February 28th, 2019

“Пад сузор’ем Стральца” – літаратурна-музычны вечар паэткі | Камунікат.org

“Пад сузор’ем Стральца” – літаратурна-музычны вечар паэткі Людмілы Ардынскай прайшоў у Шаркоўшчыне. Ён ладзіўся ў Цэнтры дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту пры падтрымцы работнікаў аддзела культуры Шаркоўшчынскага райвыканкама.У імпрэзе ўдзельнічалі народныя, аматарскія і ўзорныя калектывы раёна, навучэнцы школ і творчыя сябры Людмілы Ардынскай. Яны чыталі вершы і гумарыстычныя байкі паэткі, спявалі песні на яе словы і ставілі спектакль на п’есу “Гануліны клопаты”.
Як кажа Людміла Ардынская, яна ўдзячная кожнаму, хто прыйшоў яе падтрымаць. Яна нават і не чакала ўбачыць такую колькасць людзей.
– Вельмі цёпла прынялі ўсю маю творчасць, якая была прадстаўлена работнікамі нашых культурных устаноў раёна. Гэта былі і з сельскіх дамоў к... Болей...

Прэзентацыя кнігі Сяргея Дубаўца “Д’ябал запрэжаны ў плуг” | Камунікат.org

Былы штатны супрацоўнік Радыё Свабода Сяргей Дубавец прэзентаваў у сталічным кніжным доме “ЛогвінаЎ” сваю кнігу “Д’ябал запрэжаны ў плуг”.
Сюжэт грунтуецца на ягоным досведзе працы ў пражскай рэдакцыі радыёстанцыі.
– Я адзінае, што там зрабіў, як я лічу, прыгожы вобраз Радыё Салярыс, якое стаіць на Альшанскіх могілках. Я там сотні разоў стаяў на гэтай тэрасе і назіраў – гэта вельмі прыгожа, па-свойму прыгожа. Нехта можа ўспрымаць гэта як жах. Тут усё такое амбівалентнае: тое, што можна любіць, можна ненавідзець, прычым тое самае.Хоць кніга Сяргея Дубаўца і раскрывае пэўныя “сямейныя” сакрэты працы Радыё Свабода, але ж калегі з менскай рэдакцыі радыё прыйшлі на прэзентацыю, каб падтрымаць аўтара.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацы... Болей...

Беларускія мастакі рыхтуюцца да Дня Волі | Камунікат.org

“Мы робім усё ў межах сваіх магчымасцяў дзеля адзначэння гэтага свята”, – кажа сябра мастацкай суполкі “Пагоня” Генадзь Драздоў.Хоць агульная сітуацыя ды ўлады не спрыяюць гэтаму, але тэматычныя выставы ды імпрэзы абавязкова адбудуцца, дадае мастак.
25 сакавіка ён называе сакральнай датай і кропкай адліку ў найноўшай гісторыі Беларусі:
– Кожны свядомы беларус, які разумее і ведае крышачку сваю сапраўдную гісторыю, павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць. Асабліва гэта вельмі важна, калі ідзе татальнае вынішчэнне нашай сапраўднай гісторыі, сапраўднай культуры, карнявой культуры, мовы. Вельмі важна, каб людзі мелі кропку адліку ў сваім жыцці, іерархію каштоўнасцяў, таму мы будзем рыхтавацца да гэтых дат і ўжо зараз рыхтуемся.На думку Г... Болей...

Партыя „Разам” возьме ўдзел у выбарах у Еўрапарламент | Камунікат.org

Польская партыя „Разам” возьме ўдзел у выбарах у Еўрапейскі парламент і неўзабаве прадставіць свае спісы, паведаміў адзін з лідараў партыі Адрыян Зандберг.У спісах партыі будзе і Севярын Пракапюк, адзін з ініцыятараў беларускамоўных улётак на Падляшшы на мінулых выбарах ў Сейм. „Разам” не ўдалося стварыць шырокай кааліцыі левых сіл, але яны разлічваюць на тое, што да іх падключацца меншыя групоўкі левага накірунку.
Кажа Адрыян Зандберг:
– Вядома, што будзе левы спіс на выбарах у Еўрапейскі парламент. „Разам” з усімі асяроддзямі, якія не хацелі пайсці да лібералаў, з часткай асяроддзяў, якія дагэтуль былі звязаны з „СДЛC”, будзе ў супольным спісе. Будзе спіс левых „Разам”, які будзе на еўрапейскіх выбарах . Спадзяюся, што б... Болей...

