March 4th, 2019

Заява ГА "БАЖ" і РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр" з нагоды прысуду Марыне Золатавай | Камунікат.org

4 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска пакараў галоўнага рэдактара самага папулярнага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY Марыну Золатаву штрафам у 7 650 рублёў паводле абвінавачання ў бяздзеянні службовай асобы (арт. 425 Крымінальнага кодэкса) і спагнаў на карысць БелТА працэсуальныя выдаткі ў памеры 6 000 рублёў. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.Марына Золатава — адзіная асоба, крымінальная справа якой была перададзена ў суд па так званай “справе БелТА”. Астатнія фігуранты справы (не менш за 14 чалавек), якія абвінавачваліся ў несанкцыяваным доступе да інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва (ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса), былі вызвалены ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў і фактычным прымусам д... Болей...

Галоўнай рэдактарцы TUT.BY прысудзілі 300 базавых велічынь | Камунікат.org

“Прысуд галоўнаму рэдактару ТУТ.бай Марыне Золатавай – гэта адначасова і перамога, і параза”, – лічыць сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Золатава пакарана штрафам у памеры 300 базавых велічынь. У віну ёй пастаўлена тое, што яна не прадухіліла несанкцыянаваны доступ іншых супрацоўнікаў ТУТ.Бай да платнай падпіскі дзяржаўнага агенцтва БелТА. Але штраф стаў меншым, чым прасіў дзяржаўны абвінаваўца: замест тысячы базавых – трыста.
Таксама Марыне Золатавай не забаронена займаць кіруючую пасаду. Каментуе палітык:
– Гэта, з аднаго боку, безумоўна, перамога грамадзянскай супольнасці, міжнароднай дэмакратычнай супольнасці, усіх тых, хто змагаўся за Марыну Золатаву супраць гэтага прававога бязмежжа, у абарону беларускіх журналіст... Болей...

У Полацку пачаўся фестываль “Прадмова” | Камунікат.org

Сёлета арганізатары пашырылі геаграфію беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Акрамя ўласна Менска, фестывальныя імпрэзы пройдуць у шэрагу іншых беларускіх гарадоў. А пачаўся фэст у Полацку.
Дзясяткі пісьменнікаў, выдаўцоў, музыкаў сабраліся ў старажытным горадзе на Дзвіне. Пра мэты фестывалю кажа яго каардынатар, філосаф Павел Баркоўскі.
– Тут у нас розныя мэты: развіццё і пашырэнне кніжнага рынку ў Беларусі, пэўныя адукацыйна-культурныя мэты – гэта дыскусіі, розныя фарматы майстар-класаў і іншыя мерапрыемствы, якія не толькі нешта спавяшчаюць, але і вучаць, даюць нешта новае ў плане досведу. Таму для нас гэта шырокая задача, можна сказаць.
Акрамя Полацку, імпрэзы фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» таксама адбудуцца ў Гародн... Болей...