January 19th, 2019

Чарговая “Дзікая лекцыя. Песня пра зубра” | Камунікат.org

У бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук адбылася чарговая “Дзікая лекцыя. Песня пра зубра”. Кажа супрацоўніца па кампаніях і акцыях таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Наталля Саракавік.
– Лекцыю вядзе Павел Велігураў. Гэта спецыяліст па зубрах у Беларусі. Ён больш за ўсіх ведае пра іх, таму мы паклікалі яго расказаць. Мы праводзілі невялічкае апытанне: пра якую беларускую жывёлу людзям было б цікава ведаць. Так атрымалася, што большасць назвала зубра. І мы вырашылі, што трэба зрабіць вечар зубра, далі такую прыгожую назву “Песня пра зубра”. Шмат людзей прыйшло паслухаць. Мы вельмі задаволеныя і радыя, што так атрымалася.“Дзікія лекцыі”, якія штомесяц ладзіць грамадскае таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў бібліятэц... Болей...

ХХІІ Дні Юдаізму ў Каталіцкім Касцёле Польшчы | Камунікат.org

17 студзеня ў Польшчы адзначаюцца ХХІІ Дні Юдаізму ў Каталіцкім Касцёле. Ад трох гадоў у Дуброве Беластоцкай, што на Сакольшчыне, праходзяць урачыстасці, звязаныя з гэтым святам.
Мястэчка да вайны ў большасці насялялі яўрэі. Таму і сёлета жыхары Дубровы, моладзь з мясцовага ліцэя, прадстаўнікі касцёла ды яўрэйскай абшчыны ў Польшчы супольна маліліся на мясцовым кіркуце. Аб’яднаныя ў малітве таксама ўспаміналі дуброўскіх яўрэяў, якія былі памардаваныя ў канцэнтрацыйным лагеры ў Трэблінцы.
Ксёндз Артур Сулік: Дэвіз ХХІІ Дзён Юдаізму ў Польшчы ўзяты з кнігі прарока Асія: “Не прыходжу, каб прайграць”.
Дарота Будзынска, арганізатарка мерапрыемства: Тая супольнасць, якая будавала Дуброва, будавала гэтае мястэчка, прамысловасць, рамёствы, знікла, можна сказаць, за адзін дзень... Болей...

У судзе забараняюць здымаць. Як адстойваць права на інфармацыю? | Камунікат.org

Як парушаюць правы грамадзянаў на інфармацыю і як гэтаму супрацьстаяць? Відэапарады ад журналісткі тэлеканала "Белсат" Вольгі Чайчыц з рэальнымі прыкладамі перашкодаў ды каментарамі экспертаў.Міліцыянты забараняюць сябе ці нешта іншае здымаць, не дазваляюць праносіць відэаапаратуру ў будынак суда, службоўцы выклікаюць праваахоўнікаў, каб тыя выгналі з масавага мерапрыемства. Часам журналісты не ведаюць, як сябе паводзіць у гэтых сітуацыях і паслухмяна выконваюць патрабаванні людзей у пагонах, нават калі гэтыя патрабаванні незаконныя. Складана адстойваць правы ў стане стрэсу, не маючы досведу— Я распавядаю пра рэальныя гісторыі, з якімі сутыкалася. Кожны можа прааналізаваць, як бы ён паводзіўся ў дадзенай сітуацыі, што можна б было зрабіць лепш. Спадзяюся, калі ў жыцці давядзецца суты... Болей...

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча | Камунікат.org

Хрышчэнне Ісуса з’яўляецца адным з пяці асноўных вех у евангельскім апавяданні разам з Праабражэннем, Распяццем, Уваскрэшэннем ды Узнясеннем.Напярэдадні ў Пінску адбылася святарская сустрэча з вернікамі, каб пагутарыць пра важнасць свята. Па словах айца Аляксандра – хрышчэнская вада мае вялікую моц:
– Каб у гэты дзень акрапіць сваё жытло. Каб акрапіць сваіх родных. Калі мы ўжываем гэтую святую ваду на працягу ўсяго году – з надзеяй на міласць Божую і спадзяваннем, што гэтая вада ачышчае нас ад усялякага нашага грэхоўнага жыцця і ўсялякага грэхоўнага бруду.Вадохрышчам завяршаецца навагодне-калядны цыкл. У рэлігійным календары бліжэйшае знакавае свята прыпадае на люты – гэта Грамніцы альбо Стрэчанне Гасподняе. Беларускае Радыё Рацыя Фота news.vitebsk.cc Болей...

Выстава пра спорт у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў | Камунікат.org

«Къ спорту». Выставу, прысвечаную развіццю спорту ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў прэзентавалі ў сталічным Доме музеі першага з’езду РСДРП.Кажа навуковы супрацоўнік музея Андрэй Ляневіч:
– На адкрыцці нашай выставы «Къ спорту», якая прысвечана спартыўнай традыцыі, як часткі гарадскога жыцця канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. На выставе прадстаўлена ў першую чаргу стартыўная мода і стыль канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Акрамя гэтага ў нашых вітрынах можна пазнаёміцца з рэчамі, якія звязаныя з такімі відамі спорту як гімнастыка, як гарадкі, бадмінгтон, футбол, зімовыя гульні – зімовы спорт.Выстава «Къ спорту» адная з першых у сталічных музеях, што адкрылася да чарговых Еўрапейскіх спартовых гульняў, якія пройдуць... Болей...