January 21st, 2019

"Дар ў цябе ёсць, але, здаецца, ты чагосьці чакаеш", або Як стаць валанцёрам "Вясны" | Камунікат.org

Што такое Валанцёрская служба "Вясны", якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры і як стаць часткай каманды расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".Хто такія валанцёры “Вясны”?Валанцёры "Вясны" - як правіла, маладыя актыўныя, ініцыятыўныя, прагрэсіўныя людзі, якім цікавая сфера абароны правоў чалавека і якія прытрымліваюцца пэўных прынцыпаў у сваёй дзейнасці.Ніякіх абмежаванняў, як то па ўзросту, полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, сэксуальнай арыентацыі, каб стаць валанцёрам - няма!Ніякіх абмежаванняў, як то па ўзросту, полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, сэксуальнай арыентацыі, каб стаць валанцёрам - няма!Якіх прынцы... Болей...

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на эльфах | Камунікат.org

Вось і скончылася чаргаванне любімых зімовых святаў - Каляды, Новы год, яшчэ адны Каляды, Стары Новы год. Чаканне цудаў і здзяйсненне жаданняў запланаваны на новы адрэзак часу. Усё ідзе па коле. Аднак у штодзённасці існуе безліч неабходных рэчаў, пра якія мы мала задумваемся. Напрыклад, чалавечая годнасць, якая з’яўляецца падмуркам канцэпцыі правоў чалавека.Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека - 70 гадоў. Пра тое, як яна працуе і ці працуе, ведаюць не многія. Група энтузіястаў пад апекаю Праваабарончага цэнтру "Вясна" разабрала Дэкларацыю на эльфах, а таксама праверыла яе актуальнасць у 2018 годзе. Каб усім дарослым было больш зразумела, разбор прыняў форму казкі.Калі ў 1998 годзе адзначаўся 50-гадовы юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, на сценах у беларускіх школах-гімн... Болей...

Прарасейскія арганізацыі Беларусі патрабуюць ліквідаваць Партыю БНФ | Камунікат.org

Шэсць прарасейскіх арганізацый Беларусі апублікавалі 12 студзеня заяву з патрабаваннем ліквідацыі партыі БНФ.Між іншым, падпісанты заклікаюць Генеральную пракуратуру даць прававую ацэнку заяве партыі “Беларуская мова — найважнейшы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай беларускай дзяржавы” і агулам дзейнасці партыі, лічаць неабходным ініцыяваць працэс ліквідацыі партыі.
Раней у нашым эфіры лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначыў, што пасля прыняцця Соймам заявы ў справе беларускай мовы, водгук з Расеі быў вельмі хуткім:
– Рэакцыя расейскіх СМІ вельмі негатыўная. Дайшло да таго, што і палітыкі выказалі негатыўныя заявы, і сродкі масавай інфармацыі, нават Камітэт Дзярждумы ў выходны дзень адразу выказаў сваё меркаванне, што менавіта абарона беларускай мовы &nda... Болей...

У Гданьску развіталіся з Паўлам Адамовічам | Камунікат.org

Больш за 40 тысяч чалавек узялі ўдзел у пахаванні прэзідэнта Гданьска.Жыхары Гданьска параўноўваюць смерць Паўла Адамовіча са смерцю блізкага чалавека. Субота ў Польшчы была абвешчаная днём нацыянальнай жалобы.Урну з прахам Паўла Адамовіча пахавалі ў Марыяцкай базіліцы, адной з найбуйнейшых цагляных цэркваў свету. ​У пахавальнай урачыстасці ўзялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. ​Таксама прысутнічалі: старшыня Рады Еўропы Дональд Туск і былыя прэзідэнты Польшчы: Лех Валенса, Аляксандр Кваснеўскі і Браніслаў Камароўскі.Ад Сярэднявечча ў Марыяцкай базыліцы хавалі самых заслужаных жыхароў гораду.Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненні 13 студзеня падчас дабрачыннага мерапрыемства, на наступны дзень ён памёр у бальніцы. Нападнік быў адразу затрыманы... Болей...

У Гомелі ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага | Камунікат.org

У Гомелі ўшанавалі памяць ахвяры кіеўскага Еўрамайдана Міхася Жызнеўскага.Некалькі дзясяткаў грамадскіх актывістаў руху “Разам”, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных структур з Гомеля правялі жалобную сустрэчу на могілках ля вёскі Сцяг Працы, дзе пахаваная сям’я Жызнеўскіх. Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі быў знаёмы з забітым гомельцам:
– Я пазнаёміўся з ім асабіста на Майдане незадоўга да таго, як ён загінуў. Але першае, што кідалася ў вочы, калі ты размаўляў з ім, гэта тое, што гэтаму чалавеку не ўсё роўна. Ён не можа стаяць у баку, калі трэба зрабіць крок наперад.Гомельскі палітык Уладзімір Кацора штогод удзельнічае ў арганізацыі акцый памяці Міхаіла Жызнеўскага:
– Ушаноўваем і будзем ушаноўваць памяць Міхася Жызнеўскага &ndash... Болей...