February 18th, 2019

Блогеру Кабанаву не далі паехаць з Бярозы ў Берасце | Камунікат.org

17 лютага прыкладна ў 7.30 на чыгуначным вакзале Бяроза-горад быў затрыманы двума супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС актывіст плошчы ў Берасці блогер Аляксандр Кабанаў.
На словы блогера, што ён мае квіток і павінен паехаць у Берасце, і самастойна прыйдзе ў аддзел пасля паездкі, яму адказалі, што ёсць каманда з Берасця апытаць Кабанава менавіта цяпер. Такім чынам, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і прывезлі ў аддзел.
Расказвае блогер:
– Знайшлі мяне на вакзале. Хіба каля майго дома стаялі і дзяжурылі. 2 з паловай гадзіны я сядзеў там у іх, не спяшаючыся мяне дапытвалі. Пыталіся, з якой мэтай еду ў Берасце, цікавіліся мінулай нядзеляй, з кім і куды ішоў. Смешна, канешне.Апытваў Аляксандра Кабанава маёр Сяргей Несцяровіч. Прыгадаем, што ў Берасці кожную нядзелю ў цэнтры горада збіраюцца... Болей...

Лідары апазіцыі з Менска прыехалі на пратэст у Берасці | Камунікат.org

У Берасці традыцыйна ў нядзелю сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода “АйПаўэр”. 240 праціўнікаў завода АКБ выйшлі на плошчу Леніна. Падтрымаць жыхароў рэгіёна прыехалі палітыкі з Менска.Сярод іх – адзін з лідараў “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі, які падчас анлайн-трансляцыі ў сваім фэйсбуку прыгадаў пра прэвентыўныя затрыманні актывістаў і падкрэсліў важнасць падтрымкі берасцейцаў у іх змаганні за чыстае паветра:
– Былі прэвентыўныя затрыманні, каб людзі не выйшлі на плошчу. Затрымалі некалькіх актывістаў. Сёння затрымалі Кабанава з Бярозы, каб той не паспеў прыехаць у Берасце. Мы прыехалі таму, што гэтыя выступленні і выхады людзей вельмі важныя. Для таго, каб іх падтрымаць сваёй асабістай прысутнасцю. Я лічу, шт... Болей...

Ушанаванне памяці росiцкiх пакутнiкаў | Камунікат.org

Больш за 200 пілігрымаў 16 лютага наведала вёску Росіца, што ў Верхнядзвінскім раёне. Там прайшла імпрэза па ўшанаванні памяці бласлаўлёных ксяндзоў Юры Кашыры, Антонія Ляшчэвіча і іншых нявінна забітых мірных жыхароў.
З 16 па 18 лютага 1943 года падчас фашысцкай карнай аперацыі “Зімовы цуд” жыхароў вёскі Росіца і навакольных паселішчаў зганялі ў касцёл, здзекаваліся з іх, потым расстрэльвалі і палілі. Тады загінула больш за паўтары тысячы чалавек.
Як кажа пісьменніца з Наваполацка Ірына Жарнасек, Росіцу яна наведвае абавязкова два разы ў год. Бо яна сталася часткай яе біяграфіі. Па матывах трагедыі Ірына напісала кнігу “Будзь воля Твая”.
– Для мяне гэтыя падзеі трагічныя, канешне. Яны страшныя. Але разам з тым, хоць гэта можа гучаць пафасна, гэта перамога ... Болей...

Свята cвабоды і змагання | Камунікат.org

16 лютага Літоўская Рэспубліка адзначала дзве важныя даты: 101 год з дня падпісання Акта незалежнасці Літвы і 70 гадоў палітычнай дэкларацыі літоўскага руху супраціву.Па ўсёй краіне адбываюцца ўрачыстасці. Раніцай праз цэнтр Вільні прайшло шэсце «Шляхам літоўскай дзяржаўнасці», моладзь спынялася ў знакавых месцах і выгуквала словы падзякі бацькам-заснавальнікам, якія 16 лютага 1918 года падпісалі Акт незалежнасці Літвы, гучалі спевы і прамовы грамадскіх дзеячаў.
Шэсце скончылася на Росах – могілках, дзе на магілы літоўскіх дзеячаў былі ўскладзеныя кветкі і запаленыя знічы. Увечары ад Вострай Брамы рушыла шэсце з паходнямі, у якім прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, сярод якіх былі і беларусы з нацыянальнымі сцягамі.
На праспекце Гедыміна былі запаленыя 70 вогнішчаў у ... Болей...

