January 15th, 2019

У Менску адкрыўся музей рэтрапрайгравальнікаў | Камунікат.org

У Менску адкрыўся музей рэтрапрагравальнікаў – тут можна пабачыць ды пачуць старыя фанографы, грамафоны і паціфоны. У калекцыі сабраныя больш за 80 прайгравальнікаў пачынаючы ад канца 19 стагоддзя.«Гэтую калекцыю я збіраў больш як дзесяць гадоў. Яна шмат ездзіла па Беларусі і нарэшце знайшла свой дом», – адзначае калекцыянер Ігар Барысевіч:– У 50-х гадах эра грамафонаў-паціфонаў завяршаецца, калі з’яўляецца вініл, з’яўляецца лампа, транзістр. Ніхто ўжо не будзе круціць спружыну. Тут уся рэтраспектыва ад пачатку і да канца ўсяго гэтага перыяда развіцця грамафонаў і паціфонаў. Калекцыя знайшла свой дом – гэта будзе Музей гуказапісу. Можна прыйсці з сям’ёй, знаёмымі, паслухаць лекцыю, экскурсію, паслухаць плыты, атрымаць задавальненне.Музе... Болей...

Верш тыдня: Віталь Рыжкоў “З Новым годам!” | Камунікат.org

Адзінаццаць гадоў таму ў Мінску ўпершыню адбылася імпрэза, што паклала пачатак добрай традыцыі, – “Фэст аднаго верша”, які адразу ж зрабіўся рэгулярным.
У мінскіх (а таксама беларускіх не-мінскіх, некаторых украінскіх і расійскіх) паэтаў з’явілася традыцыя: кожны год – як тыя навагоднія кінагероі, што хадзілі ў лазню – яны дасылаюць галоўнаму арганізатару Георгію Барташу роўна адзін верш каляднай і “калякаляднай” тэматыкі. Сябры журы – і аўтар гэтых словаў таксама – старанна падводзяць вынікі, чытаючы дзясяткі (звычайна шмат дзясяткаў) тэкстаў рознай даўжыні, скіраванасці, паэтычнай формы ды мастацкай якасці.Ёсць хутчэй калядныя, з усімі атрыбутамі рэлігійнага свята, і хутчэй навагоднія, з усім наборам свята свецкага. Трапляюцца ... Болей...

Другая частка выставы «Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю» | Камунікат.org

“Любчанскі край. Людзі і час”. У Нацыянальным гістарычным музеі пачалася другая частка выставы “Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння”.Кажа дырэктар музея Павел Сапоцька:
– Адкрыццё імя Савы Сіўко для нас ужо з’явілася такім адкрыццём, і мы вельмі рады, што да 130-годдзя з дня яго нараджэння мы зрабілі такую цікавую экспазіцыю. Усё-такі, сапраўды, мы зараз маем усе падставы, каб ганарыцца і тымі асобамі, якія ўжо з’яўляюцца гістарычнымі постацямі і ў фотамастацтве, так і, безумоўна, нашымі маладымі сучаснымі фотамастакамі.Фатограф Сава Сіўко пачаў фіксаваць жыццё любчанскіх землякоў яшчэ ў міжваенны час. Знаходка яго негатываў сталася адкрыццём. Цяпер адкрылася выстава і ягоных паслядоўнікаў.Максім Каўняровіч, Белар... Болей...

Вечарына калядак у бельскай школе | Камунікат.org

У пачатковай школе №3 імя Яраслава Кастыцэвіча з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім прайшоў канцэрт калядак. Праваслаўныя і каталіцкія калядкі прэзентавалі школьныя калектывы: “Жэўжыкі”, “Капрыз” і “Ручнічок”.
“Мы, як настаўнікі, таксама падрыхтавалі некалькі калядак ды паказалі свае музычныя здольнасці”, – кажа настаўніца беларускай мовы Марта Ігнатовіч:
– Калі мы сабраліся на такой сустрэчы перад святам, перад Калядамі, пачалі спяваць калядкі. У мяне з’явілася думка, чаму б не паказаць дзеткам, як мы гэта робім. Дзеткі прыйшлі, пабачылі, як іх настаўнікі выступаюць на сцэне. Я думаю, што мы далі вельмі добры прыклад дзеткам. Калі дарослая асоба паказвае штосьці добрае, то дзеткі бяруць прыклад.Ідэ... Болей...