January 27th, 2019

Уручаны гайнаўскія ўзнагароды „Quercus 2019” | Камунікат.org

Гайнаўскі прадпрымальнік Андрэй Прычыніч, будаўнік і настаяцель царквы святога Дзмітрыя Салунскага ў Гайнаўцы айцец Юры Ацкевіч, настаяцель каталіцкага прыхода святых Кірылы і Мяфодзія ў Гайнаўцы ксёндз Зыгмунт Браніцкі, доктар медыцынскіх навук Ян Кірылюк і сусветнай вядома спявак Міхал Скепка – гэта сёлетнія лаўрэаты ганаровай узнагарод бургамістра Гайнаўкі „Quercus 2019”.Кажа бургамістр Гайнаўкі Юры Сірак:
– Гэта ўзнагарода горада тым людзям, якія даўно звязаны з горадам, а таксама тым, хто ўкладае сэрца і душу ў сваю працу, якая робіцца на карысць нашага горада і нашай гайнаўскай супольнасці. Мы ўдзячныя гэтым цудоўным людзям.Статуэтку-ўзнагароду запраектаваў гайнаўскі мастак Яраслаў Першко, яна нагадвае дуб – адзін з сімвалаў мясцовасці, што знаходзіцца... Болей...