January 7th, 2019

Смаляны, якія па-ранейшаму выміраюць | Камунікат.org

Мясцовыя ўлады фактычна праігнаравалі ліст грамадскіх актывістаў адносна захавання Смалянаў і надання мястэчку статусу гістарычнага паселішча.
Смаляны па-ранейшаму выміраюць, а Аршанскі райвыканкам не дбае пра мястэчка.
Краязнаўца Віктар Міхасёў распавёў пра ўнікальны млын, які ў свой час з берагу ракі Адроў быў перавезены ў Смаляны.
– Млын старадаўні. Вядома, што ён яшчэ з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Належаў некалі вядомаму чалавеку і таленавітаму гаспадару Цітову, які гаспадарыў на Смалянах і развіваў сельскую гаспадарку перадавымі метадамі ў тыя часы. Адказ быў такі: млын будзе закансерваваны да 30 жніўня. Але нічога так і не было зроблена.
Ліст да Аршанскага райвыканкама актывісты пісалі па-беларуску, але атрымалі адказ на расейскай мове, што з’яўляецца парушэннем з... Болей...

«Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі» – містычны дэтэктыў | Камунікат.org

Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», мы распачынаем цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты» на «Белсаце».Класік беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка праславіўся яшчэ і першым беларускім антысталінскім вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету…». За яго адпакутаваў 30 год у высылцы і лагерах.У «Лабірынтах» мы раскажам пра паэта і яго загадкавы апошні верш-праклён… Каму з калегаў-пісьменнікаў, творы якіх усе мы ўсе вывучалі ў школе, ён адрасаваў «з труны» радкі: «Ды захлынешся ў рэшце рэшт сваёю славаю крывавай»?Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеяча... Болей...

У Берасці бракуе інфраструктуры для прыёму замежных гасцей | Камунікат.org

Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг рэалізавалі магчымасць электроннай рэгістрацыі замежных грамадзян, якія часова наведваюць Беларусь. Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг рэалізавалі магчымасць электроннай рэгістрацыі замежных грамадзян, якія часова наведваюць Беларусь.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт МУС Беларусі. “Раней, такой мажлівасці не было, і таму гэта ініцыятыва МУС станоўчая, бо яна пазбаўляе замежнікаў ад лішніх бюракратычных працэдураў пры наведванні Беларусі. Аднак варта было б не толькі спрашчаць працэдуры, але і дбаць аб развіцці неабходнай інфраструктуры для прыёму гасцей”, – лічыць кіраўнік берасцейскага агенцтва “Propus” Яўген Скрабутан: – Горад па... Болей...

«Каляды – гэта не аліўе». Доктар тэалогіі пра традыцыі святкавання Раства | Камунікат.org

Чаму раннія хрысціяне зусім не адзначалі Калядаў, і ці вернецца традыцыя святкаваць Раство ў адзін дзень? Пра калядныя традыцыі ды сэнс распавядае госця праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая.Доктар тэалогіі, бібліістка Ірына Дубянецкая адзначае, што традыцыя святкаваць Раство ў розныя дні – 25 снежня і 7 студзеня – з’явілася адносна нядаўна ды палягае ў розніцы календароў, якімі кіруюцца касцёлы (грыгарыянскі каляндар) ды цэрквы (юліянскі каляндар).«Беларусь была ў ліку першых краінаў, якія ў 1582 годзе перайшлі на грыгарыянскі каляндар», – зазначыла Ірына Дубянецкая. Гэта значыць, што ўсе хрысціяне разам адзначалі Каляды 25 снежня. Сітуацыя змянілася толькі з прыходам Расейскай імперыі, якая прынес... Болей...