February 14th, 2019

Трафімчык Анатоль, Мой літпрацэс | Камунікат.org

Мой літпрацэс
зборнік рэцэнзій, эсэ, гутарак
Трафімчык Анатоль

Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пушкін, мой Міцкевіч). З гэтай прычыны ў аналізе прысутнічае пэўная доля суб’ектыўнасці. Разам з тым аўтар як прафесійны чытач стараецца вытрымаць і справядлівасць у ацэнках. Стыль – месцамі хуліганскі, месцамі акадэмічны, дзе залішне нават гарэзлівы, дзе жыццёва сур’ёзны – зробіць чытанне дынамічным, без аднастайнасці і суму. Удзяляецца ўвага выданням і творчасці самага шырокага кола самых разнастайных аўтараў: Алеся Гаруна, Пятра Сеўрука, Уладзіміра Жылкі, Сяргея Пясецкага, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Васіля Гадулькі, Віктара Гардзея, Аляксея Белага, Янкі Лайкова, Віктара Шніпа, Уладзіміра Гніламёдава, Сяргея Кавалёва, Зінаіды Дудзюк, Ярыны Дашынай, Аксаны Данільчык, Таццяны Сівец, Розы Шэрай, Таццяны Барысюк, Ягора Конева, Міколы Захаранкі, Анатоля Кудласевіча, Валерыя Гапеева, Сержука Вітушкі… Прыдасца як прафесійнаму даследчыку, так і паспалітаму аматару беларускай мастацкай літаратуры. Болей...

Трафімчык Анатоль | Камунікат.org


Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. закончыў школу з залатым медалём ды паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыялінасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 - 2001 гг. У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 - 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў ... Болей...

„Пока” Зоі Сачко | Камунікат.org

Выйшаў новы зборнік вершаў аўтарства Зоі Сачко “Пока”. Ён змяшчае 90 твораў, якія паэтэса, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, напісала на падляшскай мове.“Гэта перш за ўсё мова маёй роднай вёскі – Волькі, што ў гміне Орля,” – кажа Зоя Сачко:
– Я ў 16 гадоў пачала пісаць. Гэта для мяне было такое адкрыццё. Ёсць людзі, якія размаўляюць толькі “па-нашаму”. І ўсе справы свайго жыцця вырашаюць на сваёй мове. І гэта было асноўным натхненнем, “коб пісаті по-своёму”.Прамоцыя кніжкі “Пока”, якая з’явілася на свет намаганнямі аб’яднання Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, прайшла ў Гарадской біблятэцы ў Бельску Падляшскім.Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі з візітам у Польшчы | Камунікат.org

Сёння, 14 лютага, беларуская парламенцкая дэлегацыя прыбыла ў Беласток.Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з Падляшскім ваяводам Богданам Пашкоўскім і маршалкам Падляшскага ваяводства Артурам Косіцкім. У планах таксама наведванне Залешанаў – адной з 5 беларускіх вёск на Падляшшы, пацыфікаваных у студзені 1946 года аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (Бурага).
Вечарам запланаваная сустрэча Міхаіла Мясніковіча з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці. Запрашэнні на сустрэчу былі высланыя Пасольствам Беларусі ў Польшчы.
Спіс запрошаных складае каля 200 чалавек Для дастаўкі запрошаных да месца сустрэчы ў Беластоку будзе прадугледжаны транспарт з Бельска-Падляшскага ды Гайнаўкі.
Адным з запрошаных з’яўляецца дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар... Болей...

Раман Якаўлеўскі: Гэты візіт рыхтуе прыезд у Польшчу Лукашэнкі | Камунікат.org

Стасункі Польшчы і Беларусі відавочна актывізаваліся і не выключана, што хутка і сам Аляксандр Лукашэнка прыбудзе з візітам у Польшчу.
Такую магчымасць, каментуючы прыезд беларускай дэлегацыі на чале з Міхаілам Мясніковічам у Польшчу, не выключыў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
– Вельмі важны візіт. Адной з мэтаў візіту, відавочна, будзе зандаж магчымага візіту Лукашэнкі ў Польшчу 1 верасня. А гэта 80 гадоў Вэстэрплатэ. Відавочна, як без Беларусі. Пачатак Другой сусветнай вайны, якая так на лёсе Беларусі адбілася. Выглядае так, што падставаў адмовіць няма, і як некаторыя жартуюць, у Лукашэнкі тады будзе магчымасць наведаць не толькі Аўшвіц, але і Вэстэрплатэ.Як чакаецца, сёння беларуская дэлегацыя прыбывае ў Беласток, дзе наведае медыцынскі ўніверсітэт. У рамках гэтага ві... Болей...