January 23rd, 2019

Вяртанне „Мовы нанова Гародня” з калядных канікул | Камунікат.org

У Гародні пасля калядных канікул прадоўжылі працу папулярныя ў краіне моўныя курсы „Мова нанова”. Навучэнцы на гэтых курсах не толькі атрымліваюць граматычныя веды і моўныя гутарковыя навыкі, але і маюць магчымасць сустрэцца з таленавітымі людзьмі творчых прафесіяў.Эмілія Гаўрус – выкладчыца курсаў – запэўнівае, што навучэнцы ў найбліжэйшыя месяцы навучання атрымаюць у сваім моўным досведзе шмат цікавостак.
– Мы напэўна вельмі шмат будзем хадзіць на розныя экскурсіі ў музеі, па горадзе. Якія – гэта пакуль сакрэт. Трэба сачыць за абвесткамі. І, як заўсёды, нас чакае шмат новых тэмаў, гасцей, знаёмстваў. Таму ўсіх запрашаем да нас на курсы, а таксама далучыцца да нашых суполак у Вконтакте, Facebook і Instagram, каб сачыць за нашымі афішамі. Традыцыйна ў н... Болей...

Пяць гадоў таму на Майдане загінуў Міхаіл Жызнеўскі | Камунікат.org

Пяць гадоў таму загінуў Міхаіл Жызнеўскі, які стаў адной з першых ахвяраў Рэвалюцыі годнасці.Ён загінуў ад агнястрэльнага ранення падчас вулічнага супрацьстаяння з міліцыяй. Яго згадвае гарадзенец Дзяніс Івашын, які ў той час быў у Кіеве:
– На той час хадзіў увесь час з бел-чырвона-белым сцягам. Натуральна ён пабачыў, падышоў сам да мяне наўрост, мы пазнаёміліся. З таго моманту мы падтрымлівалі такія пабрацімскія адносіны. Я непасрэдна знаходзіўся ў Першай сотні львоўскай самаабароны, ён быў актывістам адной з соцен Майдана.У памяць пра яго ў цэнтры ўкраінскай сталіцы ўсталяваны помнік. Героя Небеснай сотні пахавалі на могілках ля вёскі Сцяг Працы, што пад Гомелем. Пазней, дзякуючы намаганням беларускай і ўкраінскай грамадскасці, на месцы пахавання быў усталяваны помнік.
Бард Андрэ... Болей...

Штраф за крыж у Курапатах | Камунікат.org

Менскі райвыканкам разглядзеў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на актывістаў КХП-БНФ – выканаўцу абавязкаў старшыні партыі Юрася Беленькага і сакратара менскай управы Валера Буйвала.За «ўчыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці», якая выявілася ў замене спарахнелага крыжа ў памяць пра літоўцаў, расстраляных у Курапатах, Юрася Беленькага пакаралі штрафам у 382,5 рубля.
27 снежня мінулага году група, у складзе якой быў Юрась Беленькі, замяніла даўні спарахнелы крыж.
– Прычым крыж быў пастаўлены ўзамен спарахнелага, на тое ж сама месца. Прычына ў тым, што гэта быў крыж, які быў пастаўлены ў памяць расстраляных літоўцаў. Быў зроблены грамадзянамі Літвы, паводле іх традыцыі, дубовы крыж з адмысловай разьбой.Крыж знік праз дзве гадзіны пасля як яго ўсталявал... Болей...

У Берасці пачалі кампанію за ліквідацыю „Табакерак” | Камунікат.org

Берасцейцы пачалі кампанію за ліквідацыю гандлёвых павільёнаў “Табакерка”, якія цягам апошніх месяцаў з’явіліся на прыпынках грамадскага транспарту горада.
Анлайн-петыцыю з адпаведным патрабаваннем на сайце change.org размясціла некамерцыйная ўстанова “За свой горад”.На думку аўтараў петыцыі, з’яўленне павільёнаў “Табакерка” парушае адно з рашэнняў абласнога Савета дэпутатаў. Датычна яно рэкамендацыяў па “забароне размяшчэння спецыялізаваных пунктаў па рэалізацыі тытунёвых вырабаў на адлегласці 500 метраў ад установаў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорта”. Кажа кіраўнік “За свой горад” Ігар Маслоўскі:
– Калі нехта з мясцовых органаў улады не можа зрабіць заўвагі, то мы не баімся і будзем спрыяць таму, ка... Болей...

