January 13th, 2019

"Мемарыял" выпусціў спецпраект па справе Аюба Ціціева | Камунікат.org

Роўна год таму, 9 студзеня 2018 года, у Чачэнскай рэспубліцы быў затрыманы кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў.У яго машыну падкінулі наркотыкі, самога яго арыштавалі, а ў ліпені пачалося судовае разбіральніцтва. Вось ужо год Аюб пазбаўлены волі.Калегі праваабаронцы з ПЦ "Мемарыял" ўпэўненыя: Ціціева пасадзілі за краты, каб спыніць яго актыўную праваабарончую працу, спыніць дзейнасць апошняй незалежнай праваабарончай арганізацыі ў Чачні.Яны падрыхтавалі спецпраект, які дакладна і падрабязна апісвае справу Аюба Ціціева ў шырокім кантэксце:    Як незалежных праваабаронцаў выганялі з Чачні, пачынаючы з 2009 года?    Чаму Аюб Ціціеў жыў з упэўненасцю, што «будзе наступным»?    Як ... Болей...

Збітай амапаўцамі акторцы і яе адвакату не даюць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі | Камунікат.org

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, занепакоены сітуацыяй вакол парушэння правоў акторкі Святланы Сакалоўскай, якую супрацоўнікі АМАПу збілі пад час навагодніх святаў 31 снежня 2017, і яе адваката, звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН.Зварот праваабаронцаў накіраваны спецдакладчыку ААН па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання, спецдакладчыку па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў, і спецдакладчыцы па пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын, яго прычынах і наступствах.Праваабаронцы палічылі, што беларускія ўлады парушылі правы Сакалоўскай, а таксама правы яе адваката, якому чыніліся перашкоды пры азнаямленні з матэрыяламі крымінальнай справы з боку супрацоўнікаў Упраўлення Следчага камітэта па Заводскаму раёну г. Мін... Болей...