January 18th, 2019

Руслан Кулевіч прэзентаваў кнігу ўспамінаў гарадзенцаў | Камунікат.org

Каля ста чалек прыйшло на прэзентацыю кнігі журналіста і краязнаўца Руслана Кулевіча „Горад адзін – успаміны розныя”.
Кніга распавядае пра лёсы людзей і падзеі 30-40-х гадоў ХХ стагоддзя і складзена з успамінаў 16-ці сталых гарадзенцаў.Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы дзеліцца ўкладальнік кнігі Руслан Кулевіч:
– Не ўсіх герояў удалося прывезці, я планаваў больш. У апошні момант некаторыя захварэлі, усё ж такі сярэдні ўзрост 90 гадоў. Хтосьці ў апошні момант адмовіўся, але мы ўсіх сюды прывезлі і завезлі. Усё, што планавалася, атрымалася. Я правёў добрую рэкламную кампанію, напэўна ніхто з гарадзенскіх аўтараў так не праводзіў рэкламу сваёй кнігі. Я ўвесь працэс кнігі фікксаваў з пачатку да канца, як рыхтаваў матэрыялы, як запісваў успаміны, як завозіў кнігу героям. У... Болей...

«Вясна» выступае супраць нарастаючых рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцы з Азербайджана | Камуніка

На сайце Фундацыі Дамоў правоў чалавека апублікаваны сумесны ліст з заклікам да міжнароднай супольнасці прыняць неадкладныя меры для абароны жыцця, здароўя і правоў зняволенага азербайджанскага фотажурналіста, відэаблогера і праваабаронцы Мехмана Гусейнава.На дадзены момант ён адбывае двухгадовы тэрмін за абвінавачванне супрацоўнікаў праваахоўных органаў ва ўжыванні да яго катаванняў падчас затрымання 9 студзеня 2017 года. Тэрмін яго зняволення сканчаецца 2 сакавіка 2019 года. Нядаўна яму прад'явілі новыя абвінавачванні нібыта за напад на супрацоўніка турмы, у сувязі з чым 26 снежня 2018 года Мехман Гусейнаў абвясціў галадоўку.Праваабаронцы лічаць, што падобныя дзеянні азербайджанскіх уладаў з'яўляюцца палітычна матываванымі і звязанымі з яго дзейнасцю па прасоўванні правоў чалавека і бара... Болей...

Журналісты пад пільнай увагай | Камунікат.org

„Напярэдадні электаральных кампаній журналісты пад пільнай увагай,” – кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
БАЖ надалей фіксуе парушэнні правоў незалежных журналістаў. Гэта і „справа БелТА», дзе надалей застаецца абвінавачванай галоўны рэдактар партала Tut.by Марына Золатава, і шэраг штрафаў па артыкуле за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Але не толькі з выбарамі звязаны гэты ціск, як заўважае Барыс Гарэцкі.
– Ціск пачаўся яшчэ да электаральных кампаній. Можа быць, з прыцэлам на гэтыя кампаніі. Можа быць, глабальна проста, тады, калі на пачатку мінулага года дзяржаўнікі зразумелі, што яны прайгралі інтэрнэт. Але напярэдадні прэзідэнцкіх ці парламенцкіх выбараў медыясектар становіцца важным для ўладаў, для грамадс... Болей...

“Мае дзевяностыя” | Камунікат.org

У менскай кнігарні “Акадэмкніга” Альгерд Бахарэвіч правёў аўтограф-сесію свайго новага аўтабіяграфічнага рамана.
Гаворыць аўтар:
– Гэтая кніга будзе зразумелая найперш тым, хто гэтаксама, як і я, пражыў у дзевяностыя сваю маладосць. Нават калі ты бедны і галодны, ты ўсё роўна вясёлы і ўпэўнены ў сабе, табе ёсць, чым заняцца, апрача працы. І мне вельмі хачацца, каб паверылі ў тое, што 99 адстокаў у гэтай кнізе – гэта чыстая праўда. Я расказваю ў ёй пра сябе, але я ўпэўнены, што кожны ў гэтай кнізе пазнае або сябе самога, або вуліцы, па якіх мы ўсе хадзілі.Альгерд Бахарэвіч мае неадназначную рэпутацыю сярод аматараў беларускага прыгожага пісьменства. Адныя лічаць яго літаратурным правакатарам, другія з’яўляюцца шчырымі прыхільнікамі.Максім Каўняровіч, Беларус... Болей...

Зміцер Бартосік прадставіў гарадзенцам сваю новую кнігу | Камунікат.org

Вядомы беларускі бард, пісьменнік і журналіст Зміцер Бартосік прадставіў жыхарам Гародні новую кнігу “Клініка кітайскага дантыста”.Пра адметнасць выдання распавядае аўтар:
– Была такая перадача “Вострая брама” на Радыё Свабода, дзе я прыдумаў аднойчы рубрыку “Забытыя адрасы”. І вось па гэтых забытых адрасах беларускай культуры, па былых Дамах творчасці Саюза пісьменнікаў, па кватэрах, дзе жыў Караткевіч, па нейкіх адрасах нават пачатку 20-га – канца 19-га стагоддзяў, звязаных з Аляксандрам Уласавым, Ядзвігіным Ш., дзе я і бадзяўся, спрабуючы разгаварыць народ, можа нехта ды нешта памятае.Па словах Зміцера Бартосіка, кніга будзе цікавая чытачам рознага ўзросту:
– Сталы чытач знойдзе невядомыя старонкі жыцця добра вядомых яму людзей: Ба... Болей...