March 5th, 2019

Песні на словы Уладыслава Казлоўшчыка | Камунікат.org

Імя беларускага паэта, публіцыста, грамадскага дзеяча, былога рэдактара “ Новага шляху” і “Беларускай (менскай) газеты” Уладыслава Казлоўшчыка (Казлоўскага, 1896-1943) паціху вяртаецца з нябыту.
Родам ён быў з вёскі Залессе Сакольскага павету. Дзяцінства Уладыслава прайшло ў роднай вёсцы. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у Саколцы і Гародні.
Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, скончыў Варшаўскую школу падхарунжых. У Вільні заснаваў гімнастычнае таварыства “Гайсак”, потым часопіс “Новы шлях”, быў адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі”.
Падчас Другой сусветнай вайны рэдагаваў у Менску “Беларускую газету”. 13 лістапада 1943 года быў застрэлены партызанамі ў сваім кабінеце. Пры ж... Болей...

Пачынаецца набор у беларускія класы ў Беластоку | Камунікат.org

Надышоў час запісваць дзяцей у пачатковыя школы. Беларускую мову ў Беластоку можна вывучаць у дзвюх школах: праваслаўнай непублічнай школе імя Кірылы і Мефодыя і ў пачатковай школе №4.
Пры школе №4 дзейнічае аб’яднанне АБ-БА ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Акрамя заняткаў уласна беларускай мовы, дзеці маюць магчымасць развіваць свае здольнасці ў розных гуртках.
Гавораць вучаніцы гэтай школы:– Вельмі люблю гуляць у тэатр, гэта вельмі файная забава.
– Я хаджу ў тэатральны гурток і на танцы.
– Я хаджу ў гурток песні, бо мне вельмі падабаецца спяваць. Мы спяваем, ездзім на розныя конкурсы. Таксама ў нас ёсць летнік, на які дзеці вельмі любяць хадзіць. Вельмі добра гуляем, і на беларускай мове таксама.
– Мы можам рабіць тое, што пр... Болей...

Алег Латышонак: Дзеянні „Бурага” – гэта злачынства | Камунікат.org

У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку сабралася каля 200 чалавек. Падчас мерапрыемства давалася ацэнка дзейнасці атраду польскага антыкамуністычнага падполля на Беласточчыне пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага”, а таксама была прадстаўлена выстава „Наша памяць”.З дакладам выступіў гісторык прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак, які звярнуў увагу на тое, што тэрмін пацыфікацыя ў дачыненні да спаленых беларускіх вёсак на Беласточчыне – неадэкватны:
– Падчас пацыфікацыі можна спаліць вёску, можна нават некалькі чалавек забіць, калі ёсць канкрэтныя доказы, што яны ворагі, што яны нейкую варожую дзейнасць праводзяць. Падпаліць вёску і страляць ва ўсіх – гэта ўжо не пацыфікацыя, а злачынства. Пра пацыфікацыю можна казаць т... Болей...

Вырашаецца лёс назвы вуліцы Лупашкі ў Беластоку | Камунікат.org

“Змяніць назву вуліцы Лупашкі ў Беластоку” – з такім заклікам да гарадскіх радных горада звярнуўся дэпутат Сейму з Падляшша Кшыштаф Трускаляскі.Ён кажа, што падрыхтаваў такую заяву пасля шматлікіх зваротаў беластачан адносна таго, што вуліца імя Зыгмунда Шэндзеляжа “Лупашкі” – непрымальная:
– Шэндзеляж „Лупашка” не з’яўляецца героем. Ён – антыгерой. І ён не павінен мець вуліцы ў Беластоку, а таксама не павінен мець вуліцы ні ў адным польскім горадзе. Згодна з гістарычнымі крыніцамі, Лупашка і яго брыгада забілі па меншай меры 81 асобу цывільных жыхароў, уключаючы жанчын, дзяцей і старых толькі за тое, што яны былі іншага веравызнання і іншай нацыянальнасці.У заяве, накіраванай радным Беластока, Кшыштаф Трускаляскі заклікае ... Болей...