February 27th, 2019

Пра каталіцтва – на гарадзенскай «Мове нанова» | Камунікат.org

Упершыню ў гісторыі гарадзенскіх курсаў “Мова нанова” выступоўцам быў каталіцкі святар.
Ксёндз Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі, распавёў навучэнцам курсаў пра гісторыю касцёла на беларускіх землях і пра паходжанне назваў «касцёл» і «ксёндз».– Адкуль бярэцца назва «касцёл»? Магчыма, вы будзеце трошкі здзіўленыя, але паходжанне чэшскае. Чэшскія місіянеры прыбылі ў Польшчу, пазней трапілі ў Беларусь, тады яшчэ Вялікае княства Літоўскае. І назву «касцёл» яны ўзялі, што азначае замак, абарончая пабудова феадальнай эпохі, калі касцёл быў недасягальным і абарончым будынкам.Святар таксама распавёў пра гісторыю каталіцкіх ордэнаў на Гарадзеншчыне і пра іх дзейнасць. Прысутных таксама цікавіў лёс гарадзенскага... Болей...

Віталь Вановіч: У наш мікрараён аўтобусы не ездзяць | Камунікат.org

Да жыхароў гарадзенскага мікрараёну Ласосна-4 грамадскі транспарт не ездзіць, бо няма нармалёвай дарогі, крамы не будуюць, бо няма пад’езду да іх з-за той жа дарогі.
Амаль паўгода таму была створана петыцыя да гарадскіх уладаў, але гэтая петыцыя нічога не змяніла. Як жывецца ў такіх умовах, распавядае адзін са складальнікаў петыцыі, грамадскі актывіст Віталь Вановіч:
– Быў адказ з Упраўлення капітальнага будаўніцтва Гарадзенскага аблвыканкама пра тое, што будаўніцтва дарогі будзе ўключана ў праграму ўпарадкавання, і калі будуць сродкі, будзе выканана, калі знойдзецца інвестар.На думку Віталя Вановіча, актывісты ўжо згубілі ўсялякую надзею:
– Два адказы было пра тое, што пасля паседжання, на якім будзе прымацца рашэнне, уключаць ці не ўключаць у праграму ўпарадкавання.... Болей...

Нашчадак Адама Міцкевіча хоча змагацца за правы беларусаў у Літве | Камунікат.org

Раман Гарэцкі-Міцкевіч – прапрапраўнук Міцкевіча, грамадзянін Францыі, які ўжо каля 20-ці гадоў жыве ў Вільні.Ён лічыць, што ў сучаснай Літве правы нацыянальных меншасцяў не рэалізуюцца напоўніцу і плануе змяніць сітуацыю. Дзеля гэтага прымае ўдзел у самаўрадавых выбарах у Вільні, стварыўшы шматнацыянальны выбарчы камітэт:
– Я стварыў выбарчы камітэт, і ў выбарчых спісах ёсць палякі, літоўцы, рускія і адзін беларус. Я хачу, каб у Літве з большым шанаваннем ставіліся да розных культур, якія тут прадстаўлены, і якія ёсць культурамі, звязанымі з традыцыямі Вялікага Княства Літоўскага. Літве трэба больш шанаваць іншыя народы, бо яны належаць і да літоўскай гісторыі. Таксама я хачу, каб большую вагу мела грамадзянства, а не нацыянальнасць, бо гэта ўласна і ёсць традыцыяй ВКЛ. Я хач... Болей...

«Новы час» звяртаецца па дапамогу да чытачоў | Камунікат.org

Рэдакцыя збірае грошы, каб аплаціць пазоў. «Новы час» звяртаецца па дапамогу да чытачоў — выданне мусіць аплаціць істотныя сродкі паводле пазову Леаніда Зайдэса, аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі «Поедем поедим» побач з месцам расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты.Згодна з рашэннем суда Савецкага раёна Менска, «Новы час» павінен сплаціць судовыя выдаткі бізнесоўцу ў памеры 1500 рублёў, маральную шкоду — 700 рублёў, дзяржаўнае мыта — 147 рублёў. Агулам — 2347 рублёў.
Пра гэта расказала ў нашым эфіры галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб:
– Газета існуе як ад продажу і падпіскі, так і ад добраахвотных ахвяраванняў. На жаль, продажу і падпіскі хапае ледзь-ледзь на пакрыццё выдаткаў на друк. Усе іншыя выдаткі ... Болей...

