January 28th, 2019

Юрась Губарэвіч: Варта рыхтавацца да гэтых кампаній | Камунікат.org

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году. Апазіцыйныя структуры заяўляюць пра сваіх магчымых кандыдатаў.
Напрыклад, лідар “Народнай грамады” Мікалай Статкевіч ды Аляксей Янукевіч ад БНФ. А вось правацэнтрысцкая кааліцыя будзе вылучаць адзінага кандыдата, на ролю якога прэтэндуюць Юрась Губарэвіч ад Руху “За Свабоду”, Павел Севярынец ад партыі БХД і Мікалай Казлоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.Староннія назіральнікі звычайна абвінавачваюць апазіцыю, што яна позна пачынае рыхтавацца да выбарчых кампаній, кажа палітык Юрась Губарэвіч, але сёлета сітуацыя развіваецца іначай:
– Тут нельга казаць, што тая падрыхтоўка, якая вядзецца зараз, яна ажыццяўляецца рана. Невядома, якія будуць даты выбараў, ці будць выбары ... Болей...

Супрацоўніцу медыяінстута Fojo не пусцілі ў Беларусь праз расійскі "чорны спіс" | Камунікат.org

Каардынатарка праграм шведскага медыяінстытута Fojo Вольга Вале накіроўвалася ў Мінск па запрашэнні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на сустрэчу з маладымі журналістамі.Па інфармацыі прэс-службы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, удзень 25 студзеня Вольга Вале была затрымана супрацоўнікамі памежнай службы знаходзіцца ў спісе асобаў, якім не пажаданы ўезд на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.Беларусь з нядаўняга часу мае агульны “чорны спіс” з Расіяй, таму ў нашу краіну Вольгу таксама не пусцілі. Яна вымушана вяртацца ў Рыгу зваротным рэйсам.— Мы звярнуліся ў памежную службу аэрапорта і на гарачую лінію Памежнага камітэта Беларусі, дзе пацвердзілі дадзеную інфармацыю. Паводле памежнікаў, Вольга Вале знаходзіцца ў расійскім “чорным спісе&r... Болей...

У Пінску ўшанавалі памяць Яўгена Шатохіна | Камунікат.org

У Пінску ўшанавалі памяць знанага беларускага мастака, педагога, заснавальніка і першага дырэктара мясцовай дзіцячай школы мастацтва Яўгена Шатохіна. Творца заўчасна памёр у студзені 2012 года.Ён застаўся ў памяці не толькі як таленавіты мастак і грамадска-палітычны дзеяч, але і як асоба, апантаная морам, – адзначае паплечнік Шатохіна, актывіст Ігар Салавей:
– Яўген Сяргеевіч Шатохін быў не толькі вядомым і выдатным мастаком, але і падарожнікам-мараплаўцам. Па маладосці на сваёй яхце “Скіф-2” адзін выходзіў у Белае мора, сам-насам са стыхіяй і ў доўгатэрміновы паход. Гэта патрабуе вялікай адвагі, мужнасці і прафесіяналізму. Пазней хадзіў толькі па палескіх рэках і азёрах, бо гады ўжо былі не тыя.Грамадскія актывісты наведалі магілу мастака, каб запаліць знічы, ўскл... Болей...