March 1st, 2019

Мельников Эдуард, Иного пути нет | Камунікат.org

Иного пути нет
Сборник статей
Мельников Эдуард

Публикации Э. Мельникова в отечественных и российских периодических изданиях за 2000–2011 годы представляют собой исследование опыта белорусской журналистики с позиций онтологических свойств СМИ, сопоставления того, что происходило в Беларуси в эти годы, с европейскими и мировыми стандартами информационной деятельности. У читателя возникнет ясное представление о том, что случается с обществом, когда оно игнорирует свободу слова, такую важную составляющую социального менеджмента, как независимые медиа. Для историков этот сборник послужит источником сведений о том, что на самом деле происходило в белорусских СМИ на протяжении первого десятилетия нового века. А студентам, изучающим теорию и практику журналистики, эта книга являет и анализ практики, и саму журналистскую практику. Болей...

Мельнікаў Эдуард | Камунікат.org


Мельнікаў Эдуард Рудольфавіч - нарадзіўся у г. Бабруйску 1-га сакавіка 1951 года. Бабруйск, як вядома, – гэта ў Беларусі. Хаця і не зусім...
Бабруйскае дзяцінства – вольнае, «дваравое» - вельмі хутка скончылася і настала пара абіраць шлях. Яшчэ школьнікам друкаваўся ў бабруйскай тагачаснай газеце «Камуніст», а таму меркаваў (хутчэй за ўсе, памылкова), што журналістыка – як раз тая прафесія, дзе волі будзе болей, чым паўсюль. Акрамя таго, хацелася чымсьці дапамагаць людзям (так заявіў падчас уступных іспытаў на журфак БДУ), а таксама імкнуўся і надалей чытаць цікавыя і мудрыя кніжкі. Да гэтага прыахвоціўся з дзяцінства. Можа, і дарма...
Так ці інакш, у 1967 годзе паступіў на журфак, і з трэцяга курса быў пазаштатным карэспандэнтам (зараз бы сказалі: «фрылансерам») на Беларусім радыё ... Болей...

Лаўрэш Леанід, Маламажэйкаўская царква | Камунікат.org

Маламажэйкаўская царква
гістарычны нарыс
Лаўрэш Леанід

У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх друкаваных і архіўных матэрыялах, распавядаецца пра шматеотгадовую гісторыю аднаго з унікальных храмаў Беларусі - Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) царквы. У дадатку прыводзяцца дакументы і матэрыялы ХVІ-ХХ стст. па гісторыі царквы. Кніга прызначана для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням аіульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей...

Лаўрэш Леанід | Камунікат.org

Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.
У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўніверсітэта).
Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.
Аўтар 7 кніг і каля 200 артыкулаў.
Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет ( з’явіўся ў сеціве ў 1999 г.)
Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына
Болей...

Савік Лідзія, Адна між замкаў | Камунікат.org

Адна між замкаў
Літаратурны партрэт Вольгі Іпатавай
Савік Лідзія

Кніга прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніцы Вольгі Іпатавай, ганаровага акадэміка Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія», кавалера ордэна «Знак Пашаны» і медаля Ф. Скарыны, лаўрэата многіх літаратурных прэмій, актыўнай грамадскай дзяячкі. Вольга Іпатава — першаадкрывальніца не толькі новых тэмаў і пластоў нашай гістарычнай спадчыны, але і глыбінных плыняў нацыянальнай культуры, такіх, як індаеўрапейская, зараастрыйская, фракійская, якія арганічна ўплеценыя ў вобразы герояў, што сталі значным здабыткам беларускай гістарычнай літаратуры. Славянскія абліччы вялікіх князёў літоўскіх, адкрытыя ёю для шырокага чытача ў трылогіі «Гаспадары Вялікага Княства», унікальнай у нашай літаратуры, маюць вялікае значэнне для самаідэнтыфікацыі народа, чые жыццё склалася на скрыжаванні шляхоў многіх еўрапейскіх нацый. Болей...

Савік Лідзія | Камунікат.org


Лідзія Сымонаўна (Сямёнаўна) Савік (1 сакавіка 1936, в. Камуна, Любанскі раён, Слуцкая акруга, БССР, цяпер Менская вобласьць) — пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык. Кандыдат філялягічных навук (1977), прафэсар (2001), ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўраазіі (1995).

Нарадзілася ў сялянскай сям’і Адама Васілевіча і Алены Піліпаўны Адзярыха. Бацькі, разам зь іншымі, былі арганізатарамі сельскагаспадарчай камуны (в. Камуна) на Мар’інскім балоце «Над ракой Арэсай». У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт і загінуў у 1941 г. пад Масквой. Вёску Камуну спалілі немцы, маці з двума дзецьмі, Лідай і Ірынай (будучая сьпявачка), знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Камсамолец» брыгады імя Панамарэнкі, была сувязной, потым у гаспадарчым узводзе, узнагароджана орд... Болей...

