January 14th, 2019

Калі ж адбудуцца бліжэйшыя выбары ў Беларусі? | Камунікат.org

Аляксандр Лукашэнка называе 2019 год перадвыбарчым. У той час як старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведамляе пра выбары ў 2020 годзе.
Яна нагадвае, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 6 верасня 2020 года. Розніца — усяго тыдзень.
Палітолаг Юры Чавусаў не схільны лічыць, што выбары нас чакаюць ужо у гэтым годзе.
– Апошні тэрмін правядзення выбараў праз паўтара года. І я, у адрозненне ад іншых каментатараў, не схільны лічыць, што інтарэс Ярмошынай атрымаць два бюджэты на два гады (2019 і 2020), на дзве выбарчыя агульнанацыянальныя кампаніі – гэта тое, на што Лукашэнка пойдзе. Наадварот, ён хутчэй захоча скараціць выбарчы працэс за кошт сумяшчэння дзвюх кампаній у меж... Болей...

Алеся Кіркевіча абвінавачваюць у незаконнай супрацы з „Белсатам” | Камунікат.org

Канвеер, які добра працуе. Кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі пра чарговы штраф для журналіста-фрылансера.Алесь Кіркевіч з Гародні атрымаў пратакол за незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ. У прыватнасьці, яго вінавацяць у тым, што ён запісаў для тэлеканала „Белсат” каментары гарадзенскіх краязнаўцаў, сюжэт выйшаў на „Белсаце” 7 снежня.
Раней Алеся Кіркевіча ўжо прыгаворвалі да буйнога штрафу па аналагічным абвінавачванні. „Тэндэнцыя працягваецца”, – кажа Барыс Гарэцкі:
– Пераслед журналістаў за нібыта працу без акрэдытацыі – гэта канвеер, які запушчаны ўжо даўно, і з кожным годам, з кожным месяцам ён раскручваецца. Гэта зноўку такая спроба ціску там, дзе ўлады не маюць магчымасці кантраляв... Болей...

Аляхновіч Мікола, Святло дарогі | Камунікат.org

Святло дарогі
Вершы
Аляхновіч Мікола

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна. Займаецца навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вершаваных зборнікаў “Жыццёвае веры прадзіва” (2006), “Святло дарогі” (2010), кнігі перакладаў “Такая тонкая размовы ніць” (2013). Болей...

Аляхновіч Мікола | Камунікат.org

Мікола Аляхновіч (Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч) родам з Піншчыны. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Вершы і пераклады друкаваліся ў літаратурна-мастацкіх выданнях, перыядычным друку.

Крыніца: Паэтычная старонка Міколы Аляхновіча Болей...

Конкурс на стыпендыю Кіркланда ў Польшчы | Камунікат.org

Абвешчаны адкрыты конкурс для кандыдатаў на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы ў 2019-2020 навучальным годзе. Пра гэта паведамляцца на вэб-старонцы праграмы.Падрабязней кажа яе стыпендыят 2012-2013 навучальнага года і юрыст Сяргей Магонаў:
– Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда хутчэй скіравана на людзей, якія распачынаюць сваю прафесійную кар’еру. То бок яны ўжо маюць вышэйшую адукацыю, пэўны досвед у той ці іншай галіне і хочуць удасканаліць свае веды, здабыць польскі досвед у той сферы, дзе яны працуюць. Напрыклад, калі гэта юрысты, то яны могуць азнаёміцца, як працуе судовая ці юрыдычная сістэма ў Польшчы, як працуюць іншыя органы дзяржаўнай адміністрацыі.Кандыдаты на атрыманне стыпендыі мусяць быць грамадзянамі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі... Болей...

