January 22nd, 2019

У Беластоку прайшоў дабрачынны футбольны турнір | Камунікат.org

Дабрачынны футбольны турнір прайшоў на выходных 19-20 студзеня ў Беластоку.Яго арганізаваў Клуб „Ротары”. 9 каманд, якія прадстаўлялі беластоцкія фірмы, гуляючы ў футбол, дапамаглі сабраць грошы для дзіцячага дома № 1 у Беластоку.
Паведаміў прэзідэнт клуба „Ротары” Яраслаў Бараньчук: – Гэтым разам мы гуляем на карысць дзяцей з дзіцячага дома №1. Мэта дапамагчы ў навуцы, каб падцягнуць іх. Хочам сабраць сродкі на рэпетытарства, будзем шукаць студэнтаў патрэбных накірункаў – гэта можа быць матэматыка, фізіка, ангельская, расейская мовы. Дзве мэты – дапамагчы дзецям, а таксама, каб студэнты падзарабілі працуючы з дзецьмі.Гэта пяты дабрачынны турнір, арганізаваны клубам „Ротары”. У папярэднім турніры ўдалося сабраць каля 200 тысяч злотых н... Болей...

На Падляшшы прайшлі „Сустрэчы на Вадохрышча” | Камунікат.org

Міжнародная група каляднікоў „Жэмэрва” са Студзіводаў і госці з Беларусі „Хоціславяне” наведалі некалькі падляшскіх вёсак, дзе калядавалі з „Хрыстком”.„Мы ходзім ад хаты да хаты і раздаем упрыгожаную галінку дуба з засушанымі лісткамі”, – кажа Анна Фіёнік з калектыва „Жэмэрва” з Музея малой айчыны ў Студзіводах:
– Гэта дубовая галінка таго магутнага дрэва, якое асвячала хаты. Тымі галінкамі, якія былі асвечаныя ў царкве, людзі кадзілі хаты, а пасля спальвалі гэтага „Хрыстка”. Гэта дрэва жыцця павінна было прынесці жыццё ў дамы, куды было прынесена.Гэтае адмысловае калядаванне звязана са святам Хрышчэння Гасподняга. „Калядныя сустрэчы на Вадохрышча” прайшлі ў сёмы раз.Давід Гайко, Беларускае Рад... Болей...

Какарэка: Мы вывучаем гісторыю, а не прапагандуем нацызм | Камунікат.org

У бліжэйшыя месяцы ў Рэспубліцы Беларусь з’явяцца папраўкі ў закон «Аб барацьбе з прапагандай нацызму», ініцыяваныя кіраўніком МУС.
Па гэтых папраўках нельга не толькі распаўсюджваць і захоўваць з мэтай продажу прадметы з нацысцкай сімволікай, але забаронены будуць таксама і візуальныя выявы нацысцкіх лідараў ды «іхных памагатых».Што рабіць у такіх выпадках калекцыянерам, што збіраюць рэчы, звязаныя з ІІ Сусветнай, каментуе кіраўнік Беларускага нумізматычнага таварыства і Клуба калекцыянераў “Скарабей” Віктар Какарэка:
– Што тычыцца фашысцкай сімволікі, то да гэтага трэба адносіцца з пункту гледжання калекцыянавання, спакойна, бо гэта гісторыя. Гэта не прапаганда. Ніхто не спрабуе бегаць з фашысцкімі сцягамі, знакамі па вуліцах. А гісторыю ... Болей...

Беларускі ПЭН-цэнтр запачаткаваў прэмію імя Міхаіла Анемпадыстава | Камунікат.org

Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Саюзам дызайнераў ды Лятучым універсітэтам уганаруюць найлепшую вокладку да беларускай кнігі за папярэдні год прэміяй імя Міхала Анемпадыстава.Першае ўручэнне пройдзе падчас фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Распавядае старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай:
– Нам вельмі хацелася пачаць канцептуалізацыю герояў нашага часу, тых людзей, якія стварылі шмат для той рэчаіснасці, у якой мы сёння жывем, для беларускай культуры. І таму вырашылі назваць прэмію за лепшую вокладку імем нашага сябра Міхала Анемпадыстава, які год таму сышоў з жыцця. Хацелася б, каб гэтая прэмія адзначала найлепшую вокладку не тольку з візуальнага пункту гледжання, але і наколькі гэтая вокладка адпавядае зместу кнігі, наколькі яна надае цэласнасці кнігі ... Болей...