February 4th, 2019

Ліс Арсень, Gloria victis! | Камунікат.org

Gloria victis!
Збор твораў
Ліс Арсень

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria victis!" – кніга таксама і пра мастакоў ды беларускую літаратуру ў Польшчы. У прыватнасці, чытач можа знайсці тут артыкулы аб лёсах Максіма Танка, Язэпа Драздовіча, Паўла Южыка. "Гэта кніга аб нашай знішчанай інтэлігенцыі, трагедыі нашай нацыі. Даючы такую назву кнізе, я аддаю належнае тым людзям", – адзначае Арсень Ліс. Болей...

Ці варта мяняць адукацыйныя праграмы? | Камунікат.org

У адукацыйных праграмах школ і ВНУ павінна застацца толькі самае патрэбнае, заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад пра перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.
Ці трэба сапраўды мяняць адукацыйныя праграмы і ці там насамрэч столькі зараз лішніх, як выказаўся кіраўнік дзяржавы, ведаў? Адказвае настаўніца Ганна Севярынец:
– Лішніх ведаў не бывае, асабліва ведаў, якія выкладзены сістэмна і ўяўляюць комплекс па нейкім прадмеце. Не таму, што дзеці потым у будучыні будуць імі карыстацца, менавіта імперычнымі ведамі. Сёння няма патрэбы запіхваць у галовы імперычныя веды, бо ёсць інтэрнэт. Нават калі потым дзіця ідзе ў лінгвістычным накірунку, калі ён не будзе ведаць матэматыкі, ён не будзе здольны спасцігаць мову, бо мова будуецца па матэматычных законах.На думку Ган... Болей...

Разгляд справы супраць Яўгена Скрабца адтэрмінаваны | Камунікат.org

Разгляд адміністрацыйнай справы супраць карэспандэнта нашага радыё за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі адтэрмінаваны. Пратакол справы адпраўлены на дапрацоўку.4 лютага ў судзе Маскоўскага раёна ў Берасці меўся адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы супраць Яўгена Скрабца.
– У пратаколе было напісана: “З’яўленне на сайце Беларускага Радыё Рацыя інфармацыі з адной з выстаў, якая праходзіла ў Тэхнічным універсітэце пры падтрымцы Консульства Польшчы”. Міліцыянт, які склаў пратакол, пазначыў у ім, што я не збіраў інфармацыю і неяк яе апрацоўваў, а факт парушэння ён убачыў у тым, што інфа з’явілася на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Суддзя Раіса Лабачэўская, якая разглядала гэту справу, адразу паведаміла, што пратакол трэба адпраўляць на дапрацоўку, бо ён скла... Болей...