У Менску прайшоў пікет у падтрымку палітвязняў | Камунікат.org

У Менску на Кастрычніцкай плошчы ўвечары 26 лютага прайшоў пікет у падтрымку палітвязняў.Дзесяць чалавек з партрэтамі беларускіх палітзняволеных выстраіліся ў ланцуг і разгарнулі лозунгі. Па словах грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык, у Беларусі зараз не менш за дзесяць зняволеных па палітычных матывах. Але праблема ў тым, што розныя праваабарончыя структуры прызналі палітвязнямі далёка не ўсіх:
– Астатнія: Валавік, Аватараў, Бойка, Юркойць, Ціхановіч і іншыя хлопцы сядзяць па сфабрыкаваных справах таксама за сваю дзейнасць, за свае погляды, за змаганне. Гэта брыдка! Мы мусім заклікаць Еўропу і беларускіх грамадзян паспрабаваць абараніць нашых хлопцаў і патрабуем вызвалення. Свабоду палітвязням!Акцыя адбылася спакойна, міліцыя не ўмешвалася ў яе хаду, толькі здымала на відэакаме... Болей...

У Гародні адбылася сустрэча з юрыстам „Вясны” Паўлам Сапелкам | Камунікат.org

У Гародні, у „Цэнтры гарадскога жыцця”, прайшла адкрытая сустрэча з вядомым у Беларусі юрыстам, сябрам праваабарончага цэнтра „Вясна” Паўлам Сапелкам.Гарадзенскай публіцы была прадстаўленая мультымедыйная прэзентацыя яго працы па выяўленні выпадкаў катаванняў і бесчалавечага і прыніжальнага абыходжання з боку дзяржаўных органаў.
На думку правабаронцы Віктара Сазонава, які прысутнічаў на сустрэчы, выпадкі грубага парушэння чалавечых нормаў з боку сілавікоў у дачыненні людзей, якія знаходзяцца за кратамі, – ілюстрацыя ўсёй заганнасці пенітыцыярнай сістэмы ў Беларусі.
– Вельмі важныя такія вось сустрэчы, таму што гэта адзін з элементаў змагання як палепшыць сітуацыю. А палепшыць сітуацыю мы маем мажлівасць пакрокава. У першую чаргу агалошваючы нейкія неза... Болей...

Старшыня Вярхоўнага Суда папрасіў СМІ асцярожней асвятляць „справу БелТА” | Камунікат.org

Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала папрасіў СМІ асцярожней асвятляць справу галоўнай рэдактаркі інфармацыйнага парталу ТУТ.бай Марыны Золатавай, ці так званую „справу Белта”.
Па меркаванні кіраўніка інфармацыйнай кампаніі Белапан Змітра Наважылава, усім, нягледзячы на эмоцыі і асабістыя меркаванні, трэба дзейнічаць у адпаведнасці з законам. А пакуль у словах кіраўніка судовай сістэмы Беларусі ёсць „лірыка”, а няма аргументаў:
– Калі Вярхоўны суд прывядзе аргументаваныя довады са спасылкамі на канкрэтныя артыкулы КК, КПК, зборнікаў нарматыўных дакументаў, якія тычацца судовай дзейнасці, тады іх можна будзе прачытаць і нейкім чынам пракаментаваць. Пакуль гэта ўсё проста лірыка і больш нічога. Задача журналіста і палягае на тым, каб асвятляць любыя справы... Болей...

Абвешчаны шорт-ліст прэміі “Дэбют” | Камунікат.org

Журы вызначыла кароткі спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.Сёлета ў яго ўвайшлі:
Паэзія
Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Менск: Кнігазбор;
Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Менск: Медысонт;
Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Менск: Медысонт.
Пераклад
Юлія Алейчанка: Вецер у валасах (пераклады аўтараў: Мікаіл Мушфіг (Азербайджан), Сяргей Комаў (Казахстан), Мэн Хаажань (Кітай), Сюй Чжымо (Кітай), Майроніс (Літва), Андрэй Каровін (Расейская Федэрацыя), Саліх Гуртуеў (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка), Лула Куні (Чачэнская Рэспубліка), Нізом Касім (Рэспубліка Таджыкістан), Леся Мудрак (Украіна), Сяргей Савін (Украіна). — Менск: Выдавецкі дом “Звязда”;
Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянав... Болей...