Саколка і Гародня сталі яшчэ бліжэй | Камунікат.org

Рамонт двух камяніц, роварная сцежка ды лавы з Тызенгаўзам.Гэта вынік транспамежнага супрацоўніцта Саколкі і Гародні. Суседнія гарады рэалізуюць еўрапейскі праект за амаль 2 мільёны еўра. Дадаткова ў Саколцы створаць, а ў Гародні адрамантуюць, турыстычныя інфармацыйныя цэнтры ў будынках спраектаваных Антоніем Тызенгаўзам – гарадзенскім старастам, які жыў ў 18 ст., кажа бурмістр Саколкі Эва Кулікоўска:
– У цэнтры Саколкі знаходзіцца фельмі прыгожая старая камяніца яго праекта, таксама як і ў Гародні. Памяшканні будуць прызначаны на грамадскія патрэбы, у Гародні ўнізе з’явіцца кавярня „Саколка”, а ў нас плануем стварыць кавярню „Гародня”.Праект „Шляхам Тызенгаўза” завершыцца напрыканцы наступнага года. У межах праграмы „Польшча &nd... Болей...

Паляванне на блогера Аляксандра Кабанава | Камунікат.org

Блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў апошнім часам стаў пастаянным аб’ектам для затрымання берасцейскімі і бярозаўскімі міліцыянтамі.Затрымліваюць на тры гадзіны без сур’ёзных падстаў. Сам блогер лічыць, што прычына палявання на яго не толькі ў актыўнасці падчас «кармлення галубоў» на плошчы ў Берасці, адкуль ён вядзе стрым. Кажа Аляксандр Кабанаў:
– Вось гэтае паляванне на мяне нашых «праваахоўных органаў» я магу звязаць толькі з адным, і адназначна не з пратэстам супраць акумулятарнага завода, бо ён праходзіць і без мяне, у прынцыпе. Мяне затрымалі раз, другі, каб я туды не даехаў. Справа значна глыбейшая. Лукашэнка нядаўна на ўсю краіну сказаў, што пачынаюцца палітычныя кампаніі, альтэрнатыўнага меркавання нідзе не павінна быць.Паводле Аляксандра ... Болей...

Незалежны тэатр “Сярод людзей” займеў памяшканне | Камунікат.org

Новы незалежны тэатр у Гомелі “Сярод людзей” займеў памяшканне. Цяпер ён мае залу на пяцьдзясят чалавек.
Стварыла тэатр колішняя дырэктарка Гомельскага маладзёжнага тэатру Зоя Пархамчук, якая працуе пад псеўданімам Зоя Гарына.Пасля таго, як гомельскія чыноўнікі звольнілі дырэктарку тэатра, акцёры «маладзёжкі» ў знак пратэсту сышлі з трупы. Новы тэатр “Сярод людзей” падрыхтаваў для гледачоў два сюрпрызы: займеў памяшканне і стаў рэпертуарным.
Пра гэта распавяла Зоя Гарына:
– Я была некаторы час дырэктаркай маладзёжнага тэатру, але ж не склалася ў мяне з уладай. Зараз у мяне гэты тэатр, які называецца тэатр “Сярод людзей”. Ён зроблены на манер французскага народнага тэатру – тэатру без сцен. Хоць на дадзены момант сцены мы ўжо м... Болей...

„Хронікі Нарніі” па-беларуску ў Гародні | Камунікат.org

2-3 сакавіка ў кіно „Космас” пакажуць фільм „Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб” на беларускай мове. Паказы прысвечаны Дню роднай мовы ў межах праекта „Беларускія ўікэнды”.Распавядае каардынатарка паказаў у Гародні Надзея Вішнеўская:
– „Хронікі Нарніі” па-беларуску вырашылі паказць у Гародні, бо раней паказы тут не адбываліся. Наогул у Гародні было вельмі мала паказаў у кінатэатрах па-беларуску ў добрай якасці, у добрай агучцы. Паказаць ёсць што. Перакладам „Хронік Нарніі” займалася кампанія „Кінаконг” пры падтрымцы Velcom. Агучвалі пераклад беларускія акторы і вядоўцы. Будзе ўсяго два сеансы, калі яны будуць мець поспех, то мы спадзяемся, што атрымаецца рабіць такія паказы рэгулярна.Адна з бліжэйшых прэ... Болей...

