January 3rd, 2019

Памёр гісторык Юры Туронак | Камунікат.org

На 90 годзе жыцця ў Варшаве 2 студзеня памёр выбітны гісторык Юры Туронак.Ён нарадзіўся 26 красавіка 1929 года ў Дукштах. З перадачай Беласточчыны ПНР апынуўся ў Польшчы (1945). Скончыў Галоўную школу планавання і статыстыкі ў Варшаве. Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце. Ягоным сапраўдным пакліканнем была гісторыя. Стаў доктарам гісторыі (1986).
Кажа старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак:
– Юры Туронак у свой час быў нашым ментарам, кажу пра наша маладое пакаленне беларускіх гісторыкаў. Вельмі ўразіла мяне яго кніжка „Беларусь пад нямецкай акупацыяй”. Безумоўнай заслугай Юрыя Туронка з’яўляецца кніжная справа, ён паказаў як выглядала Беларусь пад рознымі ўладамі: пры цары, немцах і Польшчы.Юры Туронак аўтар кніг «Бела... Болей...

Ян Мордань: Традыцыйныя святы губляюць глыбінны сэнс | Камунікат.org

“Традыцыйныя святы ў сённяшні час губляюць свой глыбінны сэнс. У тым ліку гэта тычыцца і адзначэння свята Раства Хрыстовага”, – так мяркуе жыхар падляшскіх Гацькоў Ян Мордань.“Людзі мітусяцца перад святам, каб было прыгожа на іх панадворку ды ў іх хаце, але перасталі рабіць нешта супольна”, – працягвае наш суразмоўца, які прыгадвае, як было на вёсцы раней:
– Моладзь, дзеці збіраліся па хатах групамі. Напрыклад, хлопцы рыхтавалі калядныя зоркі, майстравалі іх, упрыгожвалі. Усе групы стараліся і ў сем’ях, і ў групах жанчын развучвалі, прыпаміналі калядкі, песні, якія звязаны з нараджэннем Ісуса Хрыста.Ян Мордань жадае на святы, каб людзі перасталі рабіць нешта толькі дзеля грошай, бо найважнейшае ў жыцці, на яго думку, – блізкія і родныя... Болей...

Выйшла кніга пра Гародню 1930-40-х | Камунікат.org

Журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч, аўтар кнігі “Горад адзін, успаміны розныя”, якую ўдалося выдаць праз пляцоўку Ulej.by, падараваў удзельнікам праекта яе першыя асобнікі.
Кажа аўтар:
– Першыя 15-ць асобнікаў, я завёз сваім героям, гэта гарадзенцы якім па 90-95 год. Ніхто не чакаў такога падарунка, але я прыехаў і падараваў. Хтосьці сустракаў мяне са слязьмі на вачах, хтосьці пытаў, чаму так мала, але былі прыемна здзіўлены, што я гэта зрабіў. Я абяцаў ім і прывёз такі падарунак.На думку журналіста, найбольш цікавыя моманты кнігі звязаныя з жыццём габрэяў:
– Больш за ўсё краналі гісторыі пра мясцовых габрэяў. Гарадзенцы не ведаюць, што да 1939 года ў Гародні палову насельніцтва складалі менавіта габрэі. Сталыя гарадзенцы распавядаюць, як жылося з габрэямі, як... Болей...

Арнітолагі збіраюць грошы, каб паказаць птушак | Камунікат.org

Гарадзенскія арнітолагі пачалі краўдфандынгавую кампанію, каб пабачыць трансляцыі са сталовак для птушак у Белавежскай пушчы на сайце „Птушкі штодня”.Навошта патрэбныя грошы распавядае рэдактар сайта „Птушкі Штодня” Зміцер Вінчэўскі:
– Туды прылятаюць віды, якія мы наўрад ці ўбачым у горадзе. У мінулым годзе гэта было 11 відаў, у гэтум годзе ўжо 7. Мы спадзяемся, што колькасць відаў, якія вы зможаце паглядзець онлайн не выходзячы са сваёй хаты, альбо не адрываючыся ад мабільнага тэлефона, будзе павялічвацца. Убачыце нейкія цікавыя паводзіны, усё што з’яўляецца новага і цікавага.Зміцер Вінчэўскі кажа, што за ахвяраванні кожны атрымае падарункі:
– Падарункі ад нас залежаць ад сумы, якая будзе ахвяраваная. Гэта такія арыгінальныя значкі з птушкамі Б... Болей...