February 15th, 2019

Кнігу з вершамі і лістамі Ларысы Геніюш да ўнукаў прэзентуюць на Падляшшы | Камунікат.org

Вершы без цэнзуры і аўтарскія малюнкі Ларысы Геніюш. Пабачыла свет унікальная кніга “…унукам”, якая сабрала вершы для дзяцей выбітнай беларускай паэткі, многія з якіх былі адрасаваныя ўнукам – Міхасю ды Алесю.
У кнізе знойдзем таксама лісты да ўнукаў, адказы на іх, фотаздымкі з сямейнага архіву Міхася Геніюша.Унук паэткі ў інтэрв’ю для нашага радыё падзяліўся ўспамінамі пра бабулю, да якой з Беластоку ў Зэльву яму дазвалялася ездзіць толькі раз на два гады:
– Гэта быў чалавек, які любіў Беларусь, які любіў народ беларускі, які любіў гэтую мову і які хацеў быць добрым, сумленным чалавекам. І каб усе рабілі як яна. Яна шукала праўды і гэта ў яе жыцці было найважнейшым.
Кніга Ларысы Геніюш “…унукам” з’явілася дзякуючы ініцыятыве... Болей...

“Мае дзевяностыя” ад Бахарэвіча ў Гародні | Камунікат.org

У Гародні „Цэнтр гарадскога жыцця” стаў месцам, дзе прайшла першая ў Беларусі вялікая прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча “Мае дзевяностыя”.Бахарэвіч пра сваю кнігу заўважыў, што яна паказвае толькі яго асабістую гісторыю жыцця:
– Гэта кніга называецца “Мае дзевяностыя”. І тут гэта важнае слова – “мае”, бо я не імкнуўся ў гэтай кнізе зрабіць злепак эпохі, неяк асэнсаваць іх у дзяржаўным маштабе, культурным. Я пісаў менавіта пра тое, што адбывалася са мной. Гэта кніга, якая выклікала шмат пытанняў у чытачоў і крытыкаў. Пытанняў кшталту: што ёсць праўда, што ёсць памяць?Выдавец кнігі Андрэй Янушкевіч лічыць кнігу Бахарэвіча ўнікальнай, бо яна ўпершыню ў гісторыі літаратуры Усходняй Еўропы паказвае 90-я:
– Кніга незвычайная... Болей...

Даследчык: Моўныя перавагі ў Беларусі мяняліся колькі разоў | Камунікат.org

У Менску на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прэзентавалі навуковую працу культуразнаўцы Андрэя Расінскага: «Беларуская мова. 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі”.– Моўныя перавагі мяняліся колькі разоў. У дваццатыя-трыццатыя гады яна пераважала. Потым руская мова атрымала перавагу па вайне, прычым не адразу. Спачатку, 50-60-х гады – гэта кнігі. Часопісы і газеты – 70-90-ыя. У першай палове 90-х гадоў ідзе пад’ём беларускага кніжнага друку. Да ўзроўню беларусізацыі трыццатых гадоў ён толькі-толькі цяпер падышоў. Праз дзевяноста гадоў пасля рэпрэсій ён толькі цяпер вяртаецца на гэты ўзровень.Прагнозы даследчыка наступныя. Толькі пры неадкладным палітычным рашэнні цяперашняе ўлады Беларусь праз пяцьдзясят гадоў зможа вярнуцца д... Болей...

Суд над рэдактаркай TUT.BY Марынай Золатавай | Камунікат.org

У судзе Заводскага раёна Менска раніцай 15 лютага аднавіўся разгляд крымінальнай справы галоўнай рэдактаркі сеткавага выдання tut.by Марыны Золатавай, якая абвінавачваецца ў бяздзейнасці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК). Сёння дапытваюць рэдактараў партала.
* * *
Судзяць Марыну Золатаву. Дзень трэці. У Заводскім раённым судзе беларускай сталіцы з раніцы працягваецца разгляд крымінальнай справы галоўнай рэдактаркі партала tut.by, якая абвінавачваецца ў бяздзейнасці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК) па так званай «справе БЕЛТА».
Сёння дапытвалі супрацоўнікаў tut.by . І тут ёсць на што звярнуць увагу, – кажа беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
– Заяўляюць, што ад іх дамагаліся, каб яны далі паказанні, што спадарыня Золатава сама іх прасіла, каб яны інф... Болей...

Тарасаў: Крыж Еўфрасінні Полацкай жывы і знаходзіцца ў Расеі | Камунікат.org

Пра культуру старажытнай Беларусі ХI-ХІІІ стагоддзў гаварылі ў Глыбокім. З такой прэзентацыяй выступіў гісторык і археолаг з Менска Сяргей Тарасаў.Значную ўвагу ён надзяліў гісторыі Полаччыны, распавёў пра пабудову Сафійскага сабора, археалагічныя артэфакты, крыж Еўфрасінні Полацкай ды іншае. На яго думку, цяпер крыж знаходзіцца ў руках Рускай Праваслаўнай Царквы.
Як кажа Сяргей Тарасаў, ён спадзяецца на тое, што крыж вернецца на Беларусь, бо гэта найвялікшая святыня для беларусаў усіх канфесій.
– Такія рэчы, як крыж Еўфрасінні Полацкай, такія святыні, яны не прападаюць па вызначэнні. Яны не маюць каштоўнасці, калі іх разабраць па кавалках, па каменьчыках. Таму гэты крыж ёсць. Ён жывы, я ў гэтым упэўнены. І ён знаходзіцца канешне ж у Расеі. Найверагоднейшае месца яго знаходжання &n... Болей...