У Беластоцкім драмтэатры рыхтуецца прэм’ера спектаклю «Аблава» | Камунікат.org

У Беластоцкім драматычным тэатры рыхтуюцца да прэм’еры спектакля «Аблава».Рэжысёр Ян Навара і акцёры распавядуць пра гістарычныя падзеі – „Аўгустоўскую аблаву”, калі савецкія ўлады і спецслужбы ў ліпені 1945 года арганізавалі аперацыю па ліквідацыі польскага антыкамуністычнага падполля на тэрыторыі Аўгустоўскай пушчы.
У спектаклі багата дакументаў і сведчанняў, расказваюць у тэатры. Але найважней – іграем рэальных асобаў – дадае акцёр Бернард Баня:
– Гэта не такі спектакль, як іншыя. Бо пачынаючы працу над спектаклем ад першых спроб чытання, зразумела, падыходзілі да гэтага спачатку, як да чарговай тэатральнай рэалізацыі. Аднак у нас узнікла свядомасць таго, што мы размаўляем пра лёсы не фіктыўных постацей, а жывых людзей, якія зніклі... Болей...

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць пераслед пісьменніка і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца | Кам

26 лютага на выхадзе з дому быў затрыманы Павел Севярынец.Паўла Севярынца затрымалі за заклік да ўдзелу ў акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку беларускіх палітвязняў.Павел Севярынец разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі ў абарону палітвязняў быў дастаўлены ў Ізалятар часовага ўтрымання, дзе ў нечалавечых умовах чакае суда з 26-га лютага. Сваякам, журналістам і праваабаронцам не даюць інфармацыі пра затрыманых і імаверны тэрмін суда. Больш за 20 гадоў на пісьменніка і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца аказваецца ціск, які выяўляецца: у пазбаўлені волі, накладанні штрафаў, канфіскацыі рукапісаў і ўмяшальніцтве ў прыватнае жыццё.Павел Севярынец – пісьменнік, грамадскі дзеяч, Лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтру: імя А. Адамовіча і прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі ... Болей...

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць пераслед пісьменніка і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца | Кам

26 лютага на выхадзе з дому быў затрыманы Павел Севярынец.Паўла Севярынца затрымалі за заклік да ўдзелу ў акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку беларускіх палітвязняў.Павел Севярынец разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі ў абарону палітвязняў быў дастаўлены ў Ізалятар часовага ўтрымання, дзе ў нечалавечых умовах чакае суда з 26-га лютага. Сваякам, журналістам і праваабаронцам не даюць інфармацыі пра затрыманых і імаверны тэрмін суда. Больш за 20 гадоў на пісьменніка і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца аказваецца ціск, які выяўляецца: у пазбаўлені волі, накладанні штрафаў, канфіскацыі рукапісаў і ўмяшальніцтве ў прыватнае жыццё.Павел Севярынец – пісьменнік, грамадскі дзеяч, Лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтру: імя А. Адамовіча і прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі ... Болей...

Андрусь Горват прэзентаваў кнігу „Прэм’ера” | Камунікат.org

Андрусь Горват правёў у сталічнай кнігарні „Акадэмкніга” аўтограф-сесію новай кнігі „Прэм’ера”.Гаворыць рэжысёр спектакля паводле папярэдняй кнігі Горвата „Радзіва „Прудок”, артыст Купалаўскага тэатра Раман Падаляка:
– Аўтограф-сесія ў „Акадэмкнізе”, але мы трошкі яе стылізавалі пад цягнік. У купэ сядзіць аўтар кнігі і падпісвае пасажырам, якія прыйшлі, свой экзэмпляр кнігі. Цягнік ідзе з Прудка і канцавая станцыя Парыж. Там ёсць людзі, якія згадваюцца пад сваімі прозвішчам, але ўсё ж такі гэта персанажы, бо гэта фантазія аўтара. Мы надзеленыя тымі якасцямі, якіх няма ў нашым рэальным жыцці, і мы не супраць гэтага, нават, калі мы — не мы, і мы не падабаемся сабе, гэта класна.Фактурай новага твору Андруся Горвата стала... Болей...

Гурт „Laudans” прэзентаваў альбом „Звязаны з часам” | Камунікат.org

“Звязаны з часам” – новы музычны альбом прэзентаваў гурт “Laudans” у Глыбокім. Гэта ўжо пяты па ліку з дзевяці прэзентацыйных канцэртаў у Беларусі.
Першы адбыўся ў Гародні, апошні – музыкі плануюць даць у Менску. У новы альбом увайшлі песні на беларускай, польскай і ангельскай мовах, якія музыкі пісалі год.Па словах вакаліста гурта “Laudans” Андрэя Лугіна, кожны чалавек звязаны з часам, якога заўжды не хапае. Таму і вырашылі гэты час укласці ў музыку:
– Скідвалі ў тэчку песні, над якімі працавалі. Бачна было, што ў песнях пра час нешта спяваем, што нам мала ці шмат яго, трэба спяшацца любіць. Тэчку адразу назвалі „Звязанае з часам”. Потым кажу Алёне, а што калі назваць альбом „Звязаны з часам”? Што я звязаны, т... Болей...