January 17th, 2019

Рэвяка Тацяна | Камунікат.org

Тацяна Рэвяка - 1968 года нараджэння. Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 1990 годзе.

З 1991 па 1998 гг. - навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея М. Багдановіча.

З 1998 г. - у Праваабарончым цэнтры "Вясна".

З 2010 г. - прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека імя Б. Звозскава. Болей...

Жарнасек Ірына, Шукаю Цябе | Камунікат.org

Шукаю Цябе
Вершы
Жарнасек Ірына

Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару. Той, каго шукае ў сваіх вершах Ірына Жарнасек – гэта не хто інўы, як Бог. У пошуках Яго, у роздумах пра сэнс чалавечага існавання на Зямлі, у разважаньнях пра існасьць быцьця ствараліся гэтыя вершы. Пэўна, пісьменніцы-празаіку лягчэй было сфармаваць думкі пра Бога, пра веру ў верш. Бо пошук той менавіта такі – вершаваны, паэтычны, лірычны. Любоў. Пакора.// Чысціня і святасць.// Цяжар на сэрцы.// Болю невымоўнасць.// Бязмежнасць вернасці.// Цярплівасць і цярпенне. Пошук, адвечны пошук сэнсу, якім ёсць Бог. (Н.Г.) Болей...

Жарнасек Ірына | Камунікат.org



Ірына Жарнасек — пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася 17.01.1953 г. ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне.
Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г.
Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына»... Болей...

Федарэнка Андрэй, Ланцуг | Камунікат.org

Ланцуг
Аповесці
Федарэнка Андрэй

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей...

Федарэнка Андрэй, Ланцуг | Камунікат.org

Ланцуг
Аповесці
Федарэнка Андрэй

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей...