February 19th, 2019

Пачаў выходзіць краязнаўчы часопіс „Паазер’е” | Камунікат.org

На Глыбоччыне выйшаў першы рэгіянальны краязнаўчы часопіс „Паазер’е”. Яго стварылі мясцовыя журналісты і краязнаўцы на аматарскіх пачатках пры падтрымцы вядомага грамадскага дзеяча і выдаўца з Паставаў Міхася Гіля.
У ім змяшчаюцца гістарычныя і краязнаўчыя матэрыялы так званага заходняга Паазер’я.Паводле тэхнічнага рэдактара і ідэйнага натхняльніка стварэння часопіса “Паазер’е” Леаніда Юрыка, ідэя ўзнікла ўжо даўно, але доўгі час не ўвасаблялася ў жыццё:
– Такая падзея, як часопіс „Наша гісторыя”, які выдае „Наша Ніва”, падштурхнула нас да гэтай працы. Шмат матэрыялаў з’яўляецца на сайтах, шмат людзей займаецца гэтым, але гэта не было абагулена. Людзі змогуць змяшчаць свае матэрыялы, каб нейкім чынам гэта заха... Болей...

Жыхарка Берасця выдала кнігу сямейнай гісторыі | Камунікат.org

Жыхарка Берасця Валянціна Дабрыніна выдала кнігу сямейнай гісторыі “Вытокі”. Гэта грунтоўная публікацыя ў цвёрдым пераплёце на амаль паўтысячы старонак, якая стала вынікам шматгадовай працы ў архівах і з вуснай гісторыяй.Валянціна вырашыла распавесці пра кнігу грамадскасці, бо спадзяецца, гэта натхніць яшчэ кагосьці займацца сваім радаводам – а гэты занятак аўтарка знаходзіць вельмі карысным не толькі ў асабістым, але і грамадзянскім ракурсе:
– Якую гісторыю я вучыла ў школе – пры Сталіне адна, пры Хрушчове другая. Пад кожнага кіраўніка перапісвалася гісторыя.Па гісторыі ўласнага роду толькі і можна даведацца праўдзівую гісторыю краіны, перакананая Валянціна Дабрыніна. Пачынаць пошукі трэба з апытаннях жывых родзічаў, і толькі тады ісці ў архівы – дае п... Болей...

21 лютага ў Менску адбудзецца канцэрт «Дзень роднай мовы» | Камунікат.org

21 лютага «Белсат», «Арт Сядзіба», Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай кафэ», каб адзначыць Дзень роднай мовы.Музычна-паэтычны lineup:- Akute- UZARI- ANGST- Усевалад Сьцебурака- Наста Кудасава- Maryja Martysievič- Стась Карпаў«Падчас канцэрту спявак UZARI распачне чэлендж, які будзе называцца «Uмова». Госці свята атрымаюць паштовачку. На ёй будзе напісана, што кожны з нас можа зрабіць для беларускай мовы», – распавёў Belsat.eu Алесь Сьнег, кіраўнік «Арт Сядзібы».Акрамя музыкі арганізатары падрыхтавалі шоу «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыю»), пляцоўку настольных гульняў і дзіцячых забаваў ды невялічкі кірмаш.... Болей...