January 12th, 2019

Абвешчаны лаўрэаты прэміі „Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” | Камунікат.org

Асамблея НДА ўручыла штогадовую прэмію «Чэмпіёнам грамадзянскай супольнасці» самым адметным актывістам ды грамадскім ініцыятывам мінулага года. Урачыстая імпрэза прайшла ў менскай культурніцкай прасторы «КОРПУС».“Адметнасць гэтай прэміі ў тым, што лепшых вызначаюць калегі па цэху. Самае важнае ў гэтай прэміі — гэта прызнанне ад паплечнікаў”, – адзначыў старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч: – Ёсць нейкая змена пакаленняў, што добра. Часта размаўляеш з тымі людзьмі, якія 20 ці 30 гадоў таму прыйшлі ў грамадскі сектар. І яны заўсёды баяліся, што няма каму перадаць іх справу. Цяпер гэтае пытанне не такое ўжо гучнае, бо, сапраўды, з’явіліся новыя ініцыятывы, новыя людзі, якія гатовы працягнуць асноўныя каштоўнасныя ўстаноўкі, магчыма,... Болей...

Павел Белавус: Ужо пачалі падрыхтоўку да Дня Волі | Камунікат.org

Заснавальнік „Арт Сядзібы” ды адзін з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР Павел Белавус стаў лаўрэатам прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ад Асамблеі НДА ў намінацыі «Лідар года».
Актывіст распавёў, што кампанія падрыхтоўкі да святкавання БНР-101 ужо распачатая.Кажа Павал Белавус:
– Мы ўжо пачалі падрыхтоўку да чарговага Дня Волі, запусцілі кампанію і збіраем людзей. Гэта пакліканне, уласнае адчуванне. Гэта тое, чым я займаюся ўжо 15 гадоў: тут я маю на ўвазе грамадскую дзейнасць. Гэта наша такая актывісцкая натура. Ты не можаш сядзець без справы, увесь час нейкія твае думкі цягнуць цябе нешта рабіць, прыдумляць і хоць неяк спрабаваць змяняць гэтую краіну да лепшага.
Пакуль невядома, дзе менавіта будзе праходзіць святкаванне БНР-1... Болей...

Паўлюк Быкоўскі: Справа БелТА – палітычная | Камунікат.org

Адзіным фігурантам па „справе БелТА” – частка другая артыкула 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасць службовай асобы) застаецца галоўны рэдактар партала TUT.by Марына Золатава.Адзін з былых фігурантаў па гэтай справе, медыяэксперт і журналіст Паўлюк Быкоўскі лічыць гэтую справу палітычнай:
– Турбуе тое, што адбудзецца з Марынай Золатавай і з TUT.by пасля ўсяго гэтага. У прынцыпе сёння сітуацыя выглядае такім чынам, што калі раней можна было разважаць, адкуль растуць ногі ва ўсёй гэтай справе, то зараз мы бачым, што Золатаву абвінавачваюць зусім не ў тым, што ў яе былі паролі, якімі яна быццам бы карысталася, а ў тым, што яна камусьці не перашкаджала гэта рабіць. То бок справа відавочна знаходзіцца ў нейкім іншым рэчышчы. Калі справа не спыняецца, то мы можам мерка... Болей...

Ці стане Гародня зручнай для раварыстаў? | Камунікат.org

Каментары і прапановы для распрацоўшчыкаў генеральнага плану развіцця Гародні накіравала грамадская арганізацыя “Велагродна”. Новы генплан будзе ажыццяўляцца ў два этапы. Першы закончыцца у 2025 годзе. Другі запланаваны да 2030-га. План распрацоўвае “Беларускі навукова-даследчы інстытут горадабудаўніцтва”.
Пакуль прапанаваны генплан слаба ўлічвае інтарэсы роварнай супольнасці Гародні. Кажа старшыня “Велагродна” Юлія Каляда: – Калі тэму роварнага транспарту і яго развіцця выдзеліць у асобны раздзел, паказаць механізмы, як мусіць развівацца роварны транспарт, паставіць паказчыкі, якімі мы будзем праз дзесяць год вызначаць, атрымалася гэта зрабіць ці не, мне здаецца гэта будзе больш эфектыўна. Просім даваць вызначэнне, што азначае веладарожка, велама... Болей...