March 3rd, 2019

Выйшаў пяцітомнік дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна | Камунікат.org

Пяцітомнік дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна прэзентавалі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску на пятую гадавіну са дня смерці народнага паэта.Кажа яго сябра-старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца:
– Прынёс мне падарунак – кухонную дошку. Ён там напісаў верш-прысвячэнне. Яна вісела на сцяне і пасля забылася, а калі мы развіталіся з дзядзькам Рыгорам, праз нейкі час жонка рабіла нейкія там адбіўныя, тая саракоўка раптам раскалолася на дзве паловы. Палезлі па шуфлядах шукаць, я дастаю гэтую дошку з надпісам Барадуліна. Я кажу: „Слухай, паглядзі, які сёння дзень”. Яна паглядзела. Гэта былі „саракавіны”. Вось вам прыклад адтуль.Дзённікі і запісы Рыгора Барадуліна выйшлі дзякуючы падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванню... Болей...

„Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020” | Камунікат.org

Усе грантавыя кантракты першага конкурснага набора падпісаны ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва „Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020”.Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ў Берасцейскай вобласці Сумеснага тэхнічнага сакратарыяту праграмы Максім Алданаў.
Некаторыя з іх былі толькі ўхваленыя, а па некаторым ужо пачаліся актыўныя дзейнасці, распавёў суразмоўца:
– Частка праекта Берасцейскай вобласці ўжо пачала сваю рэалізацыю, такія як будаўніцтва ачысных збудаванняў у Жабінкаўскім раёне, буйны інфраструктурны праект мы рэалізуем з Берасцейскім абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Таксама праводзіцца ацэнка, амаль завершана ацэнка праекта другога конкурснага набору.Большасць праектаў накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця памежных ... Болей...

У Беластоку прайшоў фестываль „Беларуская песня” | Камунікат.org

XXVI фестываль „Беларуская песня” завяршыўся ў Падляшскай оперы і філармоніі.Гэтая важная для Падляшша культурная падзея штогод яднае знаўцаў ды аматараў беларускай песні, таленавітых выканаўцаў з розных куточкаў Падляшша ды гасцей з Беларусі.
Штогод да мерапрыемства далучаецца новая моладзь. А гэта азначае, што ў фестываля і беларускай песні на Падляшшы ёсць будучыня, кажуць удзельніца Алена Шчыгол і намеснік страшыні галоўнага ўпраўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:
– Нас вельмі радуе асабліва моладзь, якая выступае на нашым фестывалі. Яна падрыхтаваная інструктарамі вельмі прафесійна, што ўносіць пэўную якасць у фестываль.
– Мой калектыў – гэта маладыя жанчыны, я іх лічу моладдзю. Я іх настаўніца, гэта ўсе мае вучаніцы. Яны... Болей...

Як супрацуюць грамадскія арганізацыі з насельніцтвам і ўладамі? | Камунікат.org

Як супрацуюць грамадскія арганізацыі з насельніцтвам і ўладамі, абмеркавалі ў Гародні на адмысловым прэс-клубе.
Сярод журналістаў, блогераў, грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны не было прадстаўнікоў адміністрацыяў і дзяржаўных устаноў. Вынікамі сустрэчы падзяліўся Міхась Маскевіч.
– Больш размаўлялі датычна ўзаемадачыненняў з мясцовымі ўладамі. І Гародні ёсць чым пахваліцца, у параўнанні з Менскам ці Берасцем. Мы вылучылі 12-13 рэкамендацый, паразмаўлялі датычна ўдзелу ў грамадскіх саветах пры дзяржаўных органах. Адбылася даволі цікавая дыскусія, як, нягледзячы на тыя рамкавыя, цяжкія ўмовы, у якіх знаходзіцца грамадзянская супольнасць, выжываць і пры гэтым яшчэ ангажаваць больш людзей у сваю дзейнасць.Але не ўсе тэмы, не ўсе грамадскія арганізацыі могуць атрымаць станоўчы досвед у... Болей...