«100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка» | Камунікат.org

У Менску ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці выкладчык Алег Сівагракаў прэзентаваў кнігу «100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка».– Такі ёсць падыход “Лідар”. Часта бывае так, што зусім нейкая маленечкая зачэпка. Прывяду прыклад з Польшчы: доўга шукалі, як бы развіваць гміну, і нехта сказаў: «Глядзіце, якая добрая цыбуля расце ў бабулі ў агародзе. А давайце яна і стане цэнтрам ідэі гэтага развіцця». Потым ужо, калі напаўняць гэтую ідэю і ставіць яе ў цэнтр развіцця як брэнд, а вакол развіваць усебаковую актыўнасць. І вось цяпер у тым гарадку ў Польшчы праходзіць Усяпольскі кірмаш цыбулі.У кніжцы, якой аўтар даў падназву “Нататкі для эксперта, актывіста мясцовай супольнасці, дэпутата, мэра”, сабраны ягоны шматгадовы досве... Болей...

Фестываль «Прадмова» пашырае геаграфію і запрашае да ўдзелу творцаў | Камунікат.org

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» сёлета адбудзецца другі раз. Наведаць майстар-класы, прэзентацыі новых выданняў ды выступы пісьменнікаў можна будзе з 4 па 7 красавіка ў менскай прасторы ОК16. Але не толькі.– Сёлета фестывальная пляцоўка не абмяжоўваецца толькі Менскам, – кажа адзін з каардынатараў фестываля Андрэй Хадановіч:
– Увесь сакавік будзе прысвечаны фестывальным мерапрыемствам «Прадмовы» у рэгіёнах. Імпрэзы пройдуць у чатырох, калі атрымаецца – у пяці гарадах. Пачнем ці завершым сімвалічна з «калыскі нашага кнігадрукавання» – Полацка. Таксама ў Гомелі, Гародні і Берасці адбудуцца сустрэчы аўтараў з чытачамі. Такім чынам менскі фестываль апынецца фінішнай кропкай месяца з паловай імпрэзаў, звязаных з &bdqu... Болей...

Катажына Штоп-Руткоўская пра мову нянавісці і яе небяспеку | Камунікат.org

Падзелы ў грамадстве – нарастаюць, а мова нянавісці сустракаецца ў палітыцы, грамадстве і медыях. У Польшчы пасля забойства прэзідэнта Гданьска Паўла Адамовіча актывізаваліся размовы пра мову нянавісці ды яе небяспеку.Як адзначыла ў нашым эфіры сацыёлаг, старшыня арганізацыі Soclab Катажына Штоп-Руткоўская, важна роля ў змаганні з гэтай з’явай належыць адукацыі:
– Хоць, канешне, гэта вельмі цяжка, бо размова пра адукацыю – гэта размава таксама і пра тое, што вынікі будуць бачныя толькі праз некалькі гадоў. І ў палітыцы гэта не вельмі папулярна. Але праўда такая, што так званыя прэвентыўныя дзеянні вельмі істотныя. Папросту вучым вырашаць канфлікты, вучым размаўляць, вучым таму, што адрозненні – гэта нармальная рэч у кожным грамадстве, а не праблема. Гэта пэўн... Болей...

29 студзеня – вернісаж выставы “Наша памяць” | Камунікат.org

Беларускае гістарычнае таварыства і Kamunikat.org запрашаюць на вернісаж выставы “Наша памяць”. Пачатак а 12-ай гадзіне 29 студзеня 2019 года ў Залешанах.«Наша памяць» – праект, ініцыятарам якога выступіла Беларускае гістарычнае таварыства разам з Фондам Kamunikat.org. Гэтая ініцыятыва адкрытая на ўсіх, нягледзячы на арганізацыйную прыналежнасць, веравызнанне, нацыю і палітычныя погляды. Права на гісторыю і памяць маюць усе грамадзяне Польшчы.
Цікавіць аўтараў праекта перш за ўсё гісторыя пасляваенных польска-беларускіх адносін на Падляшшы. «Наша памяць» – гэта памяць пра тое, што ў гэтых адносінах здарылася сапраўды, а што ніколі здарыцца не павінна. Ініцыятары праекта хочуць ушанаваць памяць беларускіх ахвяр дзеянняў, якім характэрны прыкм... Болей...

Журналіст-фрылансер Яўген Скрабец атрымаў чарговую позву з міліцыі | Камунікат.org

Журналіста запрашаюць у пастарунак, і там, відавочна, складуць чарговы пратакол па адміністрацыйным артыкуле 22.9 – «праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі».
Журналіст-фрылансер з Берасця Яўген Скрабец атрымаў позву, згодна якой павінен з’явіцца 24 студзеня а 10-й гадзіне ва ўпраўленне унутраных спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця.Яго запрашае ўчастковы інспектар Кулічык для складання пратакола. А гэта ўжо будзе 4-ы пратакол, – сказаў журналіст Яўген Скрабец у нашым эфіры.
Папярэднія тры ён беспаспяхова стараецца абскардзіць ў розных інстанцыях.
– Іх было ўжо тры, пасля чаго ў мяне адбылося тры суды і тры спробы абскардзіць прысуды ў абласным судзе. Зараз спрабую далей абскарджваць. Гэтыя спробы былі беспаспяховымі. Што датычна цяперашняй сі... Болей...