Эстонскую пенсію пачалі атрымоўваць і беларусы | Камунікат.org

Эстонскую пенсію па старасці пачалі атрымоўваць і беларусы. Эстонія выплочвае яе па ўсяму свету з мінулага года.
Раней эстонскую пенсію атрымоўвалі толькі тыя, хто пастаянна жыў на тэрыторыі Эстоніі. Цяпер атрымаць яе могуць людзі з розных краін, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту і раней працавалі ў Эстоніі больш за 15 год.Як кажа Марыя Ю. з Глыбокага, якая адпрацавала ў Эстоніі 25 гадоў, яна нават не чакала такога фінансавага прыбытку, бо эстонская пенсія ў два разы большая за беларускую:
– У іх газеце прыйшло, што можа быць родныя не атрымліваюць грошы, якія ўвесь час плацяць. Пляменніца даслала тую паперу па Skype. Яны мне выплацілі з 19-га да канца месяца, і новы месяц выплацілі. 20% яны вылічваюць. Яны сказалі, што калі даведка паступіць, што ў Беларусі падаткам не абкладаецца... Болей...

Беларусы возьмуць удзел у Сусветных днях моладзі ў Панаме | Камунікат.org

Беларуская дэлегацыя ад Каталіцкай Царквы ў Беларусі прыме ўдзел у 34-х Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у Панаме. Традыцыйна сустрэчы праходзяць штораз у новай краіне.
Ад Беларускай Паўсюднай Царквы паедзе на сустрэчы 27 прадстаўнікоў ад розных парафіяў і розных дыяцэзіяў нашай краіны. Узначаліць беларускіх пілігрымаў ксёндз-біскуп Язэп Станеўскі.
Кажа пра Сусветныя дні моладзі ксёндз Антоні Грэмза:
– Спачатку мы возьмем удзел у такіх місійных днях у адной з панамскіх дыяцэзій. Будзем прэзентаваць там Беларусь і наш Каталіцкі Касцёл на гэтай сустрэчы.Ужо 16 студзеня беларуская дэлегацыя мае вялікі пералёт да месца сустрэчы. Пілігрымы ўжо падрыхтавалі гімн Сусветных дзён моладзі, перакладзены па-беларуску. Яны перакананы, што духоўны вопыт Паўсюднай Апостальскай Царквы ў Бел... Болей...

Асобы пры пасадах могуць безпакарана абражаць беларусаў? | Камунікат.org

Маці хлопчыка з інваліднасцю Вольга Макарэвіч, якая жыве ў Гародні, намагаецца атрымаць кампенсацыю за маральны ціск, які аказвалі на яе некаторыя пасадоўцы прадпрыемства „Гроднапрамбуд” падчас змагання за парушаныя правы дзіцяці.Калегія абласнога суда, што разглядала апеляцыйную скаргу Вольгі Макарэвіч, на чале з Юрыем Карэцкім, не задаволіла яе вымогаў:
– Я проста ўпэўнена, што гэтыя выпадкі будуць працягвацца. Пасадоўцы не былі пакараныя, значыць будуць меркаваць, што можна далей з усімі астатнімі паступаць так – прыніжаць, абражаць. Канешне сведкі не маглі пацвердзіць маіх словаў таму, што страх згубіць працу вышэй за ўсё. Застацца без працы з маленькімі дзецьмі і з вялікімі крэдытамі, канешне на гэта ніхто не пойдзе. Такіх смелых, як я, вельмі мала.Суд палічыў... Болей...

Паўла Адамовіча ўзгадвае Лена Глагоўская | Камунікат.org

Прэзідэнт Гданьска Павел Адамовіч быў адкрытым і талерантным чалавекам.І хоць у палітычным жыцці публічна не гаварыў пра свае беларускія карані, аднак падтрымліваў беларусаў і нашыя справы. Так пра загінулага прэзідэнта горада ўзгадала ў нашым эфіры прафесар, старшыня Беларускага культурнага таварыства “Хатка” Лена Глагоўская.
Знаёмства з Паўлам Адамовічам пачалося прыкладна 21 год таму, распавяла спадарыня Алена:
– Звярнуліся пры нагодзе 85-х угодкаў БНР у 2003 годзе, каб узяў патранат над святкаваннем. Тады рыхтавалі выставу прац Пятра Сергіевіча. Ён адкрываў гэтую выставу. Пасля былі кантакты, звязаныя са знаходжаннем Беларускага ліцэя ў Гданьску. Прэзідэнт Адамовіч сустракаўся з ліцэістамі. Калі мы адкрывалі помнік Янку Купалу ў 2007 годзе, ён прымаў удзел.
Павел А... Болей...