У Беластоку распавядуць пра пацыфікацыю беларускіх вёсак | Камунікат.org

3-га сакавіка ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку пройдзе сустрэча па тэме “Пацыфікацыя вёсак у Бельскім і Гайнаўскім паветах у 1946 годзе”. На ёй выступіць прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алег Латышонак.Падчас сустрэчы будзе прэзентавана выстава “Наша памяць”, якую падрыхтавалі Беларускае гістарычнае таварыства і фонд Камунікат.орг. Выстава на 13 планшэтах прадстаўляе «шлях крывавага рэйду „Бурага”» і нашу памяць пра гэтыя падзеі, гаворыць Алег Латышонак:
– «Наша памяць» адносіцца перш за ўсё да пасляваеннага перыяду, паколькі ён выклікае найбольш супярэчнасцяў. Перш за ўсё, гэта культ «выклятых жаўнераў». Хачу падкрэсліць, што падчас нашых паездак – мы правялі тры экспедыцыі і палявыя даследава... Болей...

У Беластоку дзеці дэкламавалі беларускія вершы | Камунікат.org

Першы тур дэкламацыйнага конкурсу „Роднае слова” прайшоў у дзіцячым садку № 14 у Беластоку. 26 хлопцаў і дзяўчат з беларускамоўных груп прачыталі вершы на беларускай мове.Кажа выхавацелька садка і член журы адборачнага туру конкурсу Анна Бабік:
– Надзвычай многа дзяцей захацела выступаць, бацькі таксама захацелі працаваць са сваімі дзецьмі. З такім энтузіязмам у большай частцы самыя бацькі рыхтавалі, мы крыху дапамагалі ў прадшколлі дзецям. Не кожнае дзіця ў такім узросце ў стане выйсці на сцэну – гэта вельмі цяжкі досвед для іх. Гэта такі важны момант, калі яны могуць пераадолець свае ўнутраныя бар’еры. Думаю, што для іх сам выступ важны.Конкурс працягнецца на сцэне Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Сярод іншых удзельнікаў там выступяць і выхаван... Болей...

Юрась Губарэвіч: Гэта адказ тым у Расеі, хто марыць аб паглынанні Беларусі | Камунікат.org

Словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што 98 працэнтаў беларусаў на рэферэндуме аб аб’яднанні з Расеяй выкажуцца за незалежнасць, накіраваны тым у Расеі, хто спіць і марыць аб паглынанні Беларусі, – лічыць кіраўнік Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч.Кіраўнік Беларусі выказаўся аб гэтым на так званай „вялікай размове з прэзідэнтам”, якая адбылася 1 сакавіка ў Менску. Па словах Юрася Губарэвіча, гэта прамы адказ на такія мары.
– Натуральна, што абсалютна ў руках Лукашэнкі і ягоных людзей на ўсіх узроўнях вертыкалі ўлады забяспечыць патрэбны вынік. Калі было сказана 98 адсоткаў, то нават будзе перавыкананне плана, і на магчымым рэферэндуме пра аб’яднанне будзе стоадсоткавая адмова з боку Беларусі. У прынцыпе гэтыя лічбы не далёкія ад рэальнасці.Бо ... Болей...

Дзяніс Івашын заклікае падтрымаць газету „Новы Час” | Камунікат.org

С заклікам падтрымаць газету „Новы Час” – фактычна адзіную беларускамоўную газету грамадска-палітычнага зместу, звярнуўся Дзяніс Івашын, аўтар артыкулаў згаданай газеты.2347 рублёў – такую суму судовых выдаткаў абвясціў Менскі суд у пагашэнне маральных стратаў Леаніда Зайдэса, а таксама іншых, звязаных з гэтым выдаткаў на карысць судовай сістэмы.
Калі да панядзелку не будзе сабрана гэтая сума, то праца рэдакцыі можа быць паралізавана.
Кажа Дзяніс Івашын:
– У тым выпадку, калі мы ўсю суму не пералічым Леаніду Зайдэсу, то цалкам мажліва яны арыштуюць рахунак рэдакцыі, і ўсе сродкі, якія будуць паступаць на гэты рахунак , будуць пералічваць непасрэдна яму. Зразумела, што мы не зможам аплочваць камунальныя выдаткі, заробак журналістам. То бок, гэта пацягне шлей... Болей...

Паказ фільма “Народныя мсціўцы” паводле Васіля Быкава | Камунікат.org

БССР, 1958г. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік “органаў”, Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной.
Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі. Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай.
Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць. Слоган фільма: “Забыць нельга адпомсціць”.
”ЗАБЫЦЬнельгаАДПОМСЦІЦЬ. Коску пастаў сам”
Мова: беларуская Год: 2019
Прэм’ерны статус: нацыянальная прэм’ера, пракат і адпраўка фестывальных заявак пакуль не рабіліся
Жанр: драма Узроставая катэгорыя: 12+
Рэжысёр: Аляксандар Меліхавец
... Болей...