January 25th, 2019

Лісты „шчасця” знаходзяць і тых, хто з’ехаў за мяжу | Камунікат.org

Непрацуючыя ўладальнікі жылля ў Бярозе з сярэдзіны студзеня пачалі атрымліваць так званыя лісты “шчасця” з раённага выканаўчага камітэта.
У лістах патрабуецца доказ таго, што беспрацоўны мае апраўданне, каб не лічыцца дармаедам і не плаціць 100% за камунальныя паслугі з 1-га лютага.
Не мінавалі такія лісты і тых, хто жыве за мяжой, але мае тут нерухомасць, кажа бярозаўчанка Ірына:
– Калі я неяк не дакажу, што працую ці вучуся за мяжой, то буду абавязана плаціць 100% за камунальныя паслугі. Гэта даволі шмот, бо кватэра вялікая. Таму зараз давядзецца даказваць, што я раблю за мяжой і чаму я з’яўляюся дармаедкай у Беларусі. Я выйшла замуж і прыехала з мужам, каб пазнаёміць яго з Беларуссю. І вось так мяне парадавала мая Радзіма!Па словах Ірыны, муж-еўрапеец да канц... Болей...

367,5 рублёў за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага | Камунікат.org

Чарговы судовы разгляд скаргі па прысуду буйнога адміністрацыйнага штрафу грамадскаму актывісту Сяргею Верамеенку, за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы, прайшоў у Гарадзенскім абласным судзе.Скаргу на рашэнне Свіслацкага раённага суда разглядаў суддзя Уладзімір Янкоўскі. Суд пакінуў рашэнне першага суда ў сіле.
Штраф у памеры 15-ці базавых велічынь, ці 367,5 рублёў, такія „даходы” за прынесеныя кветкі і бел-чырвона-белы сцяг. Кажа Сяргей Верамеенка:
– Абскарджваць буду абавязкова, буду пісаць, у тым ліку буду падаваць у КПЧ. Буду спасылацца на тое, што арамя таго, што гэта парушэнне нават дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Буду спасылацца на тое, што гэта пераслед мяне па нацыянальнаму прызнаку.З аштрафаваных удзельнікаў мінулагодняга Свіслацкаг... Болей...

Вывучэнне паўстання Каліноўскага ў Беларусі – палітызаванае | Камунікат.org

Студзеньскае паўстанне, паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага – так па-рознаму называюць паўстанне 1863-64 гадоў.
Даследчык гэтага паўстання, гарадзенскі гісторык Васіль Герасімчык лічыць, што вывучэнне паўстання Каліноўскага ў Беларусі – палітызаванае.
– Калі нашу гісторыю дзеляць па крытэру, што карысна для сённяшняй сістэмы ўлады, а што для яе некарысна, то, зразумела, у гісторыі заўсёды будуць як свае для гэтай сістэмы, так і чужыя. У дадзеным выпадку паўстанне 1863-64 гадоў, якое выпадае з агульнага канструкту разумення і ўспрымання гісторыі Беларусі, успрымаецца як не сваё.
Таму яму надаюцца ярлыкі, стэрэатыпнае ўспрыманне. Гісторык упэўнены, што месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага, могуць стаць і гістарычным трэндам Беларусі.
– Дзякуючы грамадск... Болей...

Алесь Ляўчук: За 10 гадоў супрацы з Белсатам такі ціск адчуваем упершыню | Камунікат.org

Берасцейскія журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук, над якімі 25 студзеня мусіў адбыцца суд, на яго не пайшлі.
Судовы разгляд мусіў адбыцца на падставе чатырох складзеных пратаколаў на дваіх, па частцы 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – „праца на замежныя СМІ без акрэдытацыі”.
Пратаколы складаў супрацоўнік Ленінскага РАУС Берасця Артур Жыдкоў, бо ўбачыў правапарушэнне ў тым, што журналісты працавалі на акцыях супраць будаўніцтва акумулятарнага завода 2 і 30 снежня 2018 году.Кажа Алесь Ляўчук:
– Cупрацоўнічаем з Белсатам ужо 10 гадоў і за гэты час гэта самыя вялікія рэпрэсіі. Ніколі не было такога ціску. Цяжка сказаць чаму, ёсць два варыянты: або ў краіне рыхтуецца нешта даволі сур’ёзнае, пакуль невядома што, і таму важна за... Болей...

Янка Маўр. Наш вечны рабінзон | Камунікат.org

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі кнігу ўспамінаў “Янка Маўр.
Наш вечны рабінзон”. Кажа яе ўкладальніца – унучка класіка Марыя Міцкевіч.
– Вось бачыце, ён на многіх тут здымках у чорных акулярах. Таму што немагчыма было зрабіць аперацыю, пакуль катаракта не саспее. Але ён працягваў працу. І нават у 74 гады ён, калі адпачываў у Кактыбелі, выратаваў дзяўчынку. Тут таксама ёсць яе здымак і дарчы надпіс. Дзяўчынка тапілася. А ён, паколькі ў яго слых быў вельмі добры, ён нічога не бачыў, але на слых паплыў і гэтую дзяўчынку выратаваў.Кніга пра заснавальніка сучаснай беларускай літаратуры для падлеткаў, а таксама жанру навуковай фантастыкі выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Цяпер там рыхтуецца наступнае выданне з умоўнай... Болей...