February 21st, 2019

Ежы Навасельскі. Сакральнае мастацтва | Камунікат.org

„Навасельскі – сакральнае мастацтва. Падляшша, Вармія і Мазуры, Люблін”. Гэта загаловак новага выдання, якое прэзентуюць сёння ў Супрасльскай Акадэміі.У альбоме змешчаныя здымкі працаў выдатнага польскага мастака Ежы Навасельскага. Выданне падрыхтавала Крыстына Чэрні.
Прэзентацыя альбома адбудзецца ў 17.30 паводле польскага часу ў Супрасльскай Акадэміі. Адным з тых, хто раскажа пра знаёмства з Навасельскім, будзе беларускі мастак Лявон Тарасэвіч:
– Упершыню сустрэліся на Грабарцы ў 1983 годзе. Сустракаліся ў Кракаве, хацеў пагаварыць з ім, каб магчы працаваць далей.Ежы Навасельскі быў адным самых выбітных польскіх мастакоў другой паловы дваццатага стагоддзя. Займаўся сакральным мастацтвам. У многіх хрысціянскіх храмах можна знайсці фрэскі яго аўтарства. Пасля прам... Болей...

Дзень роднай мовы ў бельскай тройцы | Камунікат.org

Дзень роднай мовы ў пачатковай школе і гімназіі з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім адзначаць дыктоўкай.
Настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч у гэтым годзе падрыхтавала тэкст паводле твораў Францішка Багушэвіча. Аднак Дзень роднай мовы – гэта не толькі дыктоўка, але і суправаджальныя мерапрыемствы для вучняў.
– Пачынаем раніцай дыктоўкай на тэму мовы. Спачатку пішуць восьмыя класы, пасля малодшыя дзеці. Потым маем сустрэчу чацвёртых класаў з Асяй Троц, якая раскажа пра сваю кніжку «Казкі па-свойму». Яшчэ для старэйшых класаў пачатковай школы ёсць паказ фільма. А таксама шостыя класы рабілі цікавыя плакаты, якія будуць развешаныя па школе.Дзень роднай мовы ў бельскай тройцы пачаўся напярэдадні сустрэчай вучняў з прафесарам Універсітэта ў Бе... Болей...

Дзень роднай мовы адзначаюць у Берасці | Камунікат.org

21 лютага ў Берасцейскім абласным грамадска-культурніцкім цэнтры адбылося свята “Жывыя вытокі”. У праграме — конкурс выканаўцаў беларускай эстраднай песні, святочны канцэрт і этнадыскатэка.Таксама была прэзентаваны зборнік Анастасіі Якавец “Байкі баю — усіх забаўляю”, — распавёў рэдактар выдання Мікола Аляхновіч:
– Кніга сама па сабе арыгінальная, таму што яна выдадзена на мове Лунінеччыны, на мове той гаворкі, якой карыстаецца сама аўтарка. Запіс зроблены на аснове яе выступленняў, на аснове пераказаў – гэта байкі, гэта калыханкі, гэта казкі. Прычым ёсць варыянты, якія даюцца ў адаптавыным выглядзе на беларускай мове.Святочная імпрэза “Жывыя вытокі” сабрала ў Берасці каля сотні чалавек — з розных рэгіёнаў Берасцейшчы... Болей...

Андрэй Шулаеў атрымаў прэмію Ластоўскага | Камунікат.org

Прэмія імя Вацлава Ластоўскага за 2018 год была прысуджаная Андрэю Шулаеву за ўнёсак у рэканструкцыю архітэктурных помнікаў нашай краіны ў фармаце 3D.
Гаворыць намеснік старшыні Таварыства аматараў гісторыі і культуры Анатоль Тарас:
– Урачыстае ўручэнне прэміі Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага – наш намінант Андрэй Шулаеў, магістр архітэктуры, магістр гісторыі, рэканструктар, які зрабіў велізарны ўнёсак у рэканструкцыю помнікаў старажытнасці нашай краіны: у Гальшанах, Крэве, Віцебску, Полацку. І ў яго асобе мы ўзнагародзілі ўсіх тых людзей, бо іх шмат, якія дапамагаюць яму, якія працуюць разам з ім.Прэмію імя Вацлава Ластоўскага лаўрэату ўручылі ў мурах былога Бернардынскага кляштара ХVII стагоддзя ў Менску, дзе цяпер размешчаны гатэльны комплекс... Болей...