January 9th, 2019

Роберт Тышкевіч: Адмена віз на закупы адмоўна адаб’ецца на Падляшшы | Камунікат.org

З другога студзеня польскі ўрад скасаваў візы на закупы для грамадзян Беларусі. Рашэнне з абурэннем успрынялі палітыкі апазіцыйнай польскаму ўраду Грамадзянскай Платформы.Гэта безумоўна адмоўна адаб’ецца на Падляшскай эканоміцы ды памежнай супрацы, гаворыць пасол у Польскі Сойм Роберт Тышкевіч:
– Мы вельмі занепакоены пабудовай такой жалезнай заслоны паміж Польшчай і Беларуссю. Заслоны, якая робіць немагчымым свабоднае перамяшчэнне тавараў і людзей. Мажлівасць свабоднага гандлю паміж грамадзянамі Беларусі і грамадзянамі Польшчы.
Наступствамі рашэння польскага ўраду ды ўладаў Беларусі наконт змяншэння колькасці тавараў, якія можна правезці праз мяжу, занепакоеныя і ўлады Беластока.
Гаворыць намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч:
– Гэта праект ліквідацыі пам... Болей...

Берасцейцы атрымалі першыя „лісты шчасця” | Камунікат.org

У першыя дні новага года берасцейцы атрымалі „лісты шчасця”. Датычацца яны асобаў, якія ўнесены ў гэтак званую „базу дадзеных” грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы.
У базу патрапілі людзі, якія нават згодна з адпаведным дэкрэтам не мусяць у ёй знаходзіцца. Яны павінны самастойна прадстаўляць на разгляд камісіі падставы для выключэння са спісу:
– Справа ў тым, што грамадзяне, якія выхоўваюць дзіцё да 7-мі гадоў, яны з’яўляюцца занятымі. Вы мне зараз назавеце дату нараджэння, я пазначу і мы вас выключым.Вядома, што ў гэтак званую „базу дадзеных” патрапіла каля паўмільёна грамадзян Беларусі. Усіх папярэдне палічылі не занятымі ў эканоміцы.Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Чаму актывістку не пусцілі на сесію раённага савета дэпутатаў? | Камунікат.org

Бярозаўскія ўлады ў адказе кіраўніку грамадскай арганізацыі “За свой горад” Ігару Маслоўскаму патлумачылі, чаму не пусцілі сябру арганізацыі Таццяну Тарасевіч на сесію раённага савета дэпутатаў у канцы 2018 года.Чыноўнікі спаслаліся на прыняты імі рэгламент. Па ім на сесію пускаюць толькі запрошаных старшынёю райсавета, гаворыць Ігар Маслоўскі:
– Гэта цалкам незаконна, бо ў самім заканадаўстве і законе „Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” гаворыцца, што сесія праводзіцца адкрыта і галосна. Уся дзейнасць дэпутатаў, у тым ліку савета, падсправаздачная выбаршчыкам. Гэта адзін з галоўных прынцыпаў мясцовага самакіравання. Гэты рэгламент не прайшоў юрыдычную экспертызу.
Паводле Ігара Маслоўскага, арганізацыя “За свой горад” будзе дамагацца, каб зак... Болей...

Жыхар Глыбокага: Ніхто не хоча працаваць задарма | Камунікат.org

Каля паўмільёна беларусаў запісалі ў базу так званых дармаедаў. Як аказалася, многія людзі трапілі туды выпадкова.
Адныя ўжо пачалі разбірацца са сваім статусам і хадзіць па кабінетах чыноўнікаў. Іншых жа па чарзе выклікаюць на так званыя “камісіі па дармаедству”. Як падкрэсліваюць улады, мэта „дэкрэта аб дармаедах”, — садзейнічанне працаўладкаванню.Па словах жа Андрэя Ж. з Глыбокага, якога ўжо тройчы выклікалі на такія камісіі з прыцягненнем участковага міліцыянта, ніхто там не прапаноўвае канкрэтнай і добрааплачваемай працы:
– Стаіш, як школьнік, які правініўся, і павінен тлумачыцца. Чалавек пятнаццаць там сядзела – ўсе райвыканкамаўскія, уключна з міліцыяй. Асноўная там у камісіі сядзіць жанчына – шыя ад золата ломіцца, пальцы хутка скру... Болей...

Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць | Камунікат.org

На выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску 9 студзеня  агучаны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.Справу разглядае суддзя Міхаіл Мельнікаў.У кватэры, дзе бавіў час падсудны ўначы 20 ліпеня 2018 года, былі знойдзеныя целы дзьвух маладых жанчын – Крысціны і Алесі.На судзе, які распачаўся яшчэ 4 снежня ў Бабруйску, высветлілася, што каля 7 гадзін раніцы 20 ліпеня ў міліцыю затэлефанавала маладая жанчына і стала крычаць, што ёй пагражаюць, прасіла аб дапамозе. Яна з сяброўкай зачыніліся ў ванным пакоі, а да іх спрабуе ўламіцца мужчына. Аднак жанчына няправільна ўказала месца, дзе яны знаходзяцца, таму міліцыя доўга расшуквала дом і кватэру.... Болей...

Календары ад Hrodna.life са здымкамі старой Гародні | Камунікат.org

Гарадзенскія журналісты, што працуюць на партале Hrodna.life, выдалі календары са здымкамі старой Гародні.Пра адметнасць праекту распавядае адна са стваральніц – журналістка Ірына Новік:
– Мы выкарыстоўваем там фотаздымкі, якія рабіліся цягам года. У мінулым годзе адным з самых адметных нашых праектаў стала праца са сталымі гарадзенцамі. Наш журналіст Руслан Кулевіч збіраў успаміны пра 30-40-я гады жыцця ў Гародні. Таму наш настольны каляндар ілюстраваны фотаздымкамі з асабістых архіваў нашых герояў.На насценным календары выкарыстаны здымкі вядомай гарадзенскай фатографкі Наталлі Дораш. Пра тое, чаму быў зроблены такі выбар, кажа Ірына Новік:
– Мы выкарысталі тую нагоду, што 2019 год будзе годам Свінні. На адной з выставаў Наталлі Дораш, прысвечанай таксама мінуўшчыне н... Болей...

У кінатэатрах Менска пакажуць фільм «Адзін дома» па-беларуску | Камунікат.org

З 11 па 13 студзеня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema пройдуць святочныя паказы фільма «Адзін дома» на беларускай мове.
Пераклад і агучку стужкі выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom у рамках праекта «Беларускія ўікэнды». У агучцы фільма ўзялі ўдзел 14 чалавек, уключаючы прафесійных акцёраў тэатра і кіно, – гэта новы рэкорд «Беларускія ўікэнды».Зняты ў 1990 годзе «Адзін дома» – адзін з самых папулярных навагодніх фільмаў апошніх трыццаці гадоў. Стужка расказвае пра Кевіна МакКалістара, малодшага сына ў вялікай сям’і. Напярэдадні вандроўкі ў Еўропу яго выпадкова пакінулі дома аднаго, і яму прыйшлося спраўляцца з недзіцячымі праблемамі: у прыватнасці, з парай прафесійных рабаўнікоў.
... Болей...

Пачаўся прыём заявак на Прэмію Цёткі | Камунікат.org

Стартуе чацвёрты сезон Прэміі Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.На конкурс прымаюцца кнігі 2018 года, напісаныя на беларускай мове. Прэмія Цёткі мае дзве намінацыі: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару).
Рашэнне па вызначэнні пераможцы ў кожнай намінацыі прымае асобнае журы. Кожны лаўрэат атрымае грашовы прыз, эквівалентны 2000 долараў. Каб падаць кнігу на конкурс, трэба да 31 студзеня запоўніць форму на сайце ciotka.by.
Прапанаваць кнігу на разгляд могуць самі аўтары і мастакі, сябры журы, аргкамітэт прэміі, выдавецтвы і наогул любы зацікаўлены чытач.
Прэмія Цёткі ўручаецца з 201... Болей...