February 24th, 2019

Практыка, якую варта пераймаць у беларускай школе | Камунікат.org

Найперш абмен досведам, а таксама кантакты вучняў. Працягваецца супрацоўніцтва Берасцейскага абласнога ліцэя імя Машэрава і комплексу школ святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку.
Тут дзеці вывучаюць беларускую мову і гэта важны чыннік для супрацоўніцтва, заўважае дырэктар берасцейскага ліцэя Наталля Каліноўская. Паводле якой іх таксама цікавіць, як польскія калегі выкарыстоўваюць духоўную скіраванасць установы у арганізацыі навучальнага працэса.
– Прыемна, што ў гэтай школе вывучаецца беларуская мова. Напэўна для нашых вучняў гэта вельмі станоўчы прыклад таго, што дзеці гавораць па-беларуску. Ну і, канешне, што ў дадзенай школе вялікая ўвага надаецца духоўнаму выхаванню, гэта важна і для нас таксама. Таму што хочацца выхаваць не толькі адукаваную, але і цэласную асобу.акую практыку в... Болей...

„Ахова птушак Бацькаўшчыны” зладзіла канферэнцыю | Камунікат.org

У Гародні прайшла канферэнцыя гарадзенскай абласной структуры грамадскага аб’яднання „Ахова птушак Бацькаўшчыны”.Супольнасць назіральнікаў за птушкамі мае шырокую адукацыйню базу: заахвочвае людзей шанаваць птушыны свет, навакольнае асяроддзе, актыўна супрацоўнічае з заканадаўцамі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.
Падчас канферэнцыі сябры арганізацыі змаглі пазнаёміцца з выставай фотамастака-анімаліста Сяргея Печарыцы, які сваіх „птушак на кардоне” ствараў дзесяць гадоў.
– Кожны фотаздымак нясе кавалачак інфармацыі, шлях да спазнання чагосьці незвычайнага. Гэта вельмі цікава. Робіш адзін добры кадр, а пасля хочацца зрабіць яшчэ лепшы. Кожны год гэта новая сустрэча і штосьці новае.У склад грамадскай арганізацыі зараз уваходзіць больш як 2170 сябраў,... Болей...

Выстава фатаграфій Саміра Юхніна | Камунікат.org

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылі выставу, прысвечаную творчасці і жыццю даваеннага фатографа са Слуцка Саміра Юхніна.Гаворыць мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская:
– Ён пакінуў выдатныя этнаграфічныя фотаздымкі. І выбранцаў слуцкіх тыпажы і, канешне, вось гэтыя фотаздымкі селяніна і іншыя, якія пабачылі ў Парыжы ў 1925 годзе на Сусветнай выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і прамысловасці. Гэта быў першы беларускі нацыянальны куток. І, канешне, людзі прыходзілі і бачылі нашы шэдэўры на фотаздымках, рэчы этнаграфічныя і, канешне, тыпаж, які сведчыў пра тое, што ёсць такі народ.Выстава складаецца з дзвюх частак. Першая – творы самога фотамастака з фондаў Гістарычнага музея і другая – артэфакты і дакументы, перададзеныя летась музею нашчадкамі Саміра Юхніна, дзя... Болей...

Экранізацыя апавядання Васіля Быкава выходзіць у пракат | Камунікат.org

2 і 3 сакавіка ў Менску адбудзецца паказ экранізацыі апавядання Васіля Бывака „Народныя мсціўцы”, рэжысёр Аляксандр Меліхавец.Арыгінальных беларускіх фільмаў на беларускай мове не было ў пракаце каля 25 год, таму дадзеная падзея вартая ўвагі. Сюжэт фільма: БССР, 1958г. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік “органаў”, Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной.
Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі. Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай.
Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць.
Слоган фільма: “Забыць нельга адпомсціць&rdqu... Болей...

#БезПраваНаРасправу: Як выбіваюцца “правільныя” паказанні і што з гэтым рабіць? | Камунікат.org

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.На гэты час мы паспелі распавесці пра 10 гісторый звычайных беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, здзекі і абразы з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў.Пра што распавядаем на гэты раз?Калі праваахоўнікам не хапае прафесіяналізму, або калі злачынства здаецца відавочным, але пры гэтым пошук вінаватых заходзіць у тупік, месца закона і правы займае жорсткасць. А базуецца  жорсткасць на перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў з боку аператыўнікаў альбо следчых, што прыводзіць да крымінальна... Болей...

Уладзімір Лабковіч пра інтэрнэт-відэабрыфінг Ярмошынай: Мы проста змарнавалі свой час | Камунікат.or

Каментуючы інтэрнэт-відэабрыфінг старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай, які адбыўся 22 лютага, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч назваў яго марнатраўствам.    "Мне незразумелая мэта гэтага інтэрнэт-відэабрыфінгу, які сёння адбыўся і быў напярэдадні так шырока анансаваны. У выніку мы проста змарнавалі 40 хвілін свайго жыцця на рэканстатацыю той пустаты ўсіх выбараў, якія адбываюцца ў Беларусі", - адзначыў Лабковіч.Лідзія Ярмошына сёння ўнесла інтрыгу і прапанавала правесці выбары ў нядзелю, 1 снежня 2019 года, пры гэтым не паведаміла, якія гэта будуць выбары.    “Мы спадзяемся, што інтрыга будзе раскрытая падчас штогадовага паслання кіраўніка дзяржавы, недзе ў красавіку", – дадала яна.Уладзімір ... Болей...

«Дзённікі і запісы» Рыгора Барадуліна — вечарына-прэзентацыя 1 сакавіка | Камунікат.org

1 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін. Не так і шмат выйшла кніг за гэты час, прысвечаных яго памяці. Асноўнае з выданняў — пяць тамоў “Дзённікаў і запісаў” (1951-1991), здзейсненых у межах выдавецкай серыі “Людзі Беларусі”, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Падрыхтоўку да друку, расчытванне рукапісаў і каментаванне гэтага ўнікальнага выдання ўзяла на сябе Наталля Давыдзенка.
У першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ... Болей...