January 30th, 2019

„Берасцейскае нацыянальнае адраджэнне 80-90-х гадоў” | Камунікат.org

Такую тэму прадставілі вядоўцы на чарговых занятках курсаў „Мова нанова ў Берасці”.
Госцем мерапрыемства быў тэлевядучы, паэт і грамадскі дзеяч Мікалай Пракаповіч, які стаяў ля вытокаў адраджэння на Берасцейшчыне:
– Быў час акрыленасці духоўнай, у першую чаргу. Мы шчыра верылі ў тое, што нешта зменіцца, павінна змяніцца, і, як маглі, спрыялі гэтаму, ішлі ў людзі, ішлі да людзей. І людзі хораша ўспрымалі гэта ў пераважнай большасці. Многія з нас ішлі ў дэпутаты, акрамя грамадскай працы, займаліся ўжо палітычнай працай. І так нашыя грамадскія справы перараслі ў рэшце рэшт у справу Беларускага Народнага Фронту, у нейкія палітычныя акцыі. Усё гэта рабілася дзеля Беларусі. І для нас гэта быў свой шлях да Беларусі.Чаму захлынулася беларускае адраджэнне канца 80-х – пач... Болей...