Пра смяротнае пакаранне дыскутавалі ў Шклове | Камунікат.org

Фільм “Гісторыя смяротнага пакараня ў Беларусі”, зняты ў межах кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання, паглядзелі ды абмеркавалі ў Шклове падчас адкрыцця Літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага.Прамаўляе Пётр Мігурскі, прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат”.Перад пачаткам дыскусіі стваральнікі фільма і краязнаўца Алесь Грудзіна наведалі месца масавага расстрэлу габрэяў падчас Другой сусветнай вайны і мемарыял на могілках.Пасля прагляду фільма адбылася дыскусія, падчас якой абмяркоўвалася права на жыццё і ролю смяротнага пакарання ў гісторыі Беларусі. Пётр Мігурскі, прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” сказаў: “Прыйшоў час адмяняць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Асабліва страшна, калі за чужую ... Болей...

“Біблійныя гісторыі” – філатэлістычная выстава ў Гародні | Камунікат.org

У Гародні ў праваслаўным прыходзе святых Барыса і Глеба адкрылася філатэлістычная выстава луненскага краязнаўцы Лявона Карповіча.
Выстава пад назвай „Біблійныя гісторыі” добра ўпісалася ў сферу зацікаўленняў краязнаўцы, які з дапамогаю мастацкіх паштовак (карт-максімумаў) знаёміць з уласнымі набыткамі, якія дапаўняюць рэлігійныя пачуцці сродкамі філатэліі.Гэтая выстава планавалася ў азначаным прыходзе даўно, кажа Лявон Карповіч:
– Гэтым разам я шукаў, дзе размясціць выставу. Бо шкада, што яна ляжыць у хаце на паліцы і не робіць сваёй працы – ляжыць і ўсё. А хацелася б, каб яна была больш актыўнай, каб нешта падказвала людзям. Тут не толькі Біблія, тут і мастацтва. Сёння моладзь мне дапамагла – гэта цудоўна. Яны паглядзелі, што можна і гэтым займацца, калі не... Болей...

Прэмія імя Міхася Стральцова прысуджана Анхеле Эспіноса | Камунікат.org

У Менску праходзіць міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Прэмія імя Міхася Стральцова была прысуджаная беларускамоўнай пісьменніцы з Гішпанні Анхеле Эспіноса.Гаворыць сябра журы Уладзімір Някляеў:
– Вельмі цікава чытаць яе беларускія вершы. Ну, яны ўсе беларускія. Слухайце, гэта цуд. Чалавек у Гішпаніі. Ну, вось, чамусьці мяне ўразіла, што менавіта ў Гішпаніі. Вось у Нямеччыне мяне не так уразіла. З ёй гаварыць, яна ніводнага націску няправільна не ўжыве, ніводнага канчатку. Ну праста як быццам тут нарадзілася раней за ўсіх астатніх беларусаў. Па гэтым цудзе, якім ёсць паэт Стральцоў, найбольш адпавядае сённяшняя лаўрэатка нашай прэміі.На адкрыцці фестывалю таксама прайшло ўганараванне лаўрэатаў прэміі часопіса “Дзеяслоў” – “Залаты а... Болей...

“Мастацкія кліматы” ў Бельску Падляшскім | Камунікат.org

Калектывы польскай, беларускай і ўкраінскай песні паказалі сябе ў час мерапрыемства “Бельскія мастацкія кліматы”.
Гэтая шматкультурнасць ды шматнацыянальнасць з’яўляецца багаццем Бельска Падляшскага, стварае бельскі клімат – кажа Сяргей Лукашук, кіраўнік калектыва беларускай песні “Маланка” ды былы дырэктар Бельскага дома культуры:
– Ёсць працяг тых мэтаў, якія былі напачатку, калі мы пачыналі ладзіць гэтыя “Мастацкія кліматы”. Але сама назва “Бельскія мастацкія кліматы” выводзіцца з таго, што ў Бельску ёсць характарыстычныя кліматы: тут спяваюць і па-польску, і па-беларуску, і па-ўкраінску. Гэта цэлыя кліматы. І галоўная мэта была паказаць якраз гэтыя бельскія кліматы.Цягам мерапрыемства можна было пачуць пра шматлікія фо... Болей...

Свята cвабоды і змагання | Камунікат.org

16 лютага Літоўская Рэспубліка адзначала дзве важныя даты: 101 год з дня падпісання Акта незалежнасці Літвы і 70 гадоў палітычнай дэкларацыі літоўскага руху супраціву.Па ўсёй краіне адбываюцца ўрачыстасці. Раніцай праз цэнтр Вільні прайшло шэсце «Шляхам літоўскай дзяржаўнасці», моладзь спынялася ў знакавых месцах і выгуквала словы падзякі бацькам-заснавальнікам, якія 16 лютага 1918 года падпісалі Акт незалежнасці Літвы, гучалі спевы і прамовы грамадскіх дзеячаў.
Шэсце скончылася на Росах – могілках, дзе на магілы літоўскіх дзеячаў былі ўскладзеныя кветкі і запаленыя знічы. Увечары ад Вострай Брамы рушыла шэсце з паходнямі, у якім прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, сярод якіх былі і беларусы з нацыянальнымі сцягамі.
На праспекце Гедыміна былі запаленыя 70 вогнішчаў у ... Болей...

Мітрапаліт Кандрусевіч: Мы павінны паказаць, што мы еўрапейцы | Камунікат.org

Інструмент, які прабуджае нашае сумленне. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч урачыста асвяціў званы ў менскім Чырвоным касцёле.
Сёння велічная вежа святыні залілася сапраўднымі званамі ўпершыню – пасля 96 гадоў маўчання.
– Многія людзі проста духоўна спяць, не жывуць духоўна. Яны пахрышчаныя, можа, раз ці два разы на святы вялікія, Божае Нараджэнне і Вялікдзень, сходзяць да касцёла. А тут звон кажа: “Слухай, чалавек, штосьці ёсць яшчэ іншае, ты прабудзіся!” Таксама традыцыйна ва ўсіх еўрапейскіх гарадах ёсць шмат касцёлаў, і яны маюць званы, яны б’юць. Мы належым да Еўропы і таксама голасам гэтых званоў павінны паказаць, што мы еўрапейцы.На Чырвоным касцёле ўсталявалі тры званы з наступнымі назвамі: “Міхал Арханёл”, “Слуга Божы Эдвард Вайнілов... Болей...

У краіне роднай мовы | Камунікат.org

У Слоніме падвялі вынікі раённага этапа Гарадзенскага абласнога конкурсу “У краіне роднай мовы”.
Найлепшы ролік пра родную мову, на думку журы, стварылі вучні і настаўнікі Слонімскай сярэдняй школы №2. Яны і сталі пераможцамі.
Другое і трэцяе месца занялі Слонімская сярэдняя школа №7 і Міжэвіцкая сярэдняя школа. Прапануем вашай увазе відэаролік пераможцаў конкурсу.Аксана Шпак, Слонімскі раён Болей...

“Унукам”: першая прэзентацыя спадчыны Геніюш у Беларусі | Камунікат.org

Першая прэзентацыя кнігі Ларысы Геніюш “Унукам”, дзе складальнікам быў журналіст і паэт Глеб Лабадзенка, адбылася ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця.
Стварэнне кнігі вершаў і лістоў пісьменніцы адбылася дзякуючы яе ўнуку Міхасю Геніюш, які стала жыве ў Беластоку.
– Пачалі выходзіць розныя кніжкі Ларысы Геніюш. І я падумаў, што вазьму ўсё гэта ў свае рукі і пастараюся, каб гэта было так, як трэба. Усе кнігі аформілі, засталіся толькі дзіцячыя вершы. Былі дзве кніжачкі: «Казкі для Міхаські» і «Добрай раніцы, Алесь». Адна была напісаная для мяне, другая – для майго брата. Памятаю, як мая бабуля Ларыса Геніюш чытала гэтыя вершы.На думку Глеба Лабадзенкі, над усімі папярэднімі кнігамі паэткі папрацавалі савецкія цэнзары, якія выразалі і &ldq... Болей...

Ганна Севярынец правяла аўтограф-сесію ў „Акадэмкнізе” | Камунікат.org

Чарговая аўтограф-сесія ў папулярнай менскай кнігарні «Акадэмкніга». Гэтым разам сваю новую кнігу падпісвала чытачам Ганна Севярынец.У выдавецтве «Рэгістр» напачатку новага года выйшаў раман пісьменніцы «Гасцініца «Бельгія». Галоўным героем кнігі з’яўляецца паэт Алесь Дудар, які быў забіты НКВД у крывавым 1937 годзе.
Ганна Севярынец перад аўтограф-сесіяй распавяла нашаму радыё, што працяг гэтай кнігі яна напісаць не зможа.
– Паколькі працяг гэтай кнігі магчымы, калі я пачну пісаць пра катаванні і расстрэлы, то ён немагчымы. Таму што мяне, дзякуй богу, не катавалі, я ніколі не бачыла як гэта адбываецца і не маю права кранаць гэтую тэму, таму што гэта будзе хлусня ў любым выпадку. Але наогул павінны з’яляцца гістарычныя кнігі пра ... Болей...