February 11th, 2019

Экс-дэпутаты: Трэба адстойваць незалежнасць усім народам | Камунікат.org

У Менску правялі сход дэпутаты двух легітымных парламентаў — Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання.
Паэт і публіцыст Сяргей Законнікаў, які быў госцем сходу, адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства і прынятай на ім заявы для захавання незалежнасці Беларусі.
– Самыя паважаныя людзі, якія прымалі першую Канстытуцыю, людзі легітымныя, іх ведаюць у грамадстве, сабраліся, таму што бачаць, што над нашай незалежнасцю ўзнікла вялікая пагроза. Нам толькі здаецца, што гэтая пагроза не такая страшная. Мы заўсёды павінны памятаць, што адбываецца ва ўсім свеце. Нейкая ствараецца складаная сітуацыя, усе думаюць, што яна сама сабой разрашыцца, а яна канчаецца тым, што людзі трапляюць у рабства.Таму зараз патрабуецца адстойваць незалежнасць Беларусі літаральна ўсім народам, – падкрэсліў ... Болей...

Міхалевіч: Праймерыз – гэта магчымасць знайсці больш прыхільнікаў | Камунікат.org

Палітык Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года ўпэўнены, што для беларускай апазіцыі стаіць адна задача – пераканаць беларусаў да пераменаў ды знайсці больш прыхільнікаў.І ў гэтым акурат можа дапамагчы актывізацыя палітычнага працэсу, напрыклад, праймерыз.
– Новы механізм. Механізм, які раней актыўна ў беларускім грамадстве не выкарыстоўваўся. І які, спадзяюся, прыжывецца на будучыню, калі тыя людзі, якія гатовыя спрычыніцца, гатовыя збіраць подпісы, агітаваць, удзельнічаць у кампаніі незалежнага кандыдата ў гэтым паўдзельнічаюць і праз гэта заангажуюцца ў кампанію. Гэта можа быць вельмі істотным чыннікам, істотнай магчымасцю павялічыць колькасць актыва, які будзе ўдзелнічаць.Правацэнтрысцкая кааліцыя заяўляе пра правядзенне праймерыз падчас падрыхтоўк... Болей...

У Гародні плануюць свята на Дзень Волі | Камунікат.org

У Гародні адбылося першае паседжанне грамадскага аргкамітэта па святкаванні 25 сакавіка – Дня Волі.
На паседжанні апроч месцаў правядзення свята абмяркоўваліся і выклікі, што паставіла перад арганізатарамі сёлета ўлада.Распавядае сябра аргкамітэта, кіраўнік партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў:
– Істотнае павелічэнне аплаты паслугаў міліцыянтаў, якое з’явілася ў гэтым годзе. Мы абмяркоўвалі фармат падачы заяўкі ці не падачы – правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства. Асноўная частка людзей выказалася за тое, каб правесці святкаванне – фестывальны фармат. Будзем спрабаваць па магчымасці легалізаваць гэтае мерапрыемства. Вырашылі, што правядзём перамовы з гарвыканкамам, звернемся па ўзгадненне месца правядзення. Пакуль што казаць пра канчатковае м... Болей...

Бастунец: Выглядае, Tut.by і Золатава ад пачатку былі галоўнай мішэнню | Камунікат.org

Шмат пытанняў: юрыдычных і маральных. Так старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец рэагуе на суд над галоўнай рэдактаркай партала Tut.by Марынай Золатавай.Яна адзіная абвінавачаная ў так званай «справе БелТА», каго чакае судовы працэс. Золатаву абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса („Бяздзейнасць службовай асобы”), санкцыя артыкулу – ад штрафу і да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Андрэй Бастунец у нашым эфіры звярнуў увагу і на іншыя акалічнасці гэтай справы:
– Марына Золатава была адзіным фігурантам справы, якога не абвінавачвалі ў тым, што ён карыстаўся паролем БелТА. Яе абвінавачваюць у бяздзеянні службовай асобы. Вельмі шмат пытанняў да юрыдычнага боку гэтага абвінавачвання. Мы паслухаем як сваю пазіцыю будзе прадстаўляць... Болей...