February 17th, 2019

Чарговы адукацыйны праект Фонду Kamunikat.org | Камунікат.org

Фонд Kamunikat.org зладзіць чарговы адукацыйны праект.
Ужо неўзабаве абвесцім конкурс „Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляшскім рэгіёне ў васмідзясятыя гады ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці”. Будзе ён накіраваны на вучняў апошніх класаў пачатковых школаў, гімназістаў ды вучняў сярэдніх школаў.
Мэтай гэта праекту - сабраць успаміны пра васмідзясятыя гады ды паказаць, як гэтыя падзеі бачылі беларусы, якія жывуць Польшчы. Мы атрымалі датацыю на правядзенне праекту ад Міністэрства унутраных спраў і адміністрацыі.
Падрабязнасці ды рэгламент конкурсу "Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляшскім рэгіёне ў васмідзясятыя гады ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці" ужо неўзабаве на нашым сайце!
----------------... Болей...