January 24th, 2019

Ад прысуду да выканання: чаму так хутка забіваюць у Беларусі? | Камунікат.org

Адным з найбольш важкіх аргументаў супраць смяротнага пакарання праваабаронцы называюць верагоднасць судовай памылкі, паколькі ад гэтага ніхто не застрахаваны.
Памылкі коштам у жыццё чалавека здараліся не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. У былым СССР такіх людскіх трагедый можна налічыць некалькі дзесяткаў. У БССР найбольш вядомы выпадак адбыўся у 1980 годзе. Віцебскі абласны суд абвінаваціў Мікалая Цярэню ў забойстве, якое ён не здзяйсняў. Праз некалькі месяцаў невінаваты быў растралялі. А сапраўдны забойца Генадзь Міхасевіч працягваў забіваць жанчын яшчэ 5 год.Ці мог бы быць апраўданы Цярэня? Так, мог бы. Скажам, калі б суд пры вынясенні прысуду абмежаваўся пажыццёвым зняволеннем, альбо прысуд прывялі ў выкананне не адразу, а праз 5 ці нава... Болей...

Прэзентаваны пераклад „Новага Запавету” на заходне-палескую гаворку | Камунікат.org

Пераклад „Новага Запавету” на заходне-палескую мову вёскі Сіманавічы, зроблены мовазнаўцам Фёдарам Клімчуком, прэзентавалі ў сталічнай Галерэі TUT.BY.Гаворыць калега перакладчыка Мікалай Антропаў:
– Калісьці, на 80-годдзе Фёдара Данілавіча, я сказаў, што ўпершыню евангелісты загаварылі на заходне-палескай гаворцы. Сёння якраз тры месяцы, як Фёдара Данілавіча з намі няма. Усцешыўся б Фёдар Данілавіч, убачыўшы столькі зацікаўленых людзей. Так, можа, і бачыць. Я то веру, што бачыць.Папулярызатар палескіх гаворак, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Заходняга Палесся Фёдар Клімчук пайшоў з жыцця за тры месяцы да таго, як пабачыў свет ягоны пераклад Святога Пісання.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Генадзь Семянчук распавядзе пра Русь у гарадзенскай „Цудоўні” | Камунікат.org

Унікальная гістарычная лекцыя кандыдата гістарычных навук Генадзя Семенчука на тэму: „Ці была Русь калыскай беларускага, украінскага і расейскага народаў” адбудзецца ў Гародні на пляцоўцы этнакрамы “Цудоўня” 5 лютага.Гісторык плануе на сустрэчы разбурыць міфы пра адзіную „Старажытную Русь” і „Старажытнарускую народнасць”. Чаму беларусы, украінцы і расейцы не паходзяць з адной калыскі „старажытнаруская народнасць”.
Пра будучую сустрэчу распавядае адзін з яе арганізатараў, супрацоўнік “Цудоўні” Антон Шаранкевіч:
– На гэты раз лекцыя Генадзя Семенчука будзе прысвечана такой тэме, як Русь, у якой будуць разглядацца пытанні: што гэта ўвогуле – ці дзяржава, ці супольнасць людзей, ці нейкае іншае накіраванне, і ... Болей...