February 23rd, 2019

У Гародні размаўлялі пра гісторыю і аднаўленне Фары Вітаўта | Камунікат.org

У гарадзенскай бібліятэцы імя Макаёнка адбылося паседжанне інтэлектуальнага клуба “Паходня ісціны”, на якім гісторыкі і краязнаўцы размаўлялі пра Фару Вітаўта, яе гісторыю і перспектывы аднаўлення.Краязнаўца Ігар Лапеха ўпэўнены, што Фару Вітаўта магчыма аднавіць:
– Аднавіць можна на любы перыяд гэты храм, ён досыць лёгка аднаўляецца, акрамя самага першаснага – гэта канец 16-га стагоддзя, які адлюстраваны толькі на гравюры Томаша Макоўскага. І фактычна ўсё астатняе збольшага засталося на абмерных чарцяжах.На думку Ігара Трусава, гісторыка архітэктуры, яшчэ не настаў час для гэтага аднаўлення:
– Рэч, якая называецца Фара Вітаўта, умоўна каменная, і Фара Вітаўта, якая драўляная, яна адкладваецца. Бо вось вырасце другое пакаленне, у якога галава па-іншаму ўлад... Болей...

Першая кніга прозы на падляшскай мове | Камунікат.org

Гэта, праўдападобна, першая кніжка прозы на падляшскай мове. У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася прэзентацыя кніжкі Галіны Максымюк “Бельск, Кнаразы, Плёскі і іншыя вёскі.
Падляшскія гісторыі, ілюстраваныя працамі Алега Кабзара” (Biêlśk, Knorozy, Ploski i inšy vjoski: Historyjki podlaskie ilustrowane malarstwem Olega Kobzara).Аўтарка звыш дваццаці гадоў жыве ў Чэхіі, але ўспаміны пра сваё дзяцінства 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя напісала на гаворцы, якой карысталіся жыхары яе роднай вёскі Кнаразы і наогул Бельшчыны. Бо, як кажа аўтарка, напісаць успамінаў не магла яна на іншай, чым родная мова.
У прэзентацыі кніжкі ўдзельнічалі таксама беларускі мастак Алег Кабзар, муж аўтаркі і адначасова рэдактар кніжкі Ян Максымюк – жуналіст, творца і... Болей...

БАЖ правяла маніторынг прарасейскай прапаганды ў Беларусі | Камунікат.org

Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг прарасейскай прапаганды ў Беларусі.
Па словах старшыні БАЖу Андрэя Бастунца, носьбітамі пэўных мэсэджаў „русского мира” былі беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. І ў гэтым ёсць большая небяспека, чым у лабавой прапагандзе з боку Крамля.
Было пацверджана, што беларускія дзяржаўныя медыя жывуць у агульнай інфармацыйнай прасторы з Расеяй. І сітуацыя з цягам часу амаль не мяняецца.
– Беларускае тэлебачанне, беларускія СМІ, я маю на ўвазе дзяржаўныя, па сёння не могуць нічога супрацьпаставіць агульнай інфармацыйнай палітыцы, якую фармуе Расея. Яна фармуе і павестку дня, а Беларусь яе прытрымліваецца. Яна фармуе падыходы да пэўных падзеяў. І мы гэтыя падыходы агучым.
Адзін з галоўных крытэраў дзяржавы – в... Болей...

Алена Анісім не будзе ўдзельнічаць у праймерыз правацэнтрыстаў | Камунікат.org

Не разумею правілаў гульні і таму не далучаюся. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адрэагавала на сваё запрашэнне да праймерыз, які ладзіць правацэнтрысцкая кааліцыя, каб да выбараў 2020 года выбраць адзінага і моцнага апазіцыйнага кандыдата.Да праймерызу правацэнтрысты заклікаюць далучацца іншых палітыкаў, сярод якіх Алена Анісім. Але яна не хоча аб’ядноўвацца, бо ёсць небяспека стаць палітычным статыстам.
– Як бы там не было, я ўжо калі сказала і дала слова, што я буду ісці да канца, я мушу ісці да канца. Што датычыць праймерыза, да мяне звярталіся з прапановай, але да гэтага часу ніхто не патлумачыў механізм, наколькі ён празрысты, і каб за гэтым не стаяла, што гэта інтарэсы адной пэўнай групоўкі, пад якую яны падпісваюць усіх астатніх. Усе астатнія будуць іграць рол... Болей...

Севярынец: Мы прапануем удзельнічаць у сапраўдных выбарах | Камунікат.org

У кожнага палітыка свая матывацыя, каб не далучыцца да праймерыз – кажа Павел Севярынец.Гэта іх справа і адказнасць, кажа ён. Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі да выбараў 2010 года ладзяць праймерыз, каб абраць адзінага моцнага апазіцыйнага кандыдата і сфарміраваць каманду аднадумцаў.
Аргумент фактычна адзін – мы прапануем удзельнічаць у сапраўдных выбарах, дзе лічаць галасы, – кажа кандыдат на праймерыз, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
– На так званых выбарах, якія абвяшчаюцца Лукашэнкам і Ярмошынай, галасы не лічацца. На праймерыз галасы лічыць будуць. Прычым лічыць будуць самі беларусы. Таму паўдзельнічаць у гэтых выбарах і высветліць, хто сярод апазіцыі можа быць прадстаўніком альтэрнатывы, калі той ці іншы палітык не хоча ў... Болей...

Стыпендыі Маршалка Падляшскага ваяводства – дзецям-беларусам | Камунікат.org

Сярод дзяцей і моладзі, што атрымалі стыпендыі Маршалка Падляшскага ваяводства за дасягненні ў мастацтве, ёсць і дзеці-беларусы.
Сярод стыпендыстаў чацвёра дзяцей з ансамбля беларускага народнага танцу «Падляшскі вянок» – Сара Скаўронская, Марыся Пекарская, Кася Іванюк і Мікалай Здрайкоўскі.Кажа кіраўнічка «Падляшскага вянка» Аксана Прус:
– Нашыя дзеці такую стыпендыю атрымалі першы раз. Мы вельмі здзіўленыя. Мы думалі, што можа яшчэ не заслужылі. Шчыра кажучы, мы былі на міжнародных фестывалях, многа дзе працавалі за гэтыя тры гады. Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі: Кіраўніцтва Падляшскага ваяводства заўсёды будзе інвеставаць у моладзь. Як у ліцэістаў і вучняў, так і ў студэнтаў. Каб маладыя людзі заставаліся ў ваяводстве.Дзеці будуць ат... Болей...