза, якую ўвечары зладзіць Пінская гарадская бібліятэка.
Мерапрыемства, прысвечанае 87-годдзю знанага польскага журналіста і пісьменніка, ураджэнца Пінска – Рышарда Капусцінскага.Перакладчык на беларускую мову твораў Капусцінскага – Яўген Салейчук – кажа, што пісьменнік не губляў эмацыйную сувязь з горадам дзяцінства:
– Я лічу, што і на свет ён глядзеў вачыма пінчука. Ён згадвае, што гэта быў шматкультурны горад. І гэта дапамагло яму з разуменнем ставіцца да іншых культур. Для Пінска, я лічу, гэта гонар, што ў нашым горадзе нарадзілася такая славутая на ўвесь свет асоба, такі пісьменнік, такі прызнаны журналіст.Рышард Капусцінскі не толькі не забываўся на родны Пінск і па магчымас... Болей...

Што нам перашкаджае ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне? | Камунікат.org

Панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?” прайшла 28 лютага ў Бруселі ў межах 7-га Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання.
Да ўдзелу ў дыскусіі арганізатары запрасілі не толькі беларускіх праваабаронцаў, але і прадстаўнікоў беларускіх уладаў.Ці атрымалі ўдзельнікі дыскусіі ўцямны адказ на пытанне, якое дало назву ўсёй панэльнай дыскусіі? Чым тлумачаць прадстаўнікі беларускіх уладаў нежаданне афіцыйнага Мінска ўводзіць мараторый на смяротнае пакаранне? Ці варта ў прыняцці такога рашэння, як увядзенне мараторыю, арыентавацца на меркаванне грамадства?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студ... Болей...

Ігар Мельнікаў прэзентаваў у Варшаве новую кнігу | Камунікат.org

Гісторык прэзентаваў у Беларускім Доме ў Варшаве сваю новую ўнікальную кнігу „Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”.
Здымкі савецка-нацысцкага параду ў Берасці ў 1939, анексія краінаў Балтыі і Бесарабіі, Менск пад нямецкай акупацыяй.Ігар Мельнікаў кажа, што некаторыя рэдкія фотаздымкі даводзілася набываць за вялікія грошы, часам па некалькі соцень еўра за фота:
– Гэта новая ўнікальная кніга-альбом „Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”, якая была выдадзена ў снежні 2018 года. Калі мы кажам пра міжваенны час, то гэта два бакі Беларусі – савецкі і польскі бок. 70 тысяч жаўнераў-беларусаў першымі ў 1939 годзе пайшлі ваяваць супраць нацысцкай Нямеччыны. Таксама гэта жаўнеры Чырвонай арміі, якія 17-га верасня 19... Болей...

Падарожжа стала тэмай „Мова Нанова” ў Берасці | Камунікат.org

Журналіст і падарожнік з Салігорску Аляксандр Гойшык распавёў берасцейцам пра сваё падарожжа па Азіі.На вандроўку, якая і сталася тэмай сустрэчы, яму спатрэбіўся 191 дзень, ён наведаў 13 краінаў, праехаў, праляцеў ды прайшоў 13,5 тысяч кіламетраў з адносна невялікім бюджэтам:
– У наш час сучасных тэхналогій, калі ў інтэрнэце ёсць абсалютна ўсё, то можна сабрацца і за абсалютныя капейкі кудысьці выехаць з Беларусі, нешта цікавае паглядзець. Гэта ж не абавязкова падарожжа кудысьці на край свету. Можна вандраваць і па Беларусі, наша краіна надзвычай цікавая, але на жаль няма ў нас вялікага і масавага попыту на вандроўкі па сваёй жа краіне. Насамрэч гэта вельмі дрэнна, бо лічу, што ў нашай краіне многа цікавых месцаў.Сустрэча адбылася пры падтрымцы і ў межах мясцовых курсаў „Мова ... Болей...

Гронская, Мартысевіч, Раманава — стыпендыяткі імя Магдалены Радзівіл | Камунікат.org

Сёння ў офісе Саюза беларускіх пісьменнікаў былі ўганараваныя новыя стыпендыяткі імя Магдалены Радзівіл: паэткі Вольга Гронская, Марыя Мартысевіч і Ларыса Раманава.Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц, заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2017 годзе, прызначаная на творчую працу і ўручаецца раз на год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў абіраюцца Радай стыпендыі, у склад якой уваходзяць: Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.У мінулыя гады стыпендыяткамі станавіліся: Таццяна Барысік, Алена Брава, Вера Бурлак, Ярына Дашына, Наста Кудасава, Дар’я Ліс